А́ТАМНЫ РА́ДЫУС,

характарыстыка атама, якая дазваляе ацэньваць міжатамную адлегласць у малекулах і крышталях. Паводле квантавай механікі атаму прыблізна прыпісваюць некаторы памер — атамны радыус (каля 0,1 нм); адлегласць паміж 2 атамамі вызначаюць як велічыню, блізкую да сумы іх радыусаў (т.зв. адытыўнасць атамнага радыуса).

т. 2, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕРМЕ́С,

малая планета. Дыяметр каля 1 км. Адлегласць ад Сонца 0,7—1,9 а.а. Гермес наблізіўся да Зямлі на адлегласць 580 тыс. км. Пасля 1937 не назіраўся і лічыцца згубленым. Адкрыты К.​Рэйнмутам (Германія, 1937).

Галава Гермеса. Фрагмент статуі з франтона храма Апалона ў г. Веі. Каля 500 да н.э.

т. 5, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЛАЖЭ́ННЕ СХІ́ЛАЎ, залажэнне гарызанталей,

адлегласць паміж дзвюма сумежнымі гарызанталямі на тапаграфічнай карце або плане, што дазваляе вызначыць стромкасць схілаў у патрэбным месцы без назіранняў на мясцовасці. Залежыць ад стромкасці схілаў і прынятай для карты вышыні сячэння. Чым больш стромы схіл на мясцовасці, тым меншая адлегласць паміж гарызанталямі на карце (пры аднолькавай вышыні сячэння).

т. 6, с. 508

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІКА́Р,

малая планета № 1566. Дыяметр каля 1 км. Адлегласць ад Сонца 0,185—1,985 а.а. (у афеліі І. адходзіць ад Сонца далёка за арбіту Зямлі, а ў перыгеліі падходзіць да Сонца ў 2 разы бліжэй Меркурыя). Нахіл і эксцэнтрысітэт арбіты 23° і 0,83 адпаведна. Перыяд абарачэння вакол Сонца 409 сут. Набліжаецца да Зямлі на адлегласць 7 млн. км. Адкрыты В.​Баадэ (ЗША, 1949).

т. 7, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПТЫ́ЧНАЯ СІ́ЛА,

фізічная велічыня, якая характарызуе пераламляльную здольнасць аптычнай сістэмы. Абазначаецца D. Аптычная сіла лінзы D = n/F, дзе n — паказчык пераламлення асяроддзя, у якім знаходзіцца лінза, F — фокусная адлегласць. Аптычная сіла збіральных аптычных сістэм дадатная, рассейвальных — адмоўная. Для сістэмы з дзвюх лінзаў D = D1 + D2 — dD1D2, дзе d — адлегласць паміж заднім гал. фокусам першай лінзы і пярэднім гал. фокусам другой. Адзінка аптычнай сістэмы дыяптрыя.

т. 1, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТОР (ад лац. tonis выпукласць),

геаметрычнае цела, атрыманае вярчэннем круга вакол восі, якая ляжыць у плоскасці гэтага круга і не перасякае яго. Часам Т. называюць толькі паверхню гэтага цела. Паверхня S і аб’ём V Т. вылічваецца паводле формул S = 4π​2ar, V = 2π​2ar​2, дзе r — радыус круга, a — адлегласць цэнтра круга ад восі вярчэння.

Тор: r — радыус круга; a — адлегласць цэнтра круга ад восі вярчэння.

т. 15, с. 489

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЫЭ́ЛЬ,

спадарожнік планеты Уран. Дыяметр ≈ 1300 км, адлегласць ад Урана 191 тысяч км.

т. 2, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́ЖАНЬ,

старажытная мера (адзінка) даўжыні. Назва ад стараж.-слав. «сягаці» — выцягваць, распасціраць рукі. С. карысталіся на Беларусі і ў Расіі з 11 ст. да ўвядзення метрычнай сістэмы мер (1918). Адрознівалі прамы С. — адлегласць паміж канцамі пальцаў выцягнутых (распасцёртых) рук (раўняўся 1,52 і 1,76 м) і касы — адлегласць паміж пальцамі нагі і рукі, выцягнутых па дыяганалі (2,16 і 2,48 м). У 18 — пач. 20 ст. 1 С. = 3 аршынам = 48 вяршкам =2,1336 м (гл. таксама Аршын, Вяршок).

т. 14, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́ДА,

спадарожнік Юпітэра. Адлегласць ад Юпітэра каля 11 млн. км, дыяметр каля 10 км. Адкрыты Д.​Коўэлам (ЗША, 1974).

т. 9, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬЦЫЁНА, η Цяльца,

зорка 3-й зорнай велічыні (2,9 візуальнай зорнай велічыні). Найб. яркая ў зорным скопішчы Плеяд. Адлегласць ад Сонца 59 пс.

т. 1, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)