КУНЦЭ́ВІЧ (Іасафат) (у свеце Іван; 1580, г. Уладзімір-Валынскі, Украіна — 12.11.1623),
уніяцкі царкоўны дзеяч. Вывучаў багаслоўе ў семінарыі пры Віленскім Троіцкім манастыры. З 1604 манах, у 1609 пасвячоны ў святара. У 1613—17 настаяцель Быценскага, Жыровіцкага і Віленскага Троіцкага манастыроў. Разам з мітрапалітам Іосіфам Руцкім удзельнічаў у стварэнні ордэна базыльян. У 1618—23 архіепіскап полацкі. Аўтар палемічных твораў у абарону Брэсцкай уніі 1596 на старабел. і польскай мовах. Энергічна распаўсюджваў уніяцтва, у т. л. прымусовымі сродкамі, што выклікала супраціўленне гараджан. Канцлер ВКЛ Л.Сапега ў лісце да К. абвінавачваў яго ў «гвалтоўным уціску чалавечага сумлення». Забіты ў часВіцебскага паўстання 1623. У хуткім часе абвешчаны блажэнным, у 1867 — святым каталіцкай царквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБІРЫ́НТАВЫЯ (Anabantidae),
сямейства рыб атр. акунепадобных. Каля 20 родаў, 40 відаў. Пашыраны ў прэсных і саланаватых водах трапічнай і Паўд. Афрыкі, Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі. Жывуць у стаячых ці з павольнай плынню вадаёмах з падводнай расліннасцю.
Даўж. да 60 см (гурамі). Маюць надшчэлепны орган з пласціністых вырастаў, укрытых слізістай абалонкай са шматлікімі дробнымі крывяноснымі сасудамі (лабірынтавы апарат, — адсюль назва), з дапамогай якога могуць дыхаць атм. паветрам. Анабасы, або рыбы-паўзуны, могуць доўгі час заставацца без вады, зарываюцца ў мул або перапаўзаюць па сушы ў другі вадаём. Кормяцца воднымі беспазваночнымі. Аб’ект промыслу і развядзення. Многія віды ўтрымліваюць у акварыумах (байцовая рыбка, або пеўнік, гурамі, ляліус, макрапод і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЗАРАЎ (Пётр Пятровіч) (13.4.1878, Масква — 24.4.1942),
расійскі фізік і бія-геафізік. Акад.АНСССР (1917). Скончыў Маскоўскі ун-т (1903). У 1912—25 праф. Маскоўскага вышэйшага тэхн. вучылішча. З 1920 дырэктар арганізаванага ім Дзярж. біяфіз. ін-та. З 1931 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны, з 1938 — дырэктар біяфіз. лабараторыі АНСССР. Заснавальнік і рэдактар (1918—24) час. «Успехи физических наук». Навук. працы па фізіцы, фіз. хіміі, біягеафізіцы, гісторыі дакладных навук. Стварыў іонную тэорыю ўзбуджэння, даследаваў працэсы фізіял. адаптацыі, распрацаваў методыку прымянення законаў тэрмадынамікі да біял. працэсаў. Кіраваў даследаваннямі Курскай магнітнай анамаліі.
Тв.:
Соч.Т. 1—3. М.; Л., 1950—57.
Літ.:
Шулейкин В.В. П.П.Лазарев // Основатели советской физики. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СКЕР ((Lasker) Эмануэль) (24.12.1868, г. Барлінэк, Польшча — 13.1.1941),
нямецкі шахматыст, шахматны тэарэтык і літаратар. Д-р філасофіі і матэматыкі (1902). Скончыў Гайдэльбергскі ун-т (1889). Рэд.-выдавец час. «Lasker’s Chess Magazine» («Шахматны часопіс Ласкера», 1904—09) і інш.перыяд. шахматных выданняў. Чэмпіён свету (1894—1921). Пераможца буйных турніраў (1893, 1924, Нью-Йорк; 1895—96, 1909, 1914, С.-Пецярбург; 1896, г. Нюрнберг, Германія; 1899, Лондан; 1900, Парыж; 1923 г. Мораўска-Острава, Чэхаславакія). У 1935 эмігрыраваў з фаш. Германіі, жыў у Маскве, двойчы выступаў як прадстаўнік СССР на міжнар. турнірах (1936, Масква і г. Нотынгем, Вялікабрытанія). З 1937 у ЗША.
Тв.:
Рус.пер. — Как Виктор стал шахматным мастером. М., 1973;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЫ́ШСКІЯ СТРАЛКІ́,
ваеннаслужачыя латышскіх фарміраванняў рас. арміі, створаных у 1915 у час 1-й сусв. вайны для абароны Прыбалтыкі ад герм. войск. У 1916 разгорнуты ў стралк. дывізію. З мая 1917 знаходзіліся пад уплывам бальшавікоў. Л.с. актыўна ўдзельнічалі ў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917, у грамадз. вайне, падаўленні антысав. выступленняў, у т. л.Доўбар-Мусніцкага мяцяжу 1918, ахоўвалі сав. ўрад у Маскоўскім Крамлі. У крас. 1918 з Л.с. сфарміравана 1-я Лат.стралк. дывізія, у пач. 1919 яна разгорнута ў Армію Сав. Латвіі. Пасля паражэнняў улетку 1919 зноў зведзены ў дывізію, якая ў ліст. 1920 расфарміравана.
Літ.:
История латышских стрелков (1915—1920): Пер. с латыш. Рига, 1972;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЭ́НТНЫ ПЕРЫ́ЯД, скрыты перыяд,
1)у фізіялогіі — час ад моманту ўздзеяння на арганізм, орган, клетку раздражняльніка да праяўлення рэакцыі ў адказ. Працягласць Л.п. залежыць ад філагенет. і індывід. развіцця арганізма, яго функцыян. стану, складанасці рэакцыі і хуткасці працэсаў у цэнтр. і перыферычных звеннях нерв. сістэмы. Устанаўленне Л.п. мае значэнне ў медыцыне (вызначэнне функцыі здаровага і хворага арганізма), псіхалогіі.
2) Л.п. цяжарнасці — часовая затрымка ў развіцці аплодненага яйца некат. млекакормячых. Напр., апладненне ў барсука адбываецца ў летне-асенні перыяд, а паскоранае развіццё яйцаклеткі — у канцы зімы, таму цяжарнасць працягваецца 9 і болей месяцаў.
3) У медыцыне — першапачатковы скрыты перыяд хваробы, які знешне не праяўляецца; тое, што інкубацыйны перыяд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ДАЧЖА́О (6.1.1888, прав. Хэбэй, Кітай — 28.4.1927),
кітайскі грамадскі і паліт. дзеяч. Скончыў Бэянскую паліт.-юрыд. школу ў г. Цяньцзінь (1913). З 1915 удзельнік руху за новую кіт. культуру, супрацоўнічаў з час. «Сінь цыннянь» («Новая моладзь»), дзе прапагандаваў ідэі марксізму. З 1918 заг. б-кі Пекінскага ун-та. Праф. У 1919 ідэйны кіраўнік, адзін з арганізатараў руху «Чацвёртага мая». У 1920 стварыў у Пекіне т-ва па вывучэнні марксізму. Адзін з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Кітая (КПК, 1921). Кіраўнік паўн.-кіт. бюро КПК. У 1924 адыграў важную ролю ў аб’яднанні КПК і гаміньдана ў адзіны рэв. фронт. 3 крас. 1926 у падполлі. Арыштаваны і пакараны смерцю паўн.-кіт. мілітарыстамі.
кітайскі ваенны і паліт. дзеяч. Маршал КНР (1955). Скончыў ваен. школу Вампу (1926). Удзельнік Паўн. паходу 1926—27. Пасля перавароту Чан Кайшы далучыўся да камуністаў, удзельнічаў у стварэнні кіт.Чырв. арміі. У часНацыянальна-вызваленчай вайны кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937—45 камандзір дывізіі. З 1947 камандуючы 4-й арміяй Народна-вызваленчай арміі Кітая. З 1954 нам. прэм’ера Дзяржсавета КНР. У 1959—71 міністр абароны. З 1955 чл. Палітбюро, з 1966 нам. старшыні ЦККПК. Дапамагаў Мао Цзэдуну ажыццяўляць «культурную рэвалюцыю». У крас. 1969 абвешчаны пераемнікам Мао Цзэдуна. Паводле афіц. версіі, загінуў у авіякатастрофе на тэр. Манголіі, калі хацеў уцячы пасля няўдалай спробы дзярж. перавароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЧУ́ЦІН (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 13.3.1940, г. Мязень Архангельскай вобл., Расія),
расійскі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі ун-т (1969), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1977). У 1965—73 працаваў у друку. Друкуецца з 1970. Аповесці «Белая святліца» (1972), «Час шлюбаў» (1975), «Душа гарыць» (1976), «Крылатая Серафіма» (1978) і інш. раскрываюць традыцыі рус.паўн. вёскі. Раман «Бадзягі» (1986) пра жыццё старавераў у 19 ст., «Любастай» (1987) пра лёс рус. інтэлігента. Аўтар апавяданняў, кніг публіцыстыкі «Дзівісь-гара» (1986), «Душа невыказная», «Ланцуг нябачны» (абедзве 1989) і інш. На бел. мову яго аповесць «Іёна і Аляксандра» пераклаў П.Місько.
Тв.:
Избранное. М., 1990;
Семьдесят лет битвы: (Размышления о русском). Л., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БАНСКІ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ СЛА́ВЫ.
Засн. ў 1968 у г. Любань Мінскай вобл., адкрыты ў 1971. Пл. экспазіцыі 175,5 м², 9,4 тыс. адзінак асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў калекцыя археал. знаходак эпохі неаліту і бронзы, манетны скарб часоў Рэчы Паспалітай, матэрыялы пра 1-ю сусв. вайну, рэв. рух на Любаншчыне ў 1905—07 і 1917, асушэнне Мар’інскіх балот і дзейнасць чырвонаармейскай камуны і яе заснавальнікаў, партыз. рух і дзейнасць патрыят. падполля ў Вял.Айч. вайну, землякоў Герояў Сав. Саюза П.Р.Алейнікава, З.Р.Лышчэню, Дз.С.Наруцкага, Герояў Сац. Працы, дзеячаў літаратуры і навукі, аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі раёна ў пасляваенны час. У экспазіцыі музея карціны самадз. мастакоў, тканыя і ганчарныя вырабы мясц. майстроў.