традыцыйныя ганчарныя вырабы майстроў зг. Рэчыца Гомельскай вобл. Промысел вядомы з даўніх часоў (выраблялі чорназадымлены і паліваны посуд). У 1930-я г. на базе саматужных ганчарных промыслаў створаны прамкамбінат, які вырабляў сталовы і гасп. посуд шырокага асартыменту (гаршкі, збаны, макотры, слаі, міскі, гладышы, глякі, вазы, талеркі, спарышы-дваякі, -траякі і інш.), дэкар. пластыку, цацкі. Посуд вызначаўся простымі формамі, чырвоным колерам, рознымі памерамі («варэйка» — 10 л, «стаўбун» — 8 л, «абеднік» — 3—4 л, «падабеднік» — да 2 л, «малочнік» — 0,5 л і інш.). Некат. вырабы арнаментавалі выцісканнем, малюнкам у выглядзе гронак вінаграду. З 1979 Рэчыцкі з-дмаст. керамікі, з 2001 з-д «Рэчыцкая кераміка» выпускае гасп. посуд з ангобнай размалёўкай, арх.дэкар. тэракотавыя вырабы. Сярод майстроў А.Варэнік, Н.Грамыка, Р.Быліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРЭ́НКА Аляксандр Васілевіч (19.10.1917, с. Новамікалаеўка Мялоўскага р-на Луганскай вобл., Украіна — 23.3.1982),
расійскі геолаг. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1953). Скончыў Варонежскі ун-т (1940). З 1943 у Туркменскім і з 1950 у Кольскім філіялах АНСССР. З 1961 нам. старшыні Дзяржкамітэта Расіі па каардынацыі н.-д. работ. З 1962 міністр геалогіі СССР. З 1975 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па працэсах мінералаўтварэння ва ўмовах пустыні і тундры, літалогіі стараж. метамарфічных парод, заканамернасцях працэсаў стараж. і сучаснага гіпергенезу, асадкавай геалогіі дакембрыю. Ленінская прэмія 1966.
Тв.:
Основные черты минералообразования в пустыне // Вопросы минералогии осадочных образований. Львов, 1956. Кн. 3—4;
К вопросу о литологическом изучении метаморфических толш. М.; Л., 1961 (разам з В.І.Лунёвай);
Органическое вещество в осадочно-метаморфических породах докембрия. М., 1975 (разам з С.А.Сідарэнка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІКО́РСКІ Сяргей Іванавіч (11.9.1907, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 28.4.1960),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Вышэйшую камуніст.с.-г. школу Беларусі (1937), Вышэйшыя курсы палітсаставу (1941), ВПШ пры ЦКВКП(б) (1949). З 1930 на парт. і сав. рабоце, са снеж. 1939 сакратар Брэсцкага абкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з 1941 арганізатар партыз. руху на Віцебшчыне, зліст. 1942 упаўнаважаны ЦККП(б)Б па Брэсцкай вобл., зкрас. 1943 сакратар Брэсцкага падп. абкома КП(б)Б, камандзір Брэсцкага партыз. злучэння. Пасля вайны сакратар Баранавіцкага абкома КП(б)Б, нам. міністра сельскай гаспадаркі БССР, 1-ы сакратар Магілёўскага абкома КПБ, міністр унутр. спраў БССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—54, Вярх. Савета СССРз 1954. Чл.ЦККПБз 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКВАРЦО́Ў-СЦЯПА́НАЎ Іван Іванавіч (сапр.Скварцоў, літ.псеўд. Сцяпанаў; 8.3.1870, г. Багародск, цяпер Нагінск Маскоўскай вобл. — 8.10.1928),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч, публіцыст. Скончыў Маскоўскі настаўніцкі ін-т (1890). У рэв. руху з 1891, сацыял-дэмакрат з 1896, бальшавік з 1904, з 1921 чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі ВКП(б), чл.ЦКВКП(б)з 1925. Удзельнік рэвалюцый 1905—07 і Кастр. 1917. У грамадз. вайну кіраўнік выд-ва «Камуніст». У 1920 удзельнічаў у аднаўленні органаў сав. улады на Беларусі. З 1925 рэд.газ. «Известия», нам.рэд. «Правды», рэд. «Ленинградской правды». Адначасова з 1926 дырэктар Ін-та Леніна пры ЦКВКП(б). Чл.ЦВКСССР. Аўтар прац па эканам., гіст., прыродазнаўчых і філас. пытаннях. Пераклаў на рус. мову «Капітал» К.Маркса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛЬБА́ КУЛЯВА́Я,
спартыўная стральба з агнястрэльнай ці пнеўматычнай наразной зброі (вінтоўкі, пісталеты). Уключае стральбу звычайную па мішэнях, скорасную па фігурных (сілуэтных) мішэнях, па перасоўных мішэнях «бягучы дзік» і «бягучы алень». Спаборніцтвы праводзяцца на дыстанцыях 10, 25, 50, 100 і 300 м.
Першыя спаборніцтвы ў стральбе з вінтовак адбыліся ў Швейцарыі (1824). У праграме Алімп. гульняў з 1896. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1897 (з 1954 — раз у 4 гады). Стральба ўключана ў біятлон (малакаліберная вінтоўка), марское мнагабор’е; стральба з пісталетаў — у пяцібор’е і ваен.-прыкладныя мнагабор’і.
Чэмпіянаты Беларусі праводзяцца з 1924. У камандным заліку бел. стралкі — сярэбраныя прызёры чэмпіянату СССР (1976), 3-е (2000) і 5-е (2001) месцы на чэмпіянатах Еўропы. Сярод спартсменаў найб. вызначыліся І.Бакалаў, І.Басінскі, Л.Бейдзіна, А.Газаў, А.Іваноў, А.Кедзяраў, К.Лукашык, В.Пархімовіч, І.Шылава, Л.Яўглеўская і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛО́ЧКА Уладзіслаў (8.2.1887, г. Гродна — 13.11.1942),
бел. рэлігійны і культурна-асветны дзеяч. У 1909—14 вывучаў тэалогію і філасофію ў каталіцкім ін-це ў Інсбруку (Аўстрыя). З 1914 святар у Вільні. Адзін з першых пачаў публічна ўжываць бел. мову ў набажэнствах. У 1915—18 адзін з ініцыятараў і арганізатараў Віленскага к-та дапамогі пацярпелым ад вайны. З 1917 быў звязаны зБеларускай хрысціянскай дэмакратыяй, у яе друкаваным органе газ. «Krynica» («Крыніца») змяшчаў артыкулы культ.-адраджэнскай і рэліг. праблематыкі. Удзельнічаў у арганізацыі і правядзенні Беларускай канферэнцыі 1918 у Вільні. Уваходзіў у склад Літоўскай Тарыбы. У міжваен. дваццацігоддзе адзін з вядучых публіцыстаў час. віленскіх краёўцаў «Przegląd Wileriski» («Віленскі агляд»). З 1920-х г. праследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі. 15.12.1938 як «нядобранадзейная асоба» выселены ў Беласток. На пач. 2-й сусв. вайны вярнуўся ў Вільню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЎМАТАЛО́ГІІ І АРТАПЕДЫ́І БЕЛАРУ́СКІ НДІМіністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Засн. 25.5.1930 у Мінску як Дзярж.ін-т фтызіятрыі, артапедыі і неўралогіі. З 1944 Мінскі НДІ траўматалогіі і артапедыі, з 1945 Мінскі НДІ артапедыі і аднаўленчай хірургіі, з 1957 НДІ траўматалогіі і артапедыі. З 2001 Дзярж. ўстанова Беларускі НДІ траўматалогіі і артапедыі. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка і ўкараненне новых методык дыягностыкі і лячэння пухлін касцей і суставаў; хворых з пашкоджаннем пазваночніка і спіннога мозга, што суправаджаецца паралічом (парэзам) канечнасцей; хворых з вострай і ўскладненай траўмай і распрацоўка мед. аспектаў траўматызму; дыягностыкі і лячэння суставаў (артраскапія, эндапратэзаванне і інш. рэканструкцыйна-аднаўленчыя аперацыі на суставах); траўматалагічнай і артапедычнай паталогіі ў дзяцей і падлеткаў. У ін-це ў розны час працавалі Б.Н.Цыпкін, М.Н.Шапіра, Р.Х.Мініна; працуюць Я.Дз.Белаенка (з 1993 дырэктар), І.Р.Варановіч, Я.А.Пашкевіч, А.М.Сакалоўскі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАНК (Franck) Джэймс (26.8.1882, г. Гамбург, Германія — 21.5.1964),
нямецкі і амерыканскі фізік і біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1944), Лонданскага каралеўскага т-ва (1964). Замежны чл.-кар.АНСССР (1927). Скончыў Гайдэльбергскі (1902) і Берлінскі (1906) ун-ты, дзе і працаваў. З 1918 у Ін-це фіз. хіміі ў Берліне, з 1920 у Гётынгенскім ун-це (праф., дырэктар Фіз. ін-та). З 1935 у ЗША, з 1938 праф. Чыкагскага ун-та. Навук. працы па атамнай фізіцы, малекулярнай спектраскапіі і фотасінтэзе. Сумесна з Г.Л.Герцам ажыццявіў эксперыменты па ўзбуджэнні і іанізацыі атамаў пары ртуці пры сутыкненні з электронамі (гл.Франка—Герца дослед). Развіў спектральны метад даследавання хім. сувязей, даследаваў фотахім. працэсы ў малекуле хларафілу. Аўтар прац «Фотасінтэз у раслінах» (1949). Удзельнік распрацоўкі атамнай бомбы, у 1945 выступіў супраць яе ваен. выкарыстання. Нобелеўская прэмія 1925 (з Герцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫГА́НАЎ Аляксандр Рымавіч (н. 15.11.1953, г. Горкі Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі і аграэкалогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (2003). Д-рс.-г.н. (1996), праф. (1997). Скончыў БДУ (1975). З 1981 у БСГА (з 1984 заг. кафедры, з 1993 прарэктар, з 1995 рэктар). Навук. працы па распрацоўцы прыёмаў і метадаў атрымання экалагічна чыстай прадукцыі раслінаводства, экспрэсных методык аналізу якасці аб’ектаў навакольнага асяроддзя і с.-г. прадукцыі.
Тв.:
Экологические проблемы агрохимии. Мн., 1997 (разам з І.Р.Вільдфлушам, Т.П.Персікавай);
Микроэлементы и микроудобрения. Мн., 1998 (разам з Т.П.Персікавай, С.П.Рэўцкай);
Фосфор в почвах и земледелии Беларуси Мн., 1999 (разам з І.Р.Вільдфлушам, В.В.Лапам);
Биохимические и физиологические аспекты взаимодействия витаминов и биоэлементов. Сергиев Посад, 2002 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭКЕ́ЦІ (Cecchetti) Энрыка (21.6.1850, Рым — 12.11.1928),
італьянскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Вучыўся ў Фларэнційскай акадэміі танца. З 1868 выступаў у т-рах Італіі, з 1885 вядучы танцоўшчык т-ра «Ла Скала» ў Мілане. З 1887 першы танцоўшчык, з 1890 балетмайстар, з 1892 рэпетытар Марыінскага т-ра ў Пецярбургу, адначасова выкладаў у Пецярбургскім тэатр. вучылішчы. З 1902 кіраваў школай пры Варшаўскай оперы, з 1906 заснаванай ім школай у Пецярбургу. У 1911—21 гал. педагог-рэпетытар «Рускага балета Дзягілева». Заснаваў школы ў Лондане (1918), Мілане (1925). Танцор-віртуоз. Першы выканаўца партый: Блакітная птушка («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Бог ветру Ваю («Талісман» Р.Дрыга) і інш. Сярод яго вучняў: А.Ваганава, А.Горскі, Т.Карсавіна, М.Кшасінская, С.Ліфар, В.Ніжынскі, Г.Паўлава, М.Фокін. Практычны вопыт Ч. абагульнены С.Бомантам і С.Ідзікоўскім у «Падручніку тэорыі і практыкі класічнага і тэатральнага танца паводле метаду Чэкеці» (1922).