САВЕ́ЛЬЕВА Таццяна Мітрафанаўна (н. 15.3.1938, в. Бестрань Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне псіхалогіі. Д-рпсіхал.н. (1993), праф. (1998). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1962). Настаўнічала. З 1971 у Нац. Ін-це адукацыі. Даследуе праблемы навучання, выхавання і развіцця дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту; пытанні мыслення, маўлення, разумення і свядомасці чалавека ў сістэме бесперапыннай адукацыі. Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ВНУ і сярэдняй школы. Навук. кіраўнік распрацоўкі канцэпцыі «Нацыянальнай пачатковай школы» (1992).
Тв.:
Психологические вопросы овладения русским языком. Мн., 1983;
Дар слова: Говорим по-русски... Гаворым па-беларуску... Мн., 1986 (разам з М.Р.Яленскім);
Мышление и деятельность — основные факторы развития человека в системе непрерывного образования // Пачатковае навучанне: Сям’я. дзіцячы сад, школа. 1999. № 5. С. 85—93.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВІЧ Уладзімір Ільіч (16.4.1932, в. Яснаўка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.12.1989),
бел.вучоны ў галіне судовай медыцыны. Д-рмед.н. (1974), праф. (1982). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1962 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1976 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях паталогіі, у т. л. сасудзістай, галаўнога мозга, нейраанкалогіі, выніках траўматычных пашкоджанняў нерв. сістэмы, метадах комплекснага вывучэння магістральных артэрый галавы.
Тв.:
О компенсации двигательных функций после удаления опухолей головного мозга // Проблемы сосудистой нейрохирургии. Мн., 1962;
Динамика морфологических изменений в области окклюзированных магистральных артерий головы при инфаркте мозга // Актуальные вопросы невропатологии и нейрохирургии. Мн., 1975. Вып. 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРДА́РАЎ Армен Сяргеевіч (н. 3.6.1948, г. Адэса, Украіна),
бел.вучоны ў галіне архітэктуры, дызайну і гісторыі дарог. Канд. архітэктуры (1974). Скончыў БПІ (1970). З 1974 у дарожных установах, з 1990 у рэсп. унітарным прадпрыемстве «Белдарцэнтр» (з 1995 гал. архітэктар, з 2000 нам.ген. дырэктара — гал. архітэктар). У 1992—98 чл.к-та па ландшафтнай архітэктуры аўтамаб. дарог Транспартнага даследчага савета Нац.АН ЗША. Навук. працы па тэарэт. асновах дарожнай архітэктуры. Стварыў арх.-дызайнерскую службу аўтамаб. дарог Беларусі. Аўтар арх. праекта знака «Нулявы кіламетр», устаноўленага на Кастрычніцкай плошчы Мінска (1998).
Тв.:
История и архитектура дорог Белоруссии. Мн., 1978;
Архитектура автомобильных дорог. М., 1986;
Книга о дорогах: Дороги в человеческой цивилизации и культуре. Мн., 2000.
А.С.Сардараў. Знак «Нулявы кіламетр» (Мінск, 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСІНО́ВІЧ Валерый Аркадзевіч (н. 5.5.1941, в. Затон Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне гідрадынамікі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Акадэмічным навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац.АН Беларусі (з 1999 заг. лабараторыі). Навук. працы па статыстычнай тэорыі турбулентнасці, турбулентным змешванні рэагуючых вадкасцей і газаў, мадэляванні турбулентных рэагуючых патокаў з дапамогай функцый размеркавання імавернасцей.
Тв.:
Замкнутое уравнение для совместной плотности распределения вероятностей величин флуктуаций турбулентного скалярного реагирующего поля и его градиента (разам з В.А.Бабенкам, Ю.У.Жукавай) // Инженерно-физ. журн. 1998. Т. 71, № 5;
Вывод и численное решение замкнутого уравнения для удельной площади изоскалярной поверхности в турбулентном реагирующем потоке (з імі ж) // Там жа. 1999. Т. 73, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСНО́ЎСКІ Леанід Адамавіч (н. 25.7.1935, в. Палессе Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне прыкладной механікі, адзін з заснавальнікаў трыбафатыкі. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1988). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1958). З 1976 у Магілёўскім тэхнал. ін-це (з 1978 заг. кафедры), з 1980 у Бел. ун-це транспарту (у 1989—99 заг. кафедры). Навук. працы па буд. механіцы, супраціўленні матэрыялаў, тэорыі надзейнасці, механіцы стомленаснага разбурэння, тэарэт. асновы трыбафатыкі. Дзярж. прэмія Украіны 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЦІНАВА Валянціна Фёдараўна (н. 10.10.1932, г. Астрахань, Расія),
бел.вучоны ў галіне педагогікі і мовазнаўства. Канд.пед.н. (1972), праф. (1993). Скончыла Ленінградскі пед.ін-т (1954). З 1970 у Брэсцкім ун-це (у 1971—92 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі методыкі выкладання замежных моў, праблемах псіхалінгвістыкі, развіцця лінгва-краіназнаўчай культуры і гуманіст. выхавання, самаадукацыі, адбору і арганізацыі навуч. матэрыялу.
Тв.:
Вопросы психолингвистики и преподавание русского языка как иностранного. М., 1971 (у сааўт.);
English for future teachers. Мн., 1985;
Английский язык: Коррективный курс. Мн., 1991 (разам з А.К.Івановай);
Опыт раннего обучения английскому языку (разам з А.Рыжовай) // Пачатковая адукацыя і выхаванне: прабл., пошукі, знаходкі. Брэст, 1998. Вып. 5;
Читаем и говорим о Британии и британцах. 5 изд. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВАСЦЬЯ́НЕНКА Віктар Рыгоравіч (н. 31.1.1938, г. Бярдзянск Запарожскай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1981), праф. (1984). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1963). З 1963 у Ін-це тэарэт. і прыкладной механікі Сіб.аддз.АНСССР. З 1982 у БПА (з 1984 заг. кафедры). З 1999 у ЗША. Навук. працы па радыяцыйным цеплаабмене і фізіцы плазмы, праблемах выкарыстання камп’ютэрнай тэхнікі ў навуч. працэсе. Распрацаваў метады разліку поля выпрамянення ў рэальным спектры, уліку ўзаемадзеяння часціц у плазме, методыку і апаратуру для цеплавога неразбуральнага кантролю прамысл. вырабаў.
Тв.:
Радиационный теплоперенос в высокотемпературных газах. М., 1984 (у сааўт.);
Оптимизация метода импульсной тепловой дефектометрии протяженных дефектов (у сааўт.) // Инж.-физ. журн. 1994. Т. 66, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНКО́Ў Алег Ігнатавіч (н. 4.6.1935, Мінск),
бел.вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Канд.тэхн.н. (1966), праф. (1982). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1959). З 1961 у АН Беларусі (у 1970—87 дырэктар Ін-та кібернетыкі). З 1987 у Мінскім НДІ прыладабудавання, з 1993 у Бел. ін-це інфармацыі і прагнозу. З 1998 нам. вучонага сакратара, з 2000 нач. аддзела міжнар. сувязей Прэзідыума Нац.АН Беларусі. Навук. працы па аўтаматызацыі інж.-канструктарскай творчасці, камп’ютэрнай графіцы, сістэме аўтам. праектавання, спец. прыладах вылічальнай тэхнікі. Дзярж. прэмія Беларусі 1978. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Тв.:
Основы построения систем автоматизированного проектирования. 2 изд. Киев, 1985 (разам з А.І.Пятрэнкам);
Обработка и отображение информации в растровых графических системах. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАКУ́Н Аляксей Сцяпанавіч (н. 1.3.1946, в. Дастоева Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1987). Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Рэспублікі Беларусь (1995). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1993). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1969). З 1973 нам. старшыні, з 1975 старшыня калгаса. З 1979 нач.с.-г. ўпраўлення Іванаўскага р-на, з 1982 старшыня с.-г. калектыўнага прадпрыемства «Астрамечава» Брэсцкага р-на. Навук. працы па праблемах аграпрамысл. эканомікі, агародніцтва, рэнтабельнасці с.-г. прадпрыемстваў, АПК ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі.
Тв.:
Ориентир — новые высоты. Мн., 1986;
Деревенская политэкономия. М., 1990;
Дорога в завтра: Колхоз-комбинат «Память Ильича». Мн., 1992;
Реструктуризация убыточных хозяйств — веление времени // Бел. думка. 1999. №11 /12;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯ́К Леанід Пятровіч (8.6.1923, в. Асобіна Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 28.3.1995),
бел.вучоны ў галіне геабатанікі. Д-рбіял.н. (1968), праф. (1979). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1948). З 1950 у Ін-це лесу АН Беларусі, з 1956 у БелНДІ лясной гаспадаркі (нам. дырэктара), з 1971 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (заг. лабараторыі), у 1977—90 у Бел.тэхнал. ін-це (1977—79 заг. кафедры). Навук. працы па гідралесамеліярацыі, лясным балотазнаўстве, лесаводстве, экалогіі раслін. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Эколого-физиологические основы мелиорации почв агрофитоценозов. Мн., 1974 (разам з У.Р.Рэуцкім);
Ведение лесного хозяйства на осушенных землях. М., 1984 (разам з В.А.Іпацьевым, І.К.Блінцовым).