вёска ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Ляхавічы—Ганцавічы. За 18 км на Пд ад Ляхавіч, 5 км ад чыг. ст. Райтанаў. 254 ж., 131 двор (1999). Б-ка, аптэка, магазін Помнікі архітэктуры: Петрапаўлаўскі касцёл (1908), мемар. капліца (1848).
Упамінаецца ў крыніцах з 15 ст. Да 1483 вядома як сяло Нядзведзічы, што належала віленскаму біскупу. У 1558 мястэчка Нядзведзічы, цэнтр воласці ў Навагрудскім пав., 31 двор. З 1793 у Рас. імперыі, у 19 — пач. 20 ст. ў Слуцкім пав. Мінскай губ. У 1886 мястэчка М. — цэнтр воласці: 350 ж., 29 двароў, школа, касцёл, капліца, яўр. малітоўны дом, вадзяны млын, крама. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр воласці Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв.З 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Ляхавіцкага р-на. З 16.7.1954 у Мініцкім с/с (з 4.6.1979 Ганчароўскі с/с). Цяпер у складзе племсаўгаса «Ганчароўскі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАВЕ́ЦКІ ПАХО́Д І́ГАРА СВЯТАСЛА́ВІЧА 1185,
паход удзельных князёў Северскай зямлі на чале з ноўгарад-северскім князем Ігарам Святаславічам супраць полаўцаў. У крас. 1185 Ігар Святаславіч выступіў з дружынай зг. Ноўгарад-Северскі. Да яго далучыліся з дружынамі сын Уладзімір з Пуціўля, пляменнік Святаслаў Ольгавіч з Рыльска, брат Усевалад (кн. Трубчэўскі) і атрад кавуяў (аселых качэўнікаў) чарнігаўскага князя. Аб’яднанае войска (4—6 тыс.чал.) рушыла на Пд. У сучаснай гіст. л-ры няма адзінага меркавання пра канкрэтныя мэты паходу і месца вырашальнай бітвы. 11—12.5.1185 полаўцы на чале з ханам Канчаком акружылі і поўнасцю знішчылі северскае войска, узялі ў палон Ігара Святаславіча і інш. князёў. Потым яны спустошылі тэр. Пераяслаўскага і Ноўгарад-Северскага княстваў. Падзеі паходу склалі сюжэтную аснову «Слова аб палку Ігаравым».
Літ.:
Рыбаков Б.А. «Слово о полку Игореве» и его современники. М., 1971;
Гетманец М.Ф. Тайна реки Каялы: («Слово о полку Игореве»), 2 изд. Харьков, 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІК ((Pieck) Вільгельм) (3.1.1876, г. Губен, Германія — 7.9.1960),
германскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1895 чл.С.-д. партыі Германіі (СДПГ). Адзін з заснавальнікаў «Спартака саюза» (1918) і Камуніст. партыі Германіі (КПГ; 1919), чл.ЦК КПГ. З 1921 дэп. ландтага Прусіі, у 1928—33 дэп. рэйхстага, у 1930—32 чл. прускага Дзярж. савета. Пасля прыходу да ўлады нацыстаў эмігрыраваў у Францыю (1933), потым у СССР, дзе з 1935 быў старшынёй КПГ у выгнанні. У 1928—43 чл. Выканкома Камуністычнага інтэрнацыянала. У 2-ю сусв. вайну адзін з заснавальнікаў (1943) і кіраўнікоў антыфаш. Нацыянальнага камітэта «Свабодная Германія». У 1945 вярнуўся ў Германію (сав.акупац. зона). У 1946—54 сустаршыня (разам з О.Гротэвалем) Сацыяліст. адзінай партыі Германіі (створана ў выніку аб’яднання ва Усх. Германіі КПГ і СДПГ). З 11.10.1949 першы прэзідэнт Герм.Дэмакр. Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў (Георгій Іванавіч) (31.5.1912, г. Пінега Архангельскай вобл., Расія — 13.5.1987),
расійскі вучоны ў галіне аэрагідрадынамікі, стваральнік навук. школы па газадынаміцы. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. 1953), Герой Сац. Працы (1961). Скончыў Маскоўскі ун-т (1935). З 1934 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це, з 1944 у НДІ цеплавых працэсаў, з 1965 у Ін-це касм. даследаванняў АНСССР (дырэктар, з 1973 заг. аддзела). Адначасова з 1952 у Маскоўскім ун-це (з 1955 заг. кафедры). Навук. працы па прыкладной газавай дынаміцы, касм. аэрадынаміцы, цеплафізіцы.
Даследаваў распаўсюджванне мех. хваль у вязкай вадкасці, устойлівасць віхравых слаёў, фіз. ўмовы распаду ламінарнага цячэння. Распрацаваў метады цеплавой аховы спускальных касм. апаратаў. Прапанаваў адно з тлумачэнняў праблемы Тунгускага метэарыта. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1978.
Тв.:
Космические исследования в СССР. М., 1970;
Аэромеханика больших скоростей и космические исследования. Избр. тр.М., 1992.
Літ.:
Воспоминания об академике Г.И.Петрове. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЁРСТКА,
1) адзін з працэсаў вырабу друкарскай формы — састаўленне старонак (палос) кніг, часопісаў, газет згранак тэксту, табліц, ілюстрацый, элементаў унутр. афармлення ў адпаведнасці з разметкай або спецыяльна вырабленым макетам. 2). Адбітак (карэктура) са звярстанага набору, прызначаны для выпраўлення памылак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Б’Ю́ІК»
(Buick),
марка легкавых аўтамабіляў, што выпускаюцца аднайменнай амер. фірмай з 1902 (з 1908 у складзе канцэрна «Джэнерал мотарс»), У 1995 вырабляліся аўтамабілі з магутнасцю рухавіка ад 86 да 153 кВт; найб. скорасць руху 175—200 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯНІ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Любанскім раёне Мінскай вобл., у бас.р. Арэса, за 20 км на ПдУ ад г. Любань. Пл. 0,58 км². Вадазбор раўнінны, катлавіна авальнай формы, нязначна выцягнутая зЗ на У. Цахмінскім каналам злучана зр. Арэса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЗІ́ЛЬСКАЯ КАТЛАВІ́НА,
падводная катлавіна ў паўд.ч. Атлантычнага ак., на З ад Паўд.-Атлантычнага хрыбта. Працягласць зПн на Пд каля 3000 км. Пераважаюць глыб. 5000 м, найб. 6697 м. Грунт — чырвоныя гліны на У і фарамініферавы глей на З.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДНАСКЛА́Д, адначлен, у матэматыцы,
здабытак, які складаецца з лікавага множніка (каэфіцыента) і адной або некалькіх літар (пераменных), кожная з якіх узята з тым або іншым цэлым дадатным паказчыкам ступені; самы просты алг. выраз. Напр., -5ax3; +a3c3xy; -7; -a.