МІХА́ЙЛАВА-СТАНЮ́ТА Ірына Аляксееўна (н. 19.2.1939, г. Вязнікі Уладзімірскай вобл., Расія),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1988), праф. (1990). Скончыла Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1960). З 1965 у Ін-це эканомікі Нац.АН Беларусі, адначасова з 1999 гал. рэдактар час. «Бухгалтерский учет и налоги». Навук. працы па праблемах эфектыўнасці вытв-сці, тэорыі макраэканомікі, грашова-крэдытнай і інвестыцыйнай палітыцы.
Тв.:
Экономический механизм снижения материалоемкости производства. Мн., 1988;
Оценка финансового состояния предприятия. Мн., 1994 (разам з Л.А.Кавалёвым, В.Л.Шумейка);
Инвестиционная политика Беларуси: (анализ, пробл., предложения). Мн., 1996 (у сааўт.);
Финансово-промышленные группы в Беларуси: (Перспективы и методы формирования). Мн., 1997 (у сааўт.);
Кредитная политика Беларуси: Пробл. и рекомендации. Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЙЛО́ПУЛА Ігар Аляксандравіч (н. 13.8.1938, г. Таганрог Растоўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне біяарган. хіміі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-рхім.н. (1984), праф. (1993). Скончыў Маскоўскі ін-т тонкай хім. тэхналогіі (1961). З 1970 у Ін-це фізіка-арган. хіміі, з 1974 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 1973 заг. лабараторыі, з 1989 нам. дырэктара). Навук. працы. па біяарган. хіміі кампанентаў нуклеінавых кіслот, распрацоўцы высокаэфектыўных метадаў атрымання біялагічна актыўных злучэнняў. Сінтэзаваў шэраг вытворных нуклеазідаў і нуклеатыдаў, якія аказваюць процівіруснае і проціпухліннае дзеянне.
Тв.:
Synthesis and use of (2′, 5′) oligoadenylate trimers modified at the 2′-terminus in kidney transplantation in rabbits and monkeys (у сааўт.) // Nucleosides and nucleotides. 1995. Vol. 14, № 3—5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛЕ́ВІЧ Аляксандр Аляксандравіч (н. 20.9.1938, г. Віцебск),
бел.вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Акад.Нац.АН Беларусі (2000; чл.-кар. 1986), д-ртэхн.н. (1976), праф. (1978). Скончыў БПІ (1961). З 1961 у Фізіка-тэхн. ін-це, з 1966 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі (у 1983—88 нам. дырэктара). З 1991 дырэктар Ін-та праблем энергетыкі Нац.АН Беларусі, адначасова (з 1997) заг. кафедры Бел.тэхнал. ун-та. Навук працы па даследаванні механізма цепла- і масаабмену ў элементах энергет. установак, перспектывах развіцця энергетыкі на Беларусі, распрацоўцы сістэм ахаладжэння цеплавых і атамных электрастанцый.
Тв.:
Методы оптимизации параметров теплообменных аппаратов АЭС. Мн., 1981 (у сааўт.);
Математическое моделирование массо- и теплопереноса при конденсации. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛЁЎ Сцяфан Барысавіч (н. 10.3.1926, в. Караблёва Шумяцкага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне аўтаматызаваных сістэм кіравання. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1986), д-ртэхн.н. (1974), праф. (1982). Скончыў Адэскі політэхн.ін-т (1955). З 1957 на Мінскім з-дзе аўтам. ліній, у 1967—92 дырэктар Цэнтр.НДІ тэхнікі кіравання. Навук. працы па тэорыі стварэння аўтам. сістэм праектавання і аўтаматызацыі працэсаў кіравання вытв-сцю ў машына- і прыборабудаванні. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.:
Автоматизация процессов подготовки производства. Мн., 1973;
Методологические основы разработки АСУ. Мн., 1975 (разам з Б.А.Собалевым, Я.А.Жаўняровічам);
Автоматизация технологической подготовки производства. Мн., 1982 (разам з С.М.Мірзоевым);
АСУ на промышленном предприятии: Методы создания: Справ. 2 изд. М., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗДРЫ́Н-ПЛАТНІ́ЦКІ Міхаіл Іванавіч (н. 3.10.1932, в. Рухча 2-я Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1987), праф. (1988). Засл. работнік культуры (1976). Скончыў Ленінградскі фін.-эканам.ін-т (1956). З 1963 у Бел.дзярж.эканам. ун-це (у 1972—74 і 1988—97 прарэктар, з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах узнаўлення і павышэння эфектыўнасці асн. фондаў, выдаткаў вытв-сці, гасп. (камерц.) разліку, сукупнага грамадскага прадукту, удасканалення арганізац.-эканам. механізму кіравання вытв-сцю ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі.
Тв.:
Формирование оптимальной структуры общественного продукта в условиях НТР. Мн., 1983;
К экономике высшей эффективности. Мн., 1987;
Актуальные проблемы интенсификации общественного производства. Мн., 1988 (у сааўт.);
Основы экономической теории. Мн., 1999 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕНКАЎ Аляксандр Іванавіч (н. 5.5.1941, в. Жукаўка Жукаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў Бел.ін-т механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1970). З 1993 у Бел.н.-д. канструктарска-тэхнал. ін-це мяса-малочнай прам-сці (заг. лабараторыі). Навук. працы па эканоміка-матэм. мадэліраванні с.-г. вытв-сці, механізацыі збору і перапрацоўкі гною з жывёлагадоўчых ферм, спосабах зніжэння таксічных выкідаў у атмасферу з аграпрамысл. комплексаў.
Тв.:
Тэарэтычныя асновы працэсу саматранспартавання гною (разам з С.І.Пляшчанкам) // Весці Акадэміі агр. навук Беларусі. 1993. №2;
Методологические предпосылки расчета экологического ущерба от выбросов неприятно пахнущих газов цеха технических фабрикатов (разам з С.У.Заўялавым, В.А.Басько) // НТИ и рынок. 1996. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНКО́Ў Аляксандр Альбертавіч (н. 1.2.1953, г. Гомель),
бел.вучоны ў галіне фізікі высокіх энергій. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1997). Скончыў Гомельскі ун-т (1976) і працаваў у ім. З 1983 у Гомельскім тэхн. ун-це імя П.В.Сухога. Навук. працы па фенаменалагічным аналізе прадказання электраслабай тэорыі элементарных часціц, па пошуку новых фіз. аб’ектаў і з’яў нестандартнай фізікі на электрон-пазітронных і адронных калайдэрах.
Тв.:
О новой возможности исследования эффектов дополнительных калибровочных Ζ′-бозонов в процессе e+e− → l+l− на установке TRISTAN (разам з І.С.Сацункевічам) // Ядерная физика. 1988. Т. 47, вып. 5;
0 механизме усиления эффектов новой физики в процессе e+e− → W+W− // Там жа. 1992. Т. 55, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАЧЭ́НКА Галіна Гаўрылаўна (20.1.1924, в. Бярозаўка Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 12.2.1993),
бел.вучоны ў галіне педагогікі. Канд.пед.н. (1954), праф. (1983). Скончыла Астраханскі (1945) і Ленінградскі (1948) пед. ін-ты. З 1948 у Мін-ве асветы БССР. У 1953—93 у Бел.пед. ун-це (з 1966 заг. кафедры). Навук. працы па псіхолага-пед. асновах дашкольнага выхавання і праблемах адукацыі дашкольнікаў.
Тв.:
Задачи и упражнения по дошкольной педагогике. 2 изд. М., 1970 (разам з Т.М.Курыленка);
Развитие детей 6—7 лет и подготовка их к школе. 2 изд. Мн., 1982;
Педагогические ситуации в дошкольной педагогике. Мн., 1984;
Aufgaben und Übungen zur Vorschulpadagogik. 5 Aufl. Berlin, 1986 (разам з Т.М.Курыленка);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́КУЛЕЎ Анатоль Цімафеевіч (10.10.1931, ст. Глазуноўская Валгаградскай вобл., Расія —27.8.1993),
бел.вучоны ў галіне біяхіміі і радыебіялогіі. Д-рбіял.н. (1971), праф. (1972). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1989). Скончыў Валгаградскі мед.ін-т (1955). З 1961 у БДУ (з 1964 заг. кафедры). Навук. працы па біяхім. механізмах дзеяння іанізавальнай радыяцыі, камбінаваным уплыве фіз. і хім. фактараў на абмен рэчываў чалавека і жывёл, распрацоўцы лек. прэпаратаў з радыепратэктарным і антыаксідантным дзеяннем.
Тв.:
Роль надпочечников в биохимических сдвигах при действии малых доз ионизирующей радиации. Мн., 1969 (у сааўт.);
Метаболические сдвиги в митохондриях облученного организма, связанные с циклом трикарбоновых кислот. Мн., 1977 (разам з Л.С.Чаркасавай, М.Ю.Тайцам).
Да арт.Піктаграфічнае пісьмо. Піктаграфічны расказ эскімоса пра ўдалае паляванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧУ́К Леанід Сямёнавіч (н. 14.5.1938, г. Гомель),
бел.вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1990). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1960). З 1968 у Ін-не механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1984 заг. аддзела). Навук. працы па тэорыі і метадах герметызацыі, тэорыі кампазіцыйных матэрыялаў, стварэнні палімерных матэрыялаў новых класаў (процікаразійных, магнітавадкіх, антыфрыкцыйных для эндапратэзаў і інш.). Выявіў новы тып палімерных электрэтаў — металапалімерныя.
Тв.: Материаловедение и конструкционные материалы. Мн., 1989 (у сааўт.); Полимерные пленки, содержащие ишибиторы коррозии. М., 1993 (разам з А.С.Няверавым); Герметизирующие полимерные материалы. М., 1995 (з ім жа); Electrcts in engineering: Fundamentals and applications. Boston; London, 2000 (разам з У.М.Кестэльманам, В.А.Гальдадэ).