сукупнасць усіх судоў дзяржавы, якія маюць агульныя задачы і звязаны паміж сабой адносінамі па ажыццяўленні правасуддзя. Кожнае са звёнаў С.с. ўяўляе сабой сукупнасць судоў аднолькавай кампетэнцыі (гл.Судовая інстанцыя). У Рэспубліцы Беларусь С.с. ўстанаўліваецца яе Канстытуцыяй і Законам «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь» ад 13.1.1995. Яна складаецца з Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, абласных, Мінскага гар., раённых (гар.) судоў, Бел.ваен. суда, міжгарнізонных ваен. судоў, Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь, гасп. судоў абласцей і прыраўнаваных да іх судоў, а таксама гасп. судоў гарадоў і раёнаў. Утварэнне надзвычайных судоў у Рэспубліцы Беларусь забаронена. У сістэме агульных і гасп. судоў дапускаецца ўтварэнне спецыялізаваных калегій, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, у сістэме гэтых судоў могуць быць утвораны спецыялізаваныя суды: па справах непаўналетніх, сямейных справах, адміністрацыйныя, зямельныя, падатковыя і інш. Склад і кампетэнцыя ўсіх судоў С.с. вызначаецца заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНАЯ СІЯНІ́СЦКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ (ССА). Створана ў 1897 па ініцыятыве Т.Герцля. Да 1960 наз. Сіянісцкая арганізацыя. Кіруе сіянісцкім рухам (гл.Сіянізм) у дыяспары, садзейнічае дзяржаве Ізраіль у развіцці і засяленні краіны яўр. імігрантамі. Складаецца з тэрытарыяльных арг-цый, якія аб’ядноўваюць удзельнікаў сіянісцкага руху ў асобных краінах. Вышэйшы орган ССА — Сіянісцкі кангрэс, які склікаецца раз у некалькі гадоў; да 1946 кангрэсы адбываліся ў розных гарадах Еўропы, потым у Іерусаліме. Паміж кангрэсамі ССА кіруе Выканаўчы к-т на чале з праўленнем. Органамі ССА з’яўляюцца Трыбунал кангрэса, Яўрэйскае агенцтва і інш. З пач. існавання вяла прапагандысцкую і практычную дзейнасць па адстойванні тэзіса аб адзінай яўр. нацыі, змагалася супраць асіміляцыі яўрэйства ў дыяспары, арганізоўвала перасяленні ў Палесціну (потым у Ізраіль). У пач. 20 ст. дзейнічала на тэр.Рас. імперыі (у т. л. на Беларусі) праз сетку сіянісцкіх арг-цый (Гехалуц, Паалей Цыён, «Сіянісцкая сацыялістычная партыя» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНЫЯ ФЕСТЫВА́ЛІ МО́ЛАДЗІ І СТУДЭ́НТАЎ,
традыцыйныя масавыя міжнар. святы прадстаўнікоў дэмакр. моладзі і студэнтаў, накіраваныя на развіццё дружбы і ўзаемаразумення паміж моладдзю і народамі розных краін, на ўмацаванне міру. Асн. арганізатар — Сусветная федэрацыя дэмакратычнай моладзі. Праграмы фестываляў разнастайныя: сустрэчы дэлегацый, семінары, дыспуты, маніфестацыі, спарт. спаборніцтвы, маст. конкурсы, выстаўкі і інш. У 1947—2001 адбылося 15 фестываляў: у Празе (1947), Будапешце (1949), Берліне (1951), Бухарэсце (1953), Варшаве (1955), Маскве (1957), Вене (1959), Хельсінкі (1962), Сафіі (1968), Берліне (1973), Гаване (1978), Маскве (1985), Пхеньяне (1989), Гаване (1997), Алжыры (2001). Алжырскі фестываль 2001 праходзіў пад лозунгам «За ўсеагульную салідарнасць, мір і дружбу»; абмяркоўваліся найважн.сусв. праблемы (наступ неалібералізму і глабалізму, расавая дыскрымінацыя, рэліг. фундаменталізм, маладзёжнае беспрацоўе і адукацыя і інш.), ставіліся пытанні аб узмацненні антыімперыяліст. барацьбы і міжнар. салідарнасці моладзі. Моладзь Беларусі ўдзельнічала ва ўсіх С.ф.м. і с., акрамя Алжырскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЫН ОТЕ́ЧЕСТВА»,
рускі гіст., паліт. і літ. часопіс. Выдаваўся ў 1812—44 і 1847—52 у Пецярбургу. Засн. М.Грэчам. Перыядычнасць мянялася. У 1829—35 выдаваўся разам з час. Ф.В.Булгарына «Северный архив» пад назвай «Сын отечества и Северный архив». Напачатку друкаваў матэрыялы пра вайну 1812, у т. л. пра падзеі на Беларусі: «Пісьмо Віцебскага інтэнданта да віленскага 14/26 кастрычніка 1812 г.» (1812), «Пісьмо з Віцебска» І.Манькоўскага і «Урывак з запісак віцебскага жыхара» Г.Дабрыніна (1813), «Нешта аб бітве каля Ваўкавыска» (1824) і інш. Да 1825 лічыўся найб. перадавым рус. часопісам, знаходзіўся пад уплывам дзекабрысцкай ідэалогіі, пазней эвалюцыяніраваў да кансерватызму. Матэрыялы пра Беларусь ёсць таксама ў публікацыях «Пінск і яго ваколіцы» Ю.Крашэўскага (пер. з польскай мовы, 1837), «Штодзённыя запіскі рускай падарожніцы ў 1827 і 1828 г.» А.С.Целяпнёвай (1831). У 1839 друкаваў нататкі пра жыццё З.Даленгі-Хадакоўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛЕ́РКІ,
самагучальны ударны музычны інструмент. Складаецца з 2 метал. дыскаў (з чашападобнымі ўзвышэннямі ў цэнтры), якімі ўдараюць адзін аб адзін і глушаць, прыціскаючы да грудзей. Па памерах і характары гучання бываюць малыя (дыяметр 25—35 см), сярэднія (37,5—45 см), вял. (47,5—60 см); «турэцкія» (яркага гучання), «кітайскія» (з прыгукам гонга), педальныя («чарльстон», ці джазавыя), «антычныя» («кроталы» — самыя малыя па памерах) і інш. Ужываюць і 1 Т., падвешаную на руцэ або штатыве, па якой б’юць палкай ад літаўраў і інш. Вядомы са стараж. часоў. У сімф. аркестр уведзены ў канцы 18 ст. Выкарыстоўваюцца ў бел.нар.інстр. музыцы (вядомы з 17—18 ст. ў складзе «янычарскіх капэл»). Спалучэнні Т. і барабана, Т. як састаўной часткі і нар. ударнай устаноўкі з педаллю (у якой, акрамя барабана, шумёлы, бубен, клякотка і інш.) складаюць характэрныя рысы бел.нар.інстр. музыкі з адметнымі мясц. традыцыямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫ́ЦЦАЦЬ ТРЭ́ЦІ З’ЕЗД КПБ (аднаўленчы). Адбыўся 2.11.1996 у Мінску. Прысутнічалі 443 дэлегаты ад 1160 чл. партыі, якія выступілі ініцыятарамі аднаўлення КПБ як самаст. партыі. Прынятая з’ездам рэзалюцыя адмяняла рашэнне Трыццаць другога з’езда КПБаб уваходжанні КПБ у склад Партыі камуністаў беларускай, абвяшчала адноўленую Кампартыю Беларусі юрыд. і ідэйна-паліт. пераемніцай КПСС—КПБ. Праграмная заява прынята ў якасці Часовай праграмы партыі да чарговага з’езда КПБ. Прыняты таксама Часовы статут КПБ. Прынцыпова новае ў ім — стварэнне Вышэйшага савета партыі (ВСП), які выбіраецца на з’ездзе з найб. вопытных і аўтарытэтных камуністаў, «з’яўляецца гарантам адзінства КПБ і захавання статутных правоў членаў партыі». ВСП дадзена права распускаць ЦККПБ і прызначаць датэрміновыя з’езды ў выпадку ўзнікнення рознагалоссяў у партыі, калі яны пагражаюць расколам. Свае функцыі ВСП ажыццяўляе без умяшання ў паўсядзённую работу ЦК і Цэнтр.рэвіз. камісіі. З’езд выбраў ВСП, ЦККПБ, Цэнтр.рэвіз. камісію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРТУНА́ТАЎ Піліп Фёдаравіч (14.1.1848, г. Волагда, Расія — 3.10.1914),
рускі мовазнавец. Акад. Пецярбургскай АН (1898). Скончыў Маскоўскі ун-т (1868), у 1876—1902 праф. гэтага ун-та. Заснавальнік маскоўскай лінгвістычнай школы. Гал. кірунак даследаванняў — параўнальна-гіст. граматыка і акцэнталогія індаеўрапейскіх моў (пераважна слав. і балт.). Вызначыў (адначасова з Ф. дэ Сасюрам) характар націску і інтанацыі слова ў балт. мовах у суадносінах з аналагічнымі з’явамі ў слав. мовах (закон Фартунатава — дэ Сасюра; «Пра націск і працягласць у балтыйскіх мовах», 1895). Адкрыў існаванне трох насавых галосных у індаеўрап. прамове, галосны «э насавое» ў стараслав. і стараж.-рус. мовах і інш. На аснове тэорыі формы слова пабудаваў асобую марфал. класіфікацыю моў. Вывучаў санскрыт («Індаеўрапейскія плаўныя зычныя ў старажытнаіндыйскай мове», 1896), даследаваў слав. помнікі і графіку («Склад Астрамірава Евангелля», 1908; «Аб паходжанні глаголіцы», 1913), рэдагаваў серыю стараслав. помнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАНЦЫ́СК I (François; 12.9.1494, г. Каньяк, Францыя — 31.3.1547),
французскі кароль [1515—47]. З дынастыі Валуа. Праводзіў палітыку па ператварэнні Францыі ў абсалютную манархію. Гал. органам кіравання зрабіў каралеўскі савет, у правінцыях увёў ген. намеснікаў і кантраляваў дзейнасць губернатараў, абмежаваў правы парламента, даходы каралеўскага дамена зліў з дзярж. падаткамі, якія значна павялічыў. Стварыў пастаянную армію. Дамогся незалежнасці франц. царквы ад Ватыкана. У 1535 і 1540 выдаў эдыкты аб праследаванні кальвіністаў як ератыкоў. У 1532 далучыў Брэтань. У Італьянскіх войнах 1494—15 59 перамог у 1515 пры Марыньяна і заняў Мілан; у выніку паражэння ад арміі імператара Карла V (1525) трапіў у палон і падпісаў зневажальны для Францыі Мадрыдскі дагавор (1526). Пасля вяртання ў Францыю (1526) заключыў саюз (Каньякскую лігу) з папам Кліментам VII, Венецыяй і герцагам Мілана, аднавіў ваен. дзеянні (1527—29). У 1530 засн. гуманістычны ун-т (з канца 18 ст.Калеж дэ Франс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРЫФУ́ГА (ад цэнтр + лац. fuga бег),
1) апарат (устаноўка, машына), дзеянне якой грунтуецца на цэнтрабежнай сіле, што ўзнікае пры вярчэнні ротара. Выкарыстоўваецца для цэнтрыфугавання.
Бываюць Ц. для адстойвання (асаджэння), фільтравання і сепаратарныя (гл.Сепаратару, перыядычнага і бесперапыннага дзеяння. Ротар Ц. — з падвойнымі сценкамі, сеткавы ці суцэльны, частата вярчэння 6000 аб/мін і больш. З дапамогай Ц. раздзяляюць суспензіі і эмульсіі, абязводжваюць матэрыялы ў хім., харч., горнай прам-сці, сельскай гаспадарцы, буд-ве, медыцыне і інш.
2) Наземная або бартавая (на лятальным апараце) устаноўка, якая імітуе працяглае дзейнае паскарэнне. Выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі, у т. л. вестыбулярнай трэніроўкі лётчыкаў і касманаўтаў, для выпрабавання рознай бартавой апаратуры, даследаванняў уплыву паскарэння на жывыя арганізмы і інш. Можа ствараць цэнтраімклівае паскарэнне да 400 м/с2 і больш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУНІ́ХІН Сяргей Антонавіч (21.9.1905, г. Харкаў, Украіна — 29.10.1985),
бел. матэматык. Акад.Нац.АН Беларусі (1966, чл.-кар. 1956). Д-рфіз.-матэм.н. (1936), праф. (1934). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў Маскоўскі ун-т (1929). З 1930 у ВНУ Тулы, Масквы, Томска. З 1953 заг. кафедры Бел. ін-та інжынераў чыг. транспарту (Гомель). З 1960 у Гомельскім аддз. Ін-та матэматыкі АН Беларусі (заг. лабараторыі, адначасова з 1978 нам. дырэктара). Навук. працы па тэорыі канечных груп. Пабудаваў агульную тэорыю фактарызацыі канечных груп. Развіў новыя метады даследавання канечных груп, пры дапамозе якіх атрымаў найб. агульныя вынікі аб існаванні падгруп зададзенага тыпу. Паказаў магчымасць новых дастасаванняў мінім. ненільпатэнтных груп (груп Шміта).
Тв.:
Подгруппы конечных групп. Мн., 1964;
Конечные группы (разам з Л.А.Шамятковым) // Алгебра. Топология. Геометрия, 1969. Мн., 1971;
К теории индексиалов конечных групп // Исследование нормального и подгруппового строения конечных групп. Мн., 1984.