вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 4 км на ПнЗ ад г. Мсціслаў, 99 км ад Магілёва, 24 км ад чыг. ст. Ходасы. 514 ж., 202 двары (1999). Мсціслаўскі конны з-д. Пачатковая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖА́ЙСКІ (Аляксандр Фёдаравіч) (21.3.1825, г. Котка, Фінляндыя — 1.4.1890),
расійскі вынаходнік у галіне лятальных апаратаў, цяжэйшых за паветра. Контр-адмірал (1886). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1841). У 1881 атрымаў прывілей на вынайдзены ім «паветралятальны снарад» (самалёт манаплан). У 1882 пабудаваны лятальны апарат з 2 паравымі машынамі, аднак самастойны палёт на ім зрабіць не ўдалося.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́НЫ (ісп. marranos),
яўрэі ў Іспаніі і Партугаліі ў 14—17 ст., якія афіцыйна (у т. л. вымушана) прынялі каталіцтва. Займаліся гандлем, некат. з М. былі на дзярж. службе і нават сярод каталіцкага духавенства. Значная частка М. працягвала тайна выконваць яўр.рэліг. абрады, за што ісп.інквізіцыя падвяргала іх ганенням і пакаранню смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАЧКО́ВА,
вёска ў Расонскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на З ад г.п. Расоны, 176 км ад Віцебска, 48 км ад чыг. ст. Верхнядзвінск. 240 ж., 95 двароў (1999). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнікі партызанам і землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖЗЕМНАМО́РСКІ КЛІ́МАТ,
тып умерана цёплага субтрапічнага клімату з гарачым летам і халаднаватай дажджлівай зімою. Уласцівасці яго абумоўлены перавагай летніх субтрапічных антыцыклонаў і інтэнсіўнай цыкланічнай дзейнасцю ў халоднае паўгоддзе. Т-ра паветра летам 20—25 °C, зімою 5—10 °C, ападкаў 400—600 ммза год, асобныя раёны паўзасушлівыя. М.к. тыповы для ўзбярэжжа Міжземнага мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАЛА́ЕВА,
вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р.Зах. Дзвіна. Цэнтр сельсавета і Шумілінскага племптушкарэпрадуктара. За 25 км на ПдЗ ад г.п. Шуміліна, 69 км ад Віцебска, 15 км ад чыг. ст. Лоўжа. 569 ж., 248 двароў (1999). Цагельны з-д. Базавая школа, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ХНАВІЧЫ,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., каля р. Прыпяць; чыг. станцыя (Кацуры) на лініі Калінкавічы—Лунінец. Цэнтр сельсавета. За 21 км на З ад г. Калінкавічы, 143 км ад Гомеля. 496 ж., 216 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАБА́Т»,
газета. Выдавалася зсак. 1991 да крас. 1996 у Мінску на бел., рус. і англ. мовах Бел.сац.-экалагічным саюзам «Чарнобыль». Засн. як штотыднёвік, выходзіла неперыядычна. Адлюстроўвала сац.-паліт. і экалагічныя пытанні, праблемы Чарнобыля, выступала за вырашэнне нац. праблем. Карысталася падтрымкай пісьменнікаў і вучоных розных краін свету. Выйшлі 132 нумары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РВА, Няцеч,
рака ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 157 км². Пачынаецца за 700 м на ПнЗ ад в. Брындзяняты, упадае ў Нёман каля в. Дакудава. На працягу 12 км каналізаваная. Каля в. Дуброўня створана сажалка. У сярэднім цячэнні прымае сцёк змеліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНЫ МАСТА́К СССР,
ганаровае званне, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета СССРнайб. выдатным дзеячам сав.выяўл. мастацтва, за асаблівыя заслугі ў развіцці жывапісу, скульптуры, графікі, дэкар. і прыкладнога мастацтва. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета СССР ад 16.7.1943. Існавала да 1991.