ІО́С ((Jooss) Курт) (12.1.1901, г.Васеральфінген, Германія — 29.5.1979),
нямецкі артыст балета, балетмайстар; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў экспрэсіянізму ў танцы. Вучыўся ў Вышэйшай муз. школе ў Штутгарце (1919—21). З 1921 з Р. фон Лабанам працаваў у т-рах Мангейма і Гамбурга, балетмайстрам дзярж.т-ра ў Мюнстэры. Арганізатар (1927) і кіраўнік (1949—68) аддзялення танца «Фолькванг-шуле», адначасова балетмайстар трупы «Фолькванг-балет» у Эсене. У 1933 са сваёй трупай «Бале Іос» эмігрыраваў у Англію, адкрыў там уласную школу. Як балетмайстар-наватар стварыў танц. драму новага тыпу, сінтэзаваў танец мадэрн з тэхнікай класічнага танца і драм. пантамімы. Сярод лепшых пастановак: «Зялёны стол» на муз. Ф.Коэна (1932, 1-я прэмія на міжнар. конкурсе харэографаў у Парыжы), «Блудны сын» Коэна (1933), «Кампанія на заезным двары» на муз. Л.Бетховена—Кука (1943), «Пандора» Герхарда (1974). Творчасць І. зрабіла вял. ўплыў на развіццё харэаграфічнага мастацтва многіх краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКІ (Восіп Міхайлавіч) (9.1.1801, г.п. Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобл. — 21.10.1878),
гісторык, адзін з заснавальнікаў манголазнаўства ў Расіі. Акад. Пецярбургскай АН (1847), праф. (1834). Скончыў Свіслацкую гімназію (1817), Віленскі ун-т (1821). З 1821 выкладаў у Віленскай гімназіі. У 1825 арыштаваны за ўдзел у тайных т-вах, высланы ў Казань, дзе ва ун-це вывучаў усх. мовы. У 1829—30 наведаў Манголію і Кітай. З 1833 выкладаў у Казанскім ун-це, заг. першай у Еўропе кафедры манг. мовы. У 1855—60 рэктар Казанскага ун-та. З 1862 у Варшаве, выкладаў усеаг. гісторыю ў Гал. школе (з 1869 ўн-т). Аўтар прац «Кароткая граматыка мангольскай кніжнай мовы» (1835), «Мангольская хрэстаматыя» (т. 1—2, 1836—37), «Мангольска-руска-французскі слоўнік» (т. 1—3, 1844—49, Дзямідаўская прэмія Пецярбургскай АН) і інш.
Літ.:
Міхнюк У.М., Шалькевіч В.Ф. Усходазнаўца Восіп Кавалеўскі // Весці АНБССР. Сер. грамад. навук. 1985. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗА́НСКІ (Барыс Аляксандравіч) (25.4.1891, г. Адэса, Украіна — 5.4.1973),
савецкі хімік-арганік. Акад.
АН СССР (1946, чл.-кар. 1943). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1918), дзе і працаваў (праф з 1935). З 1936 у Ін-це арган. хіміі АНСССР (у 1954—66 дырэктар). Навук. працы па нафтахіміі і каталітычных пераўтварэннях вуглевадародаў. Выявіў заканамернасці гідрагенізацыі і дэгідрагенізацыі вуглевадародаў, гідрыравання этылену і яго гамолагаў; правіла гідрагенолізу і ізамерызацыі C3- і C4-цыклаалканаў. Адкрыў каталітычную рэакцыю селектыўнага гідрагенолізу цыклапентанавых вуглевадародаў у асяроддзі вадароду на плацінавым каталізатары (1934, разам з М.Дз.Зялінскім і А.Ф.Платэ), рэакцыю араматызацыі парафінавых вуглевадародаў (1936, разам з А.Ф.Платэ), рэакцыю Cs-дэгідрацыклізацыі (1954). Даследаваў састаў бензінавых фракцый нафтаў розных радовішчаў (1946—60). Дзярж.прэміяСССР 1949.
Тв.:
Исследования в области химии углеводородов: Собр. избр. тр.М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАЧЭ́НКА (Васіль Паўлавіч) (25.3.1913, г.п. Новаархангельск Кіраваградскай вобл., Украіна — 1.3.1995),
украінскі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ун-т (1938). Друкаваўся з 1938. У аповесцях адлюстроўваў героіку Вял.Айч. вайны («Цана жыцця», 1945; «Атэстат сталасці», «Сэрца маці», абедзве 1946; «Гарачыя рукі», 1960; «Бліскавіца», 1962; «Лісты з патрона», 1967, Дзярж.прэмія імя Т.Шаўчэнкі 1971), пасляваеннае жыццё ўкр. сялянства («Новыя патокі», 1948; «Зары насустрач», 1951), мараль і побыт нац. інтэлігенцыі («Сальвія», 1945). Аўтар зб. апавяданняў «Нью-Йорк зблізку» (1958), рамана «Бацькоўскі дом» (1979, пра дзейнасць укр. дыпламатаў). Пераклаў на ўкр. мову раманы Я.Брыля «Птушкі і гнёзды», І.Шамякіна «Глыбокая плынь», п’есы «Лявоніха на арбіце», «Зацюканы апостал» А.Макаёнка, некаторыя апавяданні Брыля, І.Мележа, П.Пестрака, К.Чорнага. На бел. мову паасобныя творы К. пераклалі Брыль, Р.Няхай, І.Стадольнік, У.Шахавец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТ ((Kant) Герман) (н. 14.6.1926, г. Гамбург, Германія),
нямецкі пісьменнік. Скончыў Грайсфальдскі (1952) і Берлінскі (1956) ун-ты. Дэбютаваў зб.апавяд. «Крышку Паўднёвага мора» (1962). У раманах «Актавая зала» (1965), «Выхадныя звесткі» (1972), «Прыпынак у дарозе» (1977), зб-ках апавяд. «Парушэнне граніцы» (1975), «У дадатак да анкеты», «Трэці цвік» (абодва 1981), «Бронзавы век» (1986) тэмы фашызму і вайны, індывід. і калект. віны, жыцця пасляваен. Германіі. Яго творам уласцівы мазаічнасць структуры, насычанасць сімваламі-лейтматывамі, спалучэнне гумару і іроніі, сатыры і сарказму. На бел. мову асобныя творы К. пераклала Н.Мацяш. Нац.прэмія ГДР 1973.
Тв.:
Рус.пер. — Остановка в пути. М., 1979;
Объяснимое чудо: Рассказы. Очерки. М., 1982;
Актовый зал;
Выходные данные. М., 1987.
Літ.:
Леонова Е.А. Литературные реминисценции в романе Г.Канта «Остановка в пути» // Проблема традиций и взаимовлияния в литературах стран Зап. Европы и Америки XIX—XX вв. Нижний Новгород, 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЦЮ́Г (Валянцін Афанасьевіч) (9.6.1931, г. Юхнаў Калужскай вобл., Расія — 10.1.1997),
расійскі хімік-арганік. Акад.Рас.АН (1979; чл.-кар. 1968). Замежны чл.АН Беларусі (1995). Герой Сац. Працы (1986). Скончыў Маскоўскі хім.-тэхнал.ін-т (1954), дзе і працаваў. З 1959 у Ін-це арган. хіміі Сібірскага аддз.Рас.АН (з 1987 дырэктар), адначасова ў Новасібірскім ун-це (у 1978—80 рэктар). З 1980 віцэ-прэзідэнт Рас.АН і старшыня яе Сібірскага аддзялення. Навук. працы па вывучэнні механізмаў рэакцый ізамерызацыі замешчаных араматычных злучэнняў, выкарыстанні ЭВМ для рашэння структурных задач арган. хіміі. Устанавіў асаблівасці будовы і заканамернасці пераўтварэння карбакатыёнаў, што паслужыла асновай колькаснай тэорыі малекулярных перагруповак. Распрацаваў новыя спосабы атрымання і выкарыстання арган. злучэнняў розных тыпаў (для інгібіравання акісляльнай дэструкцыі палімераў, як дабаўкі для паляпшэння рэалагічных уласцівасцей нафтаў і інш.). Ленінская прэмія 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІН-КАМІ́НСКІ (Уладзімір Тадэвушавіч) (14.11.1950, Мінск — 10.1.1995),
бел. акцёр. Сын Т.К.Кін-Камінскага. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1972). Працаваў у Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы. Творчасці ўласцівы майстэрства пераўвасаблення, пошук выразных сцэн. фарбаў, імправізацыя, часам іранічнае стаўленне да персанажа: Драгун («Парог» А.Дударава), Сяржант («Цынкавыя хлопчыкі» С.Алексіевіч), Мужык («Страсці па Аўдзею» У.Буграмеева), Польскі афіцэр, Начальнік патруля і Нямецкі афіцэр («Тутэйшыя» Я.Купалы, Дзярж.прэмія Беларусі 1993), Жорж («Дзверы стукаюць» М.Фермо), сяржант Допель («Гаральд і Мод» К.Хігінса і Ж.К.Кар’ера), Я («Дом на мяжы» С.Мрожака). У тэатры-лабараторыі нац. драматургіі «Вольная сцэна» выконваў ролі Падушкападобнага («Ку-Ку» М.Арахоўскага), Сяржанта («Сабака з залатым зубам» У.Савуліча). У 1992—93 у Беластоцкім драм. т-ры: Х.Х., Ян («Эмігранты» і «У адкрытым моры» Мрожака), Майстар («Тэрмінатар» П.Хандке), Восіп («Рэвізор» М.Гогаля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУБО́ВІЧ (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 26.3.1933, в. Варонічы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі апрацоўкі металаў. Акад.Нац.АН Беларусі (1996; чл.-кар. 1977), д-ртэхн.н. (1973), праф. (1979). Скончыў БДУ (1956). З 1957 у Фізікатэхн. ін-це АН Беларусі. З 1975 нам. дырэктара Ін-та фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі па Віцебскім аддзяленні, з 1994 дырэктар Ін-та тэхн. акустыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па пластычнасці і апрацоўцы металаў пры ўздзеянні на іх ультрагукавых ваганняў. Распрацаваў навук. асновы выкарыстання ультрагуку для кіравання працэсамі высокатэмпературнага сінтэзу, іонна-плазменнага напылення, уздзеяння ультрагуку на сплавы з памяццю формы; выкарыстання ультрагуку ў медыцыне і біятэхналогіі. Дзярж.прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Ультразвуковая пайка в радао- и приборостроении. Мн., 1985 (разам з М.Д.Цяўлоўскім, У.Л.Ланіным);
Методы выращивания кристаллов из растворов. Мн., 1991 (разам з М.К.Талочкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАС (Людміла Якаўлеўна) (н. 13.5.1950, г. Чарнаўцы, Украіна),
бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1983). Скончыла Маладзечанскае муз. вучылішча (1970), Кіеўскую кансерваторыю (1976, клас Л.Чаўдар). У 1976—97 салістка Нац.т-ра оперы Рэспублікі Беларусь. З 1986 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Валодае голасам прыгожага чыстага тэмбру, высокай вак. тэхнікай. Створаныя ёю вобразы вызначаюцца шчырасцю, лірызмам, сцэн. абаяльнасцю. Сярод партый: Паола («Джардана Бруна» С.Картэса), Антаніда («Іван Сусанін» М.Глінкі), Прылепа («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Марфа, Снягурачка («Царская нявеста», «Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Джыльда, Віялета, паж Оскар («Рыгалета», «Травіята», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі), Нарына («Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Алімпія («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Сюзанна і Барбарына («Вяселле Фігара» ВА.Моцарта). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.І.Глінкі (1977), міжнар. конкурсу «Новыя оперныя галасы» (1986, Італія). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СЕЎ (Міхаіл Іванавіч) (16.3.1897, Масква — 24.1.1954),
расійскі кампазітар. Вучыўся ў А.Грачанінава і інш. Адыграў прыкметную ролю ў развіцці бел.муз. культуры 1930—40-х г.; падтрымліваў творчы кантакт з БДТ-2 (т-р імя Я.Коласа), пісаў музыку да яго першых спектакляў, у якой выкарыстаў бел.нар. песні і танцы, у т. л. «Вечар беларускіх вадэвіляў» («Паўлінка» і «Прымакі» Я.Купалы, «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча, 1936), «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся» Я.Коласа (1937). Аўтар оперы «Дума пра Апанаса» (паводле Э.Багрыцкага, 1937), 10 опер для дзяцей, у т. л. «Казка аб мёртвай царэўне і сямі асілках» (паводле А.Пушкіна, 1924), «Церамок» (1942), «Марозка» (паст. 1950, у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі 1951), аперэт, кантат, фп. п’ес, вак. і хар. твораў, песень для дзяцей, апрацовак нар. песень, у т. л.бел., для розных складаў. Дзярж.прэміяСССР 1951.