БУ́ДНЫ Сымон (каля 1530, в. Буды, цяпер Беластоцкае ваяв., Польшча — 13.1.1593),
дзеяч бел. культуры, гуманіст, філосаф, асветнік; актыўны ўдзельнік рэфармацыйнага руху; адзін з заснавальнікаў навук. крытыкі Бібліі. Скончыў Кракаўскі ун-т (паступіў у 1544), магчыма, і Базельскі пратэстанцкі ун-т. З 1558 выкладаў на бел. мове ў пратэстанцкай школе ў Вільні, з 1560 кальвінісцкі прапаведнік у Клецку. Заснавальнік (з Л.Крышкоўскім і М.Кавячынскім) Нясвіжскай друкарні, дзе выдаў на бел. мове «Катэхізіс», свае творы «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» і інш. Незадаволены памяркоўнасцю кальвінізму, перайшоў на радыкальныя пазіцыі антытрынітарызму. З 1573 прапаведнік у Лоску (Валожынскі р-н). У 1574 у створанай ім Лоскай друкарні надрукаваў свой пераклад Новага Запавету з прадмовай, каментарыямі і заўвагамі, уласныя творы «Пра дзве сутнасці Хрыста», «Супраць хрышчэння дзяцей», «Кароткі доказ, што Хрыстос не з’яўляецца такім жа Богам, як айцец...» і інш. Меў сяброўскія кантакты з І.Фёдаравым і П.Мсціслаўцам, вёў перапіску з багасловам Арцеміем, Феадосіем Касым, удзельнічаў у рабоце арыянскіх сінодаў, дыспутах з езуітамі, палемізаваў з ідэолагамі арыянства Пятром з Ганёндза, Якубам з Калінаўкі, М.Чаховіцам. Ідэі Буднага паўплывалі на развіццё еўрап. рацыяналізму 17 ст., садзейнічалі фарміраванню вальнадумства. Як прадаўжальнік традыцый Ф.Скарыны, выступаў за роўнасць усіх саслоўяў перад законам і справядлівасць правасуддзя. Яго паліт. ідэал — асветная манархія. Не адмаўляючы сутнасці прыгонніцтва, патрабаваў абмежавання феад. самавольства. Лічыў, што простаму народу патрэбны мір, што феадалы павінны клапаціцца пра яго адукацыю. Шмат зрабіў для развіцця бел. мовы, выступаў за выкарыстанне жывой нар. мовы ў рэліг. пісьменстве і царк. набажэнствах, за ўсебаковае супрацоўніцтва ўсіх славянскіх народаў.
Літ.:
Парэцкі Я.І. Сымон Будны. Мн., 1975;
Саверчанка І.В. Сымон Будны: Гуманіст і рэфарматар. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІВО́НСКІ О́РДЭН,
каталіцкая і ваен.-паліт.арг-цыяням. рыцараў-крыжакоў на тэр. сучасных Латвіі і Эстоніі (гіст.Лівоніі) у 1237—1562, а таксама ўтвораная ордэнам феад. дзяржава. Створаны з рэшткаў разгромленага князямі ВКЛ у бітве пры Шаўляі (1236) ордэна мечаносцаў, які ў 1-й трэці 13 ст. падначаліў і прымусова хрысціянізаваў большасць лат. і эст. плямён; існаваў як частка Тэўтонскага ордэна. Ленная залежнасць рыцараў Л.о. ад мясц. біскупаў спынілася каля 1360. З 2-й пал. 15 ст. ў выніку аслаблення Тэўтонскага ордэна Л.о., якому належала каля 2/3лат. і эст. зямель, стаў фактычна незалежнай феад. дзяржавай. Ордэн складаўся з паўнапраўных членаў — братоў (400—500 чал. да 16 ст., 120—150 у сярэдзіне 16 ст.), святароў і паўбратоў (рамеснікаў і служачых). На чале яго стаяў пажыццёва выбраны магістр з рэзідэнцыяй у Рызе ці Вендэне (цяпер Цэсіс, Латвія). З канца 14 ст. пры магістру існаваў савет з 5—6 вышэйшых чыноўнікаў, які вызначаў усю палітыку ордэна. Мясц. кіраванне ў абласцях, на якія быў падзелены Л.о., належала комтурам (военачальнікам) і фогтам (чыноўнікам пераважна зсуд. функцыямі). Войска (каля 4 тыс.чал. у пач. 15 ст.) складалася з братоў з іх узбр. слугамі — кнехтамі і васалаў, а з канца 14 ст. таксама і з наёмнікаў. Л.о. у 13—15 ст. вёў войны супраць Полацкага княства, ВКЛ, Ноўгарада і Пскова, умешваўся ў іх паліт. справы. Ён удзельнічаў у войнах Маск. дзяржавы зВКЛ 1500—03 (на баку ВКЛ) і 1512—22 (на баку Масквы).
Разгромлены маск. войскамі ў 1560 у час Лівонскай вайны 1558—83, яго тэрыторыя падзелена паміж ВКЛ (большая частка), Даніяй і Швецыяй. Як ордэн і дзяржава скасаваны 5.3.1562.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМА́ШКА Іосіф (5.1.1799, с. Паўлаўка Вінніцкай вобл., Украіна — 5.12.1868),
уніяцкі, потым правасл.царк. дзеяч Рас. імперыі. З сям’і уніяцкага святара. Скончыў Гал. семінарыю пры Віленскім ун-це са ступенню магістра багаслоўя (1820). Кафедральны прапаведнік і праф. багаслоўя Луцкай семінарыі, пасвячоны ў бязжоннага іпадыякана, потым у дыякана (1820). Засядацель Луцкай кансісторыі, пасвячоны ў святара (1821). У 1822 протаіерэй, член 2-га дэпартамента рымска-каталіцкай калегіі (С.-Пецярбург). З 1823 канонік, з 1825 прэлат-схаласт Луцкага уніяцкага кафедральнага капітула, які заставаўся ў Пецярбургу. У 1827 падаў імператару Мікалаю I запіску аб становішчы уніяцкай царквы ў Рас. імперыі і сродках па яе далучэнні да праваслаўя, якая была ўхвалена і стала праграмай далейшых дзеянняў С. З 1829 вікарны епіскап мсціслаўскі Полацкай уніяцкай архіепархіі, старшыня яе кансісторыі. Адначасова захоўваў членства, а потым старшынства ў калегіі (у 1828 створана асобная Грэка-уніяцкая калегія). З 1833 кіруючы епіскап літоўскі. На гэтай пасадзе вёў падрыхтоўчую работу па скасаванні уніі: ездзіў па епархіях, наглядаў за ўвядзеннем у храмах іканастасаў і служэбнікаў маскоўскага друку, за вынішчэннем арганаў і навучаннем святароў богаслужэнню на царк.-слав. мове і інш., узгадняў арганізац. пытанні здзярж. ўладамі. У 1836 звярнуўся з лістом да пецярбургскага мітрапаліта Серафіма з прашэннем аб далучэнні да праваслаўя. Быў ініцыятарам і актыўным удзельнікам Полацкага царкоўнага сабора 1839. З 1840 правасл. архіепіскап літоўскі і віленскі (з 1852 мітрапаліт). У 1844 пераехаў у сваю епархію ў Жыровічы, потым у Вільню (1845). Садзейнічаў пераводу з Жыровіч у Вільню Літоўскай духоўнай семінарыі. З 1847 чл. Свяцейшага Сінода. У апошнія гады займаўся дабрачыннасцю, пісаў мемуары.
Тв.:
Записки Иосифа, митрополита литовского. Т. 1—3. СПб., 1883.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫ́РЫН,
вёска ў Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Сэрвач. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на Пд ад г.п. Карэлічы, 213 км ад Гродна, 36 км ад чыг. ст. Гарадзея. 576 ж., 232 двары (2003). Прадпрыемствы «Ніка» і «Цырын», цэх па вытв-сці пластмасавых вырабаў. Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Свята-Міхайлаўская царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Вядома з 1432 як шляхецкае, потым дзярж. ўладанне. Зпач. 16 ст. мястэчка ў Навагрудскім пав.З канца 16 ст. ў Ц. праводзіліся пав. сеймікі, існавала царква. У 1670 у мястэчку 62 дымы, вадзяны млын. З 1718 уласнасць Несялоўскіх, 68 дымоў. 26.11.1718 атрымала ад вял. князя Аўгуста II прывілей на штотыднёвыя таргі і 6 кірмашоў у год. У 17 ст., верагодна, мела магдэбургскае права. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 5.6.1792 пацвердзіў магдэбургскае права і герб: у блакітным полі алень з залатым крыжам паміж рагамі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, 395 ж., 75 двароў. З 1842 цэнтр воласці Навагрудскага пав. Мінскай губ. У 1852 пабудавана Спаса-Праабражэнская царква, у 1862 адкрыта прыходская школа. У 1880 у мястэчку 610 ж., 94 двары; у 1897—718 ж., 129 двароў, нар. вучылішча, вадзяны млын, царква, 2 капліцы, яўр. малітоўны дом, багадзельня, хлебазапасны магазін, 3 крамы, карчма; двойчы на год праводзіліся кірмашы. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскага пав., 274 ж., 50 двароў. З 1939 у БССР, з 12.10.1940 вёска, цэнтр сельсавета. З 25.11.1940 у Карэліцкім р-не Баранавіцкай, з 8.1.1954 Гродзенскай вобл., з 25.12.1962 да 6.1.1965 у Навагрудскім р-не.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНІ́ГАЎ,
горад, цэнтр Чарнігаўскай вобл. Украіны. 311 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Дзясна (бас.р. Дняпро). Прам-сць: лёгкая (шарсцяная, абутковая, швейная), харч. (мясная, малочная, кандытарская), машынабудаванне і металаапрацоўка (радыёпрылады, інструменты; рамонт с.-г. машын), хім., паліграф., дрэваапр., у т. л. мэблевая; вытв-сцьмуз. інструментаў, буд. матэрыялаў. Пед.ін-т. 2 тэатры, у т. л. драматычны. Музеі: гіст., маст., нар.дэкар. мастацтва, М.М.Кацюбінскага. Арх.-гіст. запаведнік: Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор, Барысаглебскі (12 ст.) сабор; Пятніцкая царква (12—13 ст.); ансамблі Ялецкага (17 ст.; з Успенскім саборам, 12 ст.) і Троіцкага (17—18 ст.) манастыроў.
У 9 ст. цэнтр севяран. Упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 907. З 10 ст. ў складзе Кіеўскай Русі. У 1024—36 і 1054—1239 эканам. і паліт. цэнтр Чарнігаўскага княства. У 1239 разбураны мангола-татарскімі войскамі Батыя. З 2-й пал. 14 ст. ў складзе ВКЛ. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03 разам з Чарнігава-Северскай зямлёй адышоў да Рас. дзяржавы. Паводле Дэулінскага перамір’я 1618 у складзе Рэчы Паспалітай, у 1623 атрымаў магдэбургскае права. Жыхары Ч. ўдзельнічалі ў вызв. вайне ўкр. і бел. народаў 1648—54; летам 1648 горад захоплены паўстанцамі, цэнтр Чарнігаўскага казацкага палка. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 у складзе Рас. дзяржавы. З 1679 у Ч. дзейнічала друкарня, з 1700 — калегіум. З 1782 цэнтр Чарнігаўскага намесніцтва, з 1797 Маларасійскай, з 1802 Чарнігаўскай губ. У грамадз. вайну акупіраваны войскамі герм. (сак. 1918 — студз. 1919), Дзянікіна (кастр.—ліст. 1919). З 1925 цэнтр акругі, з 1932 — вобласці. У Вял.Айч. вайну акупіраваны (1941) ням. фашыстамі. Вызвалены Чырв. Арміяй у выніку Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТО́Н III (Otto; 980 — 23.1.1002),
кароль з 983, імператар з 996 «Свяшчэннай Рымскай імперыі». Сын Атона II. Імкнуўся ажыццявіць утапічны план узнаўлення «сусветнай імперыі» з цэнтрам у Рыме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫХТА́У,
адна згал. вяршынь Бакавога хр. ў цэнтр. частцы Вял. Каўказа, у Кабардзіна-Балкарыі, паблізу мяжы з Грузіяй. Выш. 5203 м. Складзена зкрышт. парод. Ледавік. Альпінізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЫ́,
традыцыйная бел. страва, каша з бобу, гароху ці тоўчанай бульбы. К. называліся таксама галушкі з аўсянай або гарохавай мукі, замешанай на вадзе з соллю ў крутое цеста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ШКІ,
традыцыйная бел. страва. Кішкі чысцяць, вымываюць і напаўняюць дранай сырой пасоленай бульбай з тлушчам, зашываюць і пякуць на блясе. Гатуюць таксама з прысквараным цестам з грэцкай мукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЛІ́Н,
двухслаёвы рулонны матэрыял для засцілання падлогі ў памяшканнях з павышанай вільготнасцю; гумавы лінолеум. Верхні слой вырабляюць з каляровай гумы, ніжні — з сумесі здробненай утыльнай гумы і бітуму.