горад, цэнтр Чарнігаўскай вобл. Украіны. 311 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Дзясна (бас.р. Дняпро). Прам-сць: лёгкая (шарсцяная, абутковая, швейная), харч. (мясная, малочная, кандытарская), машынабудаванне і металаапрацоўка (радыёпрылады, інструменты; рамонт с.-г. машын), хім., паліграф., дрэваапр., у т. л. мэблевая; вытв-сцьмуз. інструментаў, буд. матэрыялаў. Пед.ін-т. 2 тэатры, у т. л. драматычны. Музеі: гіст., маст., нар.дэкар. мастацтва, М.М.Кацюбінскага. Арх.-гіст. запаведнік: Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор, Барысаглебскі (12 ст.) сабор; Пятніцкая царква (12—13 ст.); ансамблі Ялецкага (17 ст.; з Успенскім саборам, 12 ст.) і Троіцкага (17—18 ст.) манастыроў.
У 9 ст. цэнтр севяран. Упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 907. З 10 ст. ў складзе Кіеўскай Русі. У 1024—36 і 1054—1239 эканам. і паліт. цэнтр Чарнігаўскага княства. У 1239 разбураны мангола-татарскімі войскамі Батыя. З 2-й пал. 14 ст. ў складзе ВКЛ. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03 разам з Чарнігава-Северскай зямлёй адышоў да Рас. дзяржавы. Паводле Дэулінскага перамір’я 1618 у складзе Рэчы Паспалітай, у 1623 атрымаў магдэбургскае права. Жыхары Ч. ўдзельнічалі ў вызв. вайне ўкр. і бел. народаў 1648—54; летам 1648 горад захоплены паўстанцамі, цэнтр Чарнігаўскага казацкага палка. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 у складзе Рас. дзяржавы. З 1679 у Ч. дзейнічала друкарня, з 1700 — калегіум. З 1782 цэнтр Чарнігаўскага намесніцтва, з 1797 Маларасійскай, з 1802 Чарнігаўскай губ. У грамадз. вайну акупіраваны войскамі герм. (сак. 1918 — студз. 1919), Дзянікіна (кастр.—ліст. 1919). З 1925 цэнтр акругі, з 1932 — вобласці. У Вял.Айч. вайну акупіраваны (1941) ням. фашыстамі. Вызвалены Чырв. Арміяй у выніку Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943.