АСТРО́ЎСКІ Марцін, бел. жывапісец 16 ст. Прыдворны мастак караля і вял. князя ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста. Разам з мастакамі па майстэрні В.Хелмінскім, С.Радкам і Я.Гадэ ў 1554 накіраваны для выканання жывапісных работ у Віленскім Ніжнім замку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ЗЛІ,
млекакормячыя жывёлы сям. мядзведжых атр. драпежных. 2 падвіды бурага мядзведзя. Грызлі мексіканскі (Ursus arctos nelsoni) і грызлі канадскі (U. a. richardsoni). Жывуць у Паўн. Амерыцы. Па памерах драбнейшыя за бурага мядзведзя. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́МПКАР (англ. dump-car),
грузавы чыгуначны паўвагон, кузаў якога пры разгрузцы нахіляецца вакол падоўжнай восі ў розныя бакі пнеўматычным або гідраўлічным механізмам. Выкарыстоўваецца для перавозкі руды, вугалю, буд. сыпкіх матэрыялаў па тэрыторыі буйных прадпрыемстваў. Грузападымальнасць да 180 т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫВА́Н (перс. канцылярыя, установа),
у мусульманскіх краінах у сярэдневякоўі падаткова-фін. ведамства. У Асманскай імперыі і некат. іншых краінах — рада пры кіраўніку дзяржавы. У некат. сучасных дзяржавах Б. і Сярэдняга Усходу — урадавыя ўстановы паадм. і суд. справах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАЎНЯНАСЛАІ́СТЫЯ ПЛА́СТЫКІ,
матэрыялы, вырабленыя з лістоў лушчанай шпоны, укладзеных у пэўным парадку (па напрамку валокнаў) і склееных пад ціскам пры тэрмічнай апрацоўцы. Вызначаюцца высокай шчыльнасцю (да 1300 кг/м³ і больш). Выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, электратэхніцы, авія- і суднабудаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАГЕ́Р ((Daguerre) Луі Жак Мандэ) (18.11.1787, Кармейз-ан-Парызі, Францыя — 10.7.1851),
французскі вынаходнік у галіне фатаграфіі. Па прафесіі мастак. У 1822 стварыў першую дыяраму. Распрацаваў спосаб атрымання незнікаючых адбіткаў, які быў названы дагератыпіяй — першы з вядомых спосабаў фатаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРКУЛЕ́САВЫ СЛУПЫ́,
старажытная назва масіваў Гібралтарская скала і Муса па баках Гібралтарскага праліва. Паводле міфа пра Геракла, ён на шляху да велікана Герыёна паставіў тут 2 скалы. У пераносным сэнсе выраз «дайсці да Геркулесавых слупоў» азначае дайсці да мяжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́ЎКСІС (Zeuxis),
старажытнагрэчаскі жывапісец канца 5 — пач. 4 ст. да н.э. Імкнучыся да ілюзорнасці выяўлення, адным з першых выкарыстаў у карцінах (вядомы паант.літ. крыніцах і рым. копіях) святлаценявую мадэліроўку («Алена», «Немаўля Геракл душыць змей», «Сям’я кентаўраў»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫКТЫЁН (лац. indictio абвяшчэнне, падаткі),
у Рымскай імперыі прамежак часу ў 15 гадоў, пасля якога праводзіўся перапіс маёмасці для вызначэння памераў падаткаў. У 312 імператар Канстанцін Вялікі ўвёў афіц. летазлічэнне па І. Парадкавы нумар года ў І. называецца індыктам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСА́НІН (Мікалай Мікітавіч) (22.4.1904, Масква — 1990),
савецкі вучоны ў галіне механікі. Акад.АНСССР (1970). Двойчы Герой Сац. Працы (1963, 1974). Скончыў Ленінградскі караблебудаўнічы ін-т (1935). Асн.навук. працы па суднабудаванні. Дзярж. прэмія СССР 1942, Ленінская прэмія 1959.