балгарскі пісьменнік, перакладчык. Засл. дз. культ. Балгарыі (1975). Скончыў Сафійскі ун-т (1951). З 1968 гал. рэдактар выд-ва «Балгарскі пісьменнік». Аўтар паэт. зборнікаў «Дняпро цячэ пад маім акном» (1960), «Азарэнне» (1970), «Танец кіпарысаў» (1975), раманаў «Кавалак хлеба для падарожніка» (1970), «Вячэрняя размова з дажджом» (1972), «Бывай, Акропаліс» (1973), «Рыфы далёкіх зорак» (1981). На балг. мову перакладаў творы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Куляшова, П.Панчанкі, М.Танка, П.Броўкі, А.Вялюгіна, Н.Гілевіча і інш. У перакладзе Г.Бураўкіна, Гілевіча, А.Разанава выйшла кніга выбр. лірыкі Давыдкава «Крокі вернасці» (1970), у перакладзе У.Анісковіча — раман «Белы конь за акном» (1981).
туркменскі пісьменнік і літ.-знавец. Нар.пісьменнік Туркменістана (1967). Засл. дз. н. Туркменістана (1972). Акад.АН Туркменістана (1969, чл.-кар. з 1960). Д-рфілал.н. (1959). Вучыўся ў Ін-це гісторыі, філасофіі і л-ры ў Маскве (1935—39). Друкаваўся з 1926. Аўтар паэм «Наперад» (1935), «Апошняя сустрэча» (1940), «Радзіма» (1964), «Вяртанне салдат» (1965), рамана ў вершах «Каханне» (кн. 1—2, 1947—57), рамана «Развеяныя хмары» (апубл. 1978), у якіх імкнуўся асэнсаваць найб. значныя этапы гіст. лёсу туркм. народа. Даследаваў праблемы жанру, стылю, мовы, туркм. л-ры, шляхі яе развіцця. Дзярж. прэмія Туркменістана імя Махтумкулі 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРМУХСІ́Н (сапр.Мірсаідаў Мірмухсін; н. 3.5.1921, Ташкент),
узбекскі пісьменнік. Засл. работнік культ. Узбекістана (1968). Нар.пісьменнік Узбекістана (1981). Скончыў Ташкенцкі пед.ін-т (1941). Друкуецца з 1936. У лірычных зб-ках «Вернасць» (1945), «Фергана» (1949), «Сэрца і філасофія» (1963), паэмах, рамане ў вершах «Зіяд і Адзіба» (1958) жыццё і праблемы вёскі. У раманах «Загартоўка» (1964), «Умід» (1969), «Сын ліцейшчыка» (1972), «Чаткальскі тыгр» (1977), «Карані і лісты» (1981) тэмы духоўнага сталення нац. рабочага класа, праблемы інтэлігенцыі, жыццё сучаснага Узбекістана. Аўтар гіст. раманаў «Дойлід» (1974), «Цемур Малік» (1985). Піша для дзяцей. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Э.Агняцвет, В.Вітка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗІ́Р (сапр.Назіраў) Хакім
(н. 15.10.1915, Ташкент),
узбекскі пісьменнік. Нар.пісьменнік Узбекістана (1984). Скончыў Ташкенцкі пед.ін-т (1941). Друкуецца з 1935. Аўтар зб-каў апавяданняў «Тыя, што спаборнічаюць» (1951), «Цана чалавека» (1958), «У пошуках героя» (1970), тэматычна і стылёва набліжаных да нарысаў; аповесцей «Нязгасныя маланкі» (1957), «Хлопцы, што прывялі мора» (1962), «Вятры Кактэрака» (1968), рамана «Крылы сокала» (1973) актуальнай сац.-паліт. і маральна-этычнай праблематыкі, адметных шматграннасцю асэнсавання духоўнага жыцця народа. Піша для дзяцей. На бел. мову асобныя творы Н. пераклалі Г.Васілеўская, П.Кавалёў, Я.Каршукоў, Л.Цяляк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎ (Панцеляймон Сяргеевіч) (5.8.1884, с. Пятроўскае Адоеўскага р-на Тульскай вобл., Расія —8.4.1938),
рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1911. У лірыка-псіхал. і сатыр. апавяданнях (зб-кі «Апавяданні», 1925, «Без чаромхі» і «Зачараваныя вёскі», абодва 1927); раманах пра інтэлігенцыю («Таварыш Кіслякоў», 1930; «Уласнасць», 1933) — дух паслярэв. эпохі з яе новай мараллю, сатыра на прыстасаванства, спекуляцыю, бюракратызм. У аўтабіягр. аповесці «Дзяцінства» (1926) і ліраэпічным рамане «Русь» (ч. 1—5, 1922—36) — маянтковая Расія перадрэвалюцыйнага часу. Аўтар рамана «Новая скрыжаль» (1928), аповесці «Пісьменнік» (1915), п’есы «Землятрус» (1924) і інш. Прозе Р. ўласцівы лірызм і гумар, майстэрства дыялогу.
эстонскі пісьменнік. Нар.пісьменнік Эстоніі (1972). Вучыўся ў Тартускім ун-це (1924—25). Друкаваўся з 1919. Першы зб. вершаў — «Міражы» (1924). У раманах «Сякера і месяц» (1935), «Кірмаш» (1937) крах рамант. свядомасці людзей мастацтва ў сутыкненні з прагматызмам тагачаснага грамадства. Аўтар зб-каў вершаў «Далёкі круг» (1935), «Новыя масты» (1945), «Усе дарогі» (1953), «Залатая восень» (1966), «Які адыходзіць» (1978), зб. навел «Твар у твар» (1959), вершаванай п’есы «Летняя ноч наяве» (паст. 1962), паэм, балад, баек і інш. На бел. мову яго асобныя навелы пераклаў А.Кулакоўскі, вершы — А.Разанаў, Я.Семяжон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́КТАЎ (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 28.12.1953, г. Крычаў Магілёўскай вобл.),
бел.пісьменнік. Скончыў БДУ (1976). Працаваў у прэсе, на парт. рабоце. З 1994 сакратар Магілёўскага абл.аддз. СП Беларусі. Друкуецца з 1986. Аўтар кн. прозы «Дзякуй і даруй» (1993), «Трэцяя асоба» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВАНО́ВІЧ (Павел Антонавіч) (3.11.1914, в. Мазалава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.12.1943),
бел.пісьменнік. Удзельнік Вял.Айч. вайны, загінуў на фронце. З 1934 друкаваў вершы, апавяданні, нарысы. У кн. апавяданняў для дзяцей «Дружба» (1938) паказаў сябе знаўцам дзіцячай псіхалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛТУ́ШЫС ((Baltušis) Юозас) (сапр.Альбертас Юазенас; 27.4.1909, г. Рыга — 4.2.1991),
літоўскі пісьменнік. Нар.пісьменнік Літвы (1969). Аўтар кніг апавяданняў і нарысаў «Тыдзень пачынаецца добра» (1940), «Дзяцеліна» (1943), «Пра што ў песні не пяецца» (1959), «Валюсе патрэбны Алексас» (1965), «Па сцяжынах бацькоў і братоў» (1967), «Вялікая луста хлеба» (1974), п’ес «Спяваюць пеўні» (1947), «Раннім ранкам» (1953), раманаў «Прададзеныя гады» (т. 1, 1957; Дзярж. прэмія Літвы 1957; бел.пер. А.Астрэйкі і О.Главацкене 1961; т. 2, 1969), «Сказанне пра Юзаса» (1979; Дзярж. прэмія Літвы 1980) і інш.Гал. тэматыка яго твораў — гіст. лёс, жыццё літоўскага сялянства, яго духоўнае багацце. Па творах Балтушыса створаны фільмы «Жывыя героі», «Вянок з дубовых лістоў» (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЧАНЮ́К ((Crucenyk) Пётр Аксенцьевіч) (12.7.1917, с. Плоць Рыбніцкага р-на, Малдова — 3.1.1988),
малдаўскі пісьменнік. Нар.пісьменнік Малдавіі (1982). Скончыў Літаратурны ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1958). Пісаў на малд. і рус. мовах. Першы паэт. зб-к «У промнях жыцця» (1939). У кнігах паэзіі «Франтавыя вершы» (1942), «Жывая крыніца» (1953), «Вяшчун вясны» (1967), «Чалавечнасць» (1978), «Слова і хлеб» (1982) і інш. паэтызацыя подзвігу народа ў гады Вял.Айч. вайны, асэнсаванне маральна-этычных і сац.-філас. праблем сучаснасці. Аўтар кніг публіцыстыкі «З роду ў род» (1960), «Колас і меч», прозы — «Залпы» (абедзве 1970). На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, А.Бачыла, В.Коўтун, В.Шымук.