замена ручной працы машыннай, асабліва ў складаных і працаёмкіх працэсах. Адрозніваюць частковую М. (асобныя ручныя аперацыі выконваюць машыны або механізмы), комплексную (ахоплівае ўвесь комплекс работ па выкананні закончанага працэсу або стварэння пэўнага вырабу, пры гэтым работнік кіруе комплексам машын) і якасна больш высокую ступень М. — аўтаматызацыю (машынамі кіруюць механізмы, работнік наладжвае і кантралюе вытв. працэс; гл.Аўтаматызацыя вытворчасці). Ручная праца можа захоўвацца на асобных непрацаёмкіх аперацыях, механізацыя якіх не ўплывае на аблягчэнне працы і з’яўляецца эканамічна немэтазгоднай. М. спрыяе вызваленню чалавека ад выканання цяжкіх работ, росту прадукцыйнасці працы, якасці прадукцыі, павышэнню кваліфікацыі рабочых і ўзроўню арганізацыі вытворчасці. Сацыяльна-эканам. вынікі М. абумоўліваюцца спосабам вытворчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКСІЯЛО́ГІЯ (ад грэч. praksis справа, дзеянне + ...логія),
галіна сацыялагічных даследаванняў, якая вывучае методыку разгляду розных дзеянняў або сукупнасці дзеянняў з пункту погляду іх эфектыўнасці. Засн. польскім вучоным Т.Катарбінскім, з’яўляецца адным з метадаў сучасных сацыялагічных даследаванняў. Сутнасць метаду заключаецца ў практычным (і гіст.) даследаванні і характарыстыцы розных прац. навыкаў і прыёмаў, выяўленні іх элементаў і складанні на гэтай аснове розных рэкамендацый практычнага характару. П. займаецца гісторыяй названых катэгорый, а таксама канкрэтнымі даследаваннямі працы калектываў, аналізам форм арг-цыі працы, яе спецыялізацыі, суб’ектыўнымі (радзей аб’ектыўнымі) фактарамі змены арганізацыі, і ступені эфектыўнасці працы. П. вывучае ўзаемадзеянне індывіда і калектыву ў працэсе вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ САНІТА́РНЫ НАГЛЯ́Д,
сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне і ліквідацыю забруджвання навакольнага асяроддзя шкоднымі прамысл. выкідамі і гасп.-бытавымі адходамі, на аздараўленне ўмоў працы, папярэджанне інфекцыйных, прафесійных і інш. захворванняў. У яго рэалізацыі ўдзельнічаюць асн. ўстановы сан. службы, у т. л. санітарна-эпідэміялагічныя станцыі. У практыцы сан. нагляду шырока выкарыстоўваюцца лабараторныя метады ацэнкі прафесійна-вытв. фактараў. Папярэдні санітарны нагляд накіраваны на кантроль за захаваннем сан. норм і правіл пры праектаванні, будаўніцтве, рэканструкцыі і пуску ў эксплуатацыю прамысл. і с.-г. аб’ектаў, за ўкараненнем у практыку новых тэхнал. працэсаў, новага абсталявання, машын, механізмаў, хім. рэчываў і інш.Бягучы санітарны нагляд кантралюе выкананне сан. заканадаўства на прадпрыемствах, вывучэнне ўмоў працы і захворванняў на прадпрыемствах і ў с.-г. вытв-сці; аказвае дапамогу ў арганізацыі правядзення папярэдніх і перыядычных мед. аглядаў і кантралюе іх якасць; вядзе ўлік, рэгістрацыю і расследаванне прычын прафесійных хвароб; правярае выкананне заканадаўства аб ахове працы жанчын і падлеткаў; распрацоўвае комплексныя планы аздараўленчых мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў працы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́ВА (Галіна Мікалаеўна) (н. 19.7.1935, г. Камсамольск-на-Амуры Хабараўскага краю, Расія),
бел. сацыёлаг і філосаф Д-рфілас.н. (1986), праф. (1990). Засл работнік адукацыі Беларусі (1999) Скончыла Разанскі політэхн.ін-т (1959). З 1978 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі (з 1984 заг. аддзела). З 1989 заг. аддзела Ін-та сацыялогіі Нац.АН Беларусі. Заснавальнік бел.навук. школы сацыялогіі працы і эканам. сацыялогіі. Навук.працы па эканам. сацыялогіі, праблемах працы, прафес. культуры, сац. развіцця. Распрацавала метадалагічныя асновы тэорый сацыялогіі працы і эканам. сацыялогіі, абгрунтавала ўзаемасувязь гэтых тэорый.
Тв.:
Труд и профессиональная культура. Мн., 1980;
Культура труда в социальном развитии рабочего класса. Мн., 1984;
Культура труда в социальном развитии технической интеллигенции. Мн., 1989;
Экономический образ мышления: Реальность и перспективы. Мн., 1994 (у сааўт);
Социальные механизмы регулирования рынка рабочей силы. Мн., 1998 (у сааўт.);
Экономическая социология. 2 изд. М.;
Мн., 2000;
Социология труда. Мн., 2000;
Рынок труда и механизмы его регулирования. Мн., 2001 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НСКІ (Мікалай Мікалаевіч) (27.7.1881, г. Томск, Расія — 29.11.1963),
сав. эканоміка-географ. Герой Сац. Працы (1963). Чл.-кар.АНСССР (1939). Праф. (1929). Выкладаў у Маскоўскім ун-це. Навук.працы па эканам. геаграфіі СССР і замежных краін, тэорыі і метадалогіі эканам. геаграфіі і эканам. картаграфіі. Распрацаваў раённы кірунак у сав.эканам. геаграфіі. Аўтар шэрагу падручнікаў. Дзярж. прэмія СССР 1952.
савецкі вучоны-механік. Акад.АНСССР (1966). Герой Сац. Працы (1956). У 1930 скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча, дзе працаваў (з 1960 праф.). Асн.працы па кампрэсарабудаванні, халадзільнай тэхніцы, машынабудаванні, механіцы, стартавых комплексах ракет. Аўтар адкрыццяў і вынаходстваў у галіне механікі і машынабудавання. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1967, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМА́ДСКА НЕАБХО́ДНАЯ ПРА́ЦА,
1) праца, якая затрачваецца на выраб тавару пры грамадска нармальных умовах вытв-сці, г.зн. пры сярэднім узроўні тэхнікі, сярэдняй інтэнсіўнасці працы і кваліфікацыі работнікаў. Затраты грамадска неабходнай працы складаюць змест грамадскай вартасці адзінкі тавару і характарызуюць яе велічыню.
2) Праца, што размяркоўваецца па галінах вытв-сці ў адпаведнасці са структурай і велічынёй грамадскіх патрэбнасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБАНТО́Н ((Daubenton) Луі Жан Мары) (29.5.1716, г. Манбар, Францыя — 1.1.1800),
французскі прыродазнавец. Чл. Французскай і замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1776). З 1788 дырэктар Парыжскага бат. сада. Навук.працы па параўнальнай анатоміі і акліматызацыі свойскіх жывёл. Сааўтар (разам з Ж.Бюфонам) мнагатомнай працы «Натуральная гісторыя» (1749—67). Аўтар дапаможніка па авечкагадоўлі. Вывеў новую пароду мерыносавых авечак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРАГІГІЕ́НА [ад грэч. gerōn (gerontos) стары + гігіена],
раздзел геранталогіі, які вывучае ўплыў фактараў асяроддзя (сацыяльных, бытавых, прыродных) і ладу жыцця на хуткасць і характар старэння чалавека. Уключае герагігіену працы, харчавання, сацыяльную, камунальную. Герагігіена працы разглядае пытанні прафес. працаздольнасці асоб старэй за 40 гадоў. Асн. рэкамендацыі: зніжэнне рабочай нагрузкі, тэмпу і рытму працы, павелічэнне колькасці і працягласці перапынкаў, макс. выкарыстанне вопыту, устойлівага рабочага дынамічнага стэрэатыпу. Герагігіена харчавання даследуе прынцыпы энергет. збалансаванасці ў адпаведнасці з энергазатратамі; сацыяльная герагігіена — уплыў сац.-эканам. фактараў на стан здароўя, камунальная герагігіена — жыллёва-бытавыя праблемы пажылых і старых людзей. Важную ролю пры гэтым адыгрываюць фіз. нагрузкі, наяўнасць шкодных прывычак, псіха-стрэсарныя і экалагічныя фактары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ГУБЕ́РНСКАЯ ДРУКА́РНЯ.
Існавала ў 1797—1917 у Мінску. Друкавала афіц. матэрыялы, газ.«Минские губернские ведомости», «Памятную кніжку Мінскай губерні» (1860—1916), «Агляд Мінскай губерні за ... год» (1882—1914), працы па пытаннях гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, асветы, маст. л-ры на рус. мове. Сярод выданняў «Збор старажытных грамат і актаў гарадоў Мінскай губерні» (1848), «Паўночна-Заходні каляндар» на 1892—93 пад рэд. А.Слупскага, «Нарыс археалагічных помнікаў на прасторы Мінскай губерні і яе археалагічнае значэнне» Г.Х.Татура (1892), «Працы Таварыства мінскіх урачоў» (1895—1901), «Працы Мінскай раённай доследнай балотнай станцыі» (1914—15), аповесць у вершах «Пан Дольскі, ці Спатканне з дачкой» Дз.Сергіеўскага (1845) і інш. Надрукавала больш за 170 выданняў.