расійскі і ўкр. вучоны ў галіне механікі. Акад.АН Украіны (1948) і Рас.АН (1960). Герой Сац. Працы (1961). Скончыў Маскоўскі ун-т (1935), выкладаў у ім. У 1948—55 дырэктар Ін-та матэматыкі АНСССР і праф. Кіеўскага ун-та, з 1964 дырэктар Ін-та праблем механікі АН УССР, з 1987 прэзідэнт Сусв. федэрацыі інж. арг-цый. Навук. працы па агульнай і прыкладной механіцы, механіцы дэфармавальных асяроддзяў, аўтаматыцы, тэорыі гіраскопаў, тэорыі пругкасці і пластычнасці, па гіраскапічных навігацыйных прыладах, аўтаномных сістэмах навігацыі рухомых аб’ектаў. Ленінская прэмія 1960, Дзярж. прэмія СССР 1981, Дзярж. прэмія Рас. Федэрацыі 1996.
Тв.:
Механика гироскопических систем. М., 1963;
Ориентация, гироскопы и инерциальная навигация. М., 1976;
Механика. Идеи, задачи, приложения. М., 1985, Прикладные задачи механики. Кн 1—2. М., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУН ((Kuhn) Томас Сэмюэл) (н. 18.7.1922, г. Цынцынаты, ЗША),
амерыканскі філосаф і гісторык навукі, адзін з лідэраў гіст. школы ў метадалогіі і гісторыі навукі. Праф. ун-таў у Берклі (1958) і Прынстане (1964), Масачусецкага тэхнал. ін-та (1979). У яго канцэпцыі гісторыя навукі разглядаецца як чаргаванне эпізодаў барацьбы розных навук. супольнасцей, якія фарміруюцца і функцыянуюць на аснове прыняцця іх членамі пэўнай мадэлі навук. дзейнасці (парадыгмы, або «дысцыплінарнай матрыцы»). Найб. важныя яе эпізоды — «нармальная навука» (перыяд панавання пэўнай парадыгмы) і «навук. рэвалюцыя» (перыяд распаду парадыгмы, канкурэнцыя паміж альтэрнатыўнымі парадыгмамі і, у канчатковым выніку, пераход да новага перыяду «нармальнай навукі»). К. адмаўляе пераемнасць у развіцці навукі; прагрэс, паводле К., — гэта паняцце, якое мае сэнс толькі для «нармальнай навукі», дзе яго крытэрыем выступае колькасць вырашаных праблем.
Тв.:
Рус.пер. — Структура научных революций. 2 изд. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ГІНАЎ (Уладзімір Фёдаравіч) (н. 8.3.1940, в. Зялёнаўка Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне геаграфіі і геафізікі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-ргеагр.н. (1982), праф. (1989). Скончыў Ленінградскае вышэйшае інж. марское вучылішча (1963). З 1969 у Сібірскім ін-це зямнога магнетызму, іонасферы і распаўсюджвання радыёхваль Сібірскага аддзялення АНСССР. З 1973 заг. лабараторыі Усесаюзнага ін-та гідраметінфармацыі Сусв. цэнтра даных (Обнінск), з 1977 у Гал.геафіз. абсерваторыі (Ленінград) — заг. лабараторыі, нам. дырэктара. З 1990 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нац.АН Беларусі (нам. дырэктара, з 1997 дырэктар, заг. лабараторыі), адначасова заг. кафедры БДУ. Навук. працы па праблемах дыягназу і прагнозу клімату.
Тв.:
Вулканические извержения и климат. Л., 1984;
Причины и следствия климатических изменений. Мн., 1992;
мексіканскі паэт і эсэіст. Вывучаў юрыспрудэнцыю і філалогію. Быў дыпламатам (1943—68). Аўтар зб-каў паэзіі «Корань чалавека» і «Но пасаран!» (абодва 1937), «Свабода пад апекаю слова» (1949), «Саламандра» (1962), «Усходні бок» (1969), «Паварот» (1976), «Прарослае знутры» (1987) і інш., лірычных паэм «Сонечны камень» (1957), «Прабел» (1967), «Мінулае на далоні» (1974). Яго паэзія камерная, засн. на эстэтыцы сюррэалізму, на ліберальных каштоўнасцях, багатая на сімвалы; адна з яе гал.праблем — роля паэта і паэт. слова ў пераўтварэнні свету. Вядомасць набылі таксама эстэтыка-філас. эсэ: кн. «Лабірынт адзіноты» (1950), «Пераменны ток» (1967), «Пахмурна» (1987), «Абрысы Індыі» (1995) і інш. Нобелеўская прэмія 1990.
Тв.:
Рус.пер. — Поэзия. Критика. Эротика. М., 1996;
У кн.: Поэты Мексики. М., 1975;
У кн.: Поэты-лауреаты Нобелевской премии. М., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНШО́Н ((Planchon) Ражэ) (н. 12.9.1931, г. Сен-Шамон, Францыя),
французскі рэжысёр, акцёр, драматург. Творчую дзейнасць пачаў у засн. ім у Ліёне «Тэатр дэ ла камеды» (1952). У 1957 стварыў і ўзначальвае «Тэатр дэ ла сітэ» ў Віёрбане (з 1973 Нац.нар.т-р). Зазнаў уплыў Б.Брэхта. Паставіў спектаклі «Генрых IV» У.Шэкспіра (1957), «Жорж Дандэн» (1958) і «Тарцюф» (1962, 1973) Мальера, «Тры мушкецёры» паводле А.Дзюма (1958), «Мёртвыя душы» (1959) паводле М.Гогаля, «Нейтральная паласа» Х.Пінтэра (1979), «Аталі» Ж.Расіна (1980), якім уласціва сучасная інтэрпрэтацыя літ. матэрыялу. Сярод інш. пастановак: «Добры чалавек з Сезуана» (1958) і «Швейк у другой сусветнай вайне» (1961) Брэхта, а таксама ўласныя драм. творы, у якіх звяртаецца да актуальных праблем сучаснасці: «Карэтны хлеў» («Даўжнікі», 1962), «Белая лапа» (1964), «Сінія, белыя, чырвоныя» (1966), «Знявага» (1968), «Здаюся!» (1972) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫНО́МІЯ (ад грэч. antinomia супярэчнасць у законе),
супярэчнасць паміж двума суджэннямі, кожнае з якіх аднолькава лагічна даказальнае. Паняцце «антыномія» ўзнікла ў антычнасці (Платон, Арыстоцель). Стараж.-грэч. філосафы ў сэнсе антыноміі часцей выкарыстоўвалі тэрмін «апарыя». Шмат увагі фармулёўцы і аналізу антыноміі аддавалі схаластычныя логікі. Кант выкарыстоўваў паняцце «антыномія», спрабуючы апраўдаць асн. тэзіс сваёй філасофіі, паводле якога розум не можа выйсці за межы пачуццёвага вопыту і пазнаць «рэч у сабе». Вучэнне Канта пра антыномію развіта ням. класічным ідэалізмам як фундаментальная перадумова дыялект. логікі. Гегель крытычна прааналізаваў кантаўскае вырашэнне пытання антыноміі і паказаў, што супярэчнасць — неад’емная аб’ектыўная характарыстыка духу, які знаходзіцца ў развіцці, гіст. быцця і мыслення. У дыялект. матэрыялізме антыномія разглядаецца ў рамках вучэння пра дыялект. супярэчнасці (адрознівае супярэчнасці ад парадоксаў). Пастаноўка навук.праблем у форме антыноміі і іх вырашэнне — важнае звяно ў тэарэт. адлюстраванні дыялект. супярэчнасці аб’ектыўнай рэальнасці.
Літ.:
Манеев А.К. Философский анализ антиномии науки. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙДА́Р (Ягор Цімуравіч) (н. 19.3.1956, Масква),
расійскі дзярж. і грамадскі дзеяч, эканаміст. Унук пісьменніка А.Гайдара. Скончыў Маскоўскі ун-т, д-рэканам.навук. З 1980 працаваў ва Усесаюзным НДІ сістэмных даследаванняў, у 1985—87 вядучы навук. супрацоўнік Ін-та эканомікі і прагназавання навук.-тэхн. прагрэсу АНСССР, у 1987—90 на журналісцкай рабоце. У 1990 — 91 дырэктар Ін-та эканам. палітыкі Акадэміі нар. гаспадаркі СССР, у 1991 — 92 нам. Старшыні ўрада РСФСР па пытаннях эканам. палітыкі, міністр эканомікі і фінансаў, з лют. 1992 — міністр фінансаў, 1-ы нам. Старшыні ўрада па эканам. рэформе, выконваючы абавязкі Старшыні ўрада Рас. Федэрацыі. У 1992 і з 1994 дырэктар Ін-та эканам.праблем пераходнага перыяду. У 1993—94 1-ы нам. Старшыні ўрада Расіі, міністр эканомікі. Старшыня партыі «Дэмакратычны выбар Расіі» (з 1994). У 1993—95 дэпутат Дзярж. думы. Гайдар пачаў практычнае ажыццяўленне курсу на рэфармаванне рас. эканомікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБКО́ВА (Тамара Аляксандраўна) (н. 13.1.1936, г. Полацк Віцебскай вобл.),
бел. музыказнавец. Засл. дз. маст. Беларусі (1992). Скончыла Бел. кансерваторыю па класах тэорыі музыкі (1958) і фп. (1959). У 1959—92 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АНБССР. Займаецца распрацоўкай тэарэт.праблемпрафес. і нар.бел. музыкі. Мае значныя дасягненні ў даследаванні нац. сімфанізму. Выступае як муз. крытык. Аўтар сцэнарыяў фільма «Жыцця вымярэнні» (1983), фільма-оперы «У пушчах Палесся» А.Багатырова (1984), шматлікіх радыё- і тэлеперадач.
Тв.:
Анатоль Багатыроў. Мн., 1972;
Беларуская сімфонія. Мн., 1974;
Некаторыя пытанні развіцця беларускай эстэтыкі і музычнай крытыкі // Музыка нашых дзён. Мн., 1974;
Балады: [укладанне муз. часткі, камент і ўступны арт.]. Кн. 1—2. Мн., 1977—78 (Бел.нар. творчасць);
Некаторыя тэндэнцыі фарміравання жанру сімфоніі ў сучаснай беларускай музыцы // Мастах і сучаснасць. Мн., 1980;
Музычны тэатр Беларусі. [Кн. 2, 4]. Мн., 1993, 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАЯ ЗАБАСТО́ЎКА 1990.
Адбылася ў красавіку 1990 у сувязі з невырашэннем праблем, звязаных з Чарнобыльскай катастрофай 1986. Паводле рашэння канферэнцыі прац. калектыву «Гомсельмаша» 26.4.1990, у 4-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС, работа прадпрыемства (30 тыс.чал.) была спынена. На інш. прадпрыемствах горада адбыліся мітынгі, спынілі работу станкабудаўнічы з-д імя Кірава, радыёзавод. Калоны рабочых прыйшлі на пл. Леніна, дзе адбыўся агульнагар. мітынг. Прынятая на ім рэзалюцыя патрабавала неадкладнага закрыцця ЧАЭС, прызнання Гомеля і вобласці зонай нац. і экалаг. Бедства. 7 — 8.7.1990 у час работы XXVIII з’езда КПССгар. забастовачны к-т з дапамогай гарсавета і гар. рады БНФ «Адраджэнне» арганізавалі ў Маскву марш-пратэст «За выжыванне». Пасля гэтага ў Гомель была накіравана ўрадавая камісія. 25.7.1990 паміж камісіяй, забастовачным к-там, СМБССР, абл. і гар. выканкомамі быў падпісаны пратакол, паводле якога Гомелю надаваўся статус горада, пацярпелага ад экалаг. бедства, і прадугледжвалася праграма дзярж. дапамогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т ГЕАЛАГІ́ЧНЫХ НАВУ́КНацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1971 у Мінску на базе Лабараторыі геахім.праблемАНБССР (з 1963) і Плешчаніцкай геафіз. станцыі АНБССР (з 1960) як Інстытут геахіміі і геафізікі. З 1992 Ін-т геалогіі, геахіміі і геафізікі, з 1993 сучасная назва. У складзе ін-та (1997) 13 лабараторый, 2 геафіз. абсерваторыі, доследна-метадычная сейсмалагічная партыя, аддзел кніжна-часопісных выданняў і аператыўнай паліграфіі, эксперым. база па вывучэнні ледавіковых валуноў. Аспірантура (з 1971).
Асн. навук. кірунак — вывучэнне літасферы ў межах Беларусі і сумежных рэгіёнаў. Даследуе тэктоніку стараж. платформ, літалогію, петралогію, стратыграфію і геахімію платформавага чахла і крышт. фундамента, геалогію і палеанталогію антрапагену, геафізіку глыбінных зон, геахімію радыеактыўных і стабільных ізатопаў, праблемы геамарфалогіі, гідрагеалогіі, геаэкалогіі. Робіць прагнозную ацэнку тэрыторыі на карысныя выкапні. У ін-це працавалі акадэмікі АН Беларусі Г.В.Багамолаў, Г.І.Гарэцкі, К.І.Лукашоў, працуюць Р.Г.Гарэцкі, А.С.Махнач, А.В.Мацвееў.