ПЕТРАВЫ́Х (Марыя Сяргееўна) (26.3.1908, пас. Норскі Пасад Яраслаўскай вобл., Расія — 1.6.1979),
руская паэтэса, перакладчыца. Скончыла Маскоўскі ун-т (1930). Друкавалася з 1930. У паэт. зб-ках «Далёкае дрэва» (1968), «Рыса гарызонту» (апубл. 1986) і інш. лірыка кахання, тэмы творчасці, прыроды, смерці. Паэзіі П. уласцівы спавядальнасць, шчырасць пачуцця, прага высокага духоўнага ідэалу. З 1935 выступала як перакладчык з арм., груз., літ., польск. і інш. моў.
Тв.:
Избранное. М., 1991;
Костер в ночи: Стихи и переводы. Ярославль, 1991;
Назначь мне свиданье! М., 2000;
Прикосновение ветра: Стихи, письма, переводы. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІГАРЭ́ВІЧ (Барыс Аляксеевіч) (27.5.1898, пас. Ільіно Смаленскай вобл., Расія — 7.10.1961),
генерал-палкоўнік (1945). Беларус. Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1941). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв., грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, Карэльскім франтах: нач. штаба армій, франтоў, камандзір корпуса. Удзельнік баёў пад Смаленскам, Масквой, у Сав. Запаляр’і. Пасля вайны выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба, у 1950—57 нам.нач. Генштаба Войска Польскага, да 1959 на адказных пасадах у Сав. Арміі.