А́ЛЬВЕР

(Alver) Бэці (сапр. Лэпік Элізабет; 10.11.1906, пас. Йыгева, Эстонія — 19.6.1989),

эстонская пісьменніца. Нар. пісьменніца Эстоніі (1981). У 1924—27 вучылася ў Тартускім ун-це. Дэбютавала як празаік (раман «Любоўніца ветру», 1927; апавяданні). У творах Альвера спалучаецца лірызм з філас. асэнсаваннем рэчаіснасці. Эмацыянальна багатая і дасканалая па форме паэзія Альвера раскрывае адвечныя каштоўнасці жыцця (паэмы «Песня пра белую варону», 1931; «Арэхавая шкарлупіна», 1937; зб. паэм «Надтрэснутае люстэрка», 1962; зб-кі вершаў «Пыл і агонь», 1936; «Зоркавы час», 1966; «Настрой», 1976; «Лятаючы горад», 1979, і інш.). Дзярж. прэмія Эстоніі 1980.

Н.М.Басэль.

т. 1, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)