возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крашанка (цячэ праз возера), за 7 км на ПнУ ад г.п. Ушачы, Пл. 0,38 км², даўж. каля 1,1 км, найб.шыр. 580 м, найб.глыб. 1,9 м, даўж. берагавой лініі каля 2,9 км. Пл. вадазбору 132 км². Схілы катлавіны невыразныя, на ПдУ і ПнЗвыш. 2—5 м, параслі лесам, на У і Пд разараныя. Берагі сплавінныя, параслі хмызняком. Пойма шыр. да 300 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ШНЯ,
возера ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 26 км на ПнЗ ад г.п. Шуміліна. Пл. 1,21 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 7 м, даўж. берагавой лініі каля 4,4 км. Пл. вадазбору 6,8 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма шыр. да 250 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно сапрапелістае. Зах.ч. возера зарастае. Выцякаюць ручаі ў воз. Красамай і ў р. Ценіца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ЙСА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Рычанка (цячэ праз возера), за 18 км на З ад г. Браслаў. Пл. 1,6 км², даўж. 2 км, найб.шыр. каля 1,3 км, найб.глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 6 км. Пл. вадазбору 177 км². Схілы катлавіны выш. да 6 м, разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на Пн і Пд зліваюцца са схіламі. Пойма шыр. да 350 м, пад лугам. Дно плоскае. Вузкая прыбярэжная зона выслана пяском і ілам, глыбей — сапрапель. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСТА́ЎКА,
у беларусаў традыц. рыбалоўная прылада ў выглядзе адкрытага зверху і знізу ўсечанага конуса. Архаічны тып — плеценая з дубцоў, пазнейшы — сеткавая на драўляным каркасе (рабіўся з двух злучаных прутамі абручоў). Каркас абцягвалі адной густой і адной або дзвюма рэдкімі сеткамі. Н. рыбачылі ў зарослых травой і зеллем вадаёмах; невял. Н. лавілі ў брод, вял. — з лодкі. Н. вертыкальна апускалі на дно і як бы абгароджвалі ім рыбу. якую заганялі шастом або вяслом у сетку. Была пашырана на Палессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛТУШСКАЕ ВО́ЗЕРА, Олтуш,
у Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Маларыта, за 13 км на ПдЗ ад г. Маларыта. Пл. 2,19 км², даўж. 2,6 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 3 м, даўж. берагавой лініі 8,3 км. Пл. вадазбору 302 км². Схілы і берагі катлавіны нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, на У у прыбярэжнай ч. — пяскамі і апясчаненымі адкладамі. Моцна зарастае падводнай расліннасцю. Меліярац. каналам злучана з Арэхаўскім возерам. У сувязі з меліярацыяй узровень возера панізіўся на 1,3 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВА-АЎСТРАЛІ́ЙСКАЯ КАТЛАВІ́НА,
падводная катлавіна ў паўд.-ўсх. частцы Індыйскага ак., на Пд ад Аўстраліі. На Пн і ПнУ абмежавана мацерыковым схілам Аўстраліі, на Пд — Аўстрала-Антарктычным падводным падняццем. Даўж. каля 2400 км, шыр. больш за 900 км, пераважаюць глыбіні каля 5000 м, найб. 6019 м (у зоне разлому Дыямантына). Усх.ч. катлавіны — плоская абісальная раўніна, у паўн.-зах.ч.дно расчлянёна глыбокімі жалабамі і хрыбтамі. Донныя асадкі — чырвоныя гліны, месцамі з жалеза-марганцавымі канкрэцыямі, уздоўж паўн. і ўсх. ускраін — фарамініферавыя ілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЖАВА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 8 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,51 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 730 м, найб.глыб. 9,4 м, даўж. берагавой лініі 3,15 км. Пл. вадазбору 3,3 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. да 8 м, на З, Пн і У абразійныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пд і ПдУ нізкія. Дно ў прыбярэжнай зоне пясчанае, глыбей ілістае. Зарастае слаба. Выцякае ручай у воз. Рака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРО́НГАВАЯ ГАСПАДА́РКА,
сажалкавая рыбная гаспадарка, у якой вырошчваюць холадалюбівых рыб — радужную і ручаёвую стронгу. У С.г. ствараюць спрыяльныя для іх умовы: халодная вада (12—15 °C), добры гідрахім. рэжым (колькасць кіслароду 7—8 см³/л), высокая праточнасць (500—1500 л/с на 1 гапл. вадаёма), камяністае дно. Стронга ў сажалках не размнажаецца, яе ікру штучна апладняюць і інкубіруюць. Адрозніваюць С.г. поўнасістэмныя, рыбагадавальнікі і нагульныя гаспадаркі. На Беларусі стронгу вырошчваюць у гаспадарцы «Стронга» Лагойскага р-на Мінскай вобл. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ДАБЛЕ, Судабля, Судабль,
возера ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Пліса, за 20 км на У ад г. Смалявічы, за 4 км на ПдУ ад г. Жодзіна. Пл. 1,52 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 0,6 м, даўж. берагавой лініі 4,4 км, пл. вадазбору 22 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы невыразныя, тарфяныя. Берагі нізкія, пераважна сплавінныя (шыр. сплавіны 50—75 м). Дно выслана сапрапелем. Возера слабапраточнае, зарастае, зімой прамярзае да дна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРОГ (ад ням. Trog літар. — карыта),
горная даліна, апрацаваная ледавіком. У папярочным сячэнні Т. звычайна маюць ◡-падобную або карытападобную форму з шырокім пакатаўвагнутым дном, схілы амаль вертыкальныя, вышэй пераходзяць у слаба нахіленыя да даліны пляцоўкі (плечы Т.). На схілах і плячах шмат слядоў уздзеяння ледавіка, на дне — марэнныя адклады. Падоўжны профіль няроўны, трапляюцца бар’еры (рыгелі), уступы і інш. Пашыраны ў горна-ледавіковых раёнах сушы.
Папярочны разрэз трога. Т — дно трога; а—а — плечы трога; в—в — узровень, да якога даліна была запоўнена лёдам.