СУ́ДАБЛЕ, Судабля, Судабль,

возера ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Пліса, за 20 км на У ад г. Смалявічы, за 4 км на ПдУ ад г. Жодзіна. Пл. 1,52 км², даўж. 1,5 км, найб. шыр. 1,1 км, найб. глыб. 0,6 м, даўж. берагавой лініі 4,4 км, пл. вадазбору 22 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы невыразныя, тарфяныя. Берагі нізкія, пераважна сплавінныя (шыр. сплавіны 50—75 м). Дно выслана сапрапелем. Возера слабапраточнае, зарастае, зімой прамярзае да дна.

Возера Судабле.

т. 15, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)