мінерал падкласа гідраксідаў, аксігідраксід жалеза, a=FeOOH. Прымесі марганцу і алюмінію, таксама залішняй адсарбіраванай вады (гідрагётыт). Гётыт разам з гідрагётытам — гал. кампаненты ліманіту. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі слупкаватыя, ігольчастыя і іх зросткі. Агрэгаты зямлістыя, радыяльна-прамянёвыя, валакністыя. Колер цёмна- ці чырванавата-буры. Бляск алмазны, цьмяны або шаўкавісты. Цв. 5—5,5. Шчыльн. 4—4,3 г/см³. Асадкавы або прадукт выветрывання жалезазмяшчальных мінералаў. Каштоўная жалезная руда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАМБУ́Л,
горад у Казахстане, цэнтр Джамбулскай вобл., на р. Талас. 312 тыс.ж. (1991). Чыг. вузел. Вядомы з 5 ст. як г. Тараз (Талас). У 10—12 ст. сталіца Караханідаў дзяржавы. З 1864 у складзе Расіі. Да 1936 наз. Аўліе-Ата, у 1936—38 — Мірзаян. Перайменаваны ў гонарДжамбула Джабаева. Прам-сць: хім., буд. матэрыялаў. ДРЭС. З ВНУ. Гісторыка-краязнаўчы музей, 2 тэатры. Маўзалеі Карахана (11 ст., перабудаваны ў 20 ст.) і Шамансур (13 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ЎСКІ,
горад у Расіі, у Маскоўскай вобл., на р. Масква. 101,3 тыс.ж. (1992). Чыг. ст. Буйны цэнтр праектавання і выпрабавання самалётаў. Маш.-буд.прам-сць (з-ды: маш.-буд., мантажных загатовак), дрэваапрацоўчы і домабуд. камбінаты; ф-ка папяровых вырабаў і інш.Цэнтр. аэрагідрадынамічны ін-т (ЦАГІ), Лётна-даследчы ін-т, ф-т аэрамеханікі і лятальнай тэхнікі Маскоўскага фіз.-тэхн. ун-та (пры ЦАГІ) і інш. Названы ў гонаррас. вучонага М.Я.Жукоўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІШАНТУРА́ЕВА (Сара Абдурахманаўна) (н. 8.11.1911, с. Бешбулак Наманганскай вобл., Узбекістан),
узбекская актрыса. Нар.арт.СССР (1951). З 1927 ва Узб. т-ры імя Хамзы (Ташкент). Творчасці характэрны эмацыянальнасць, імкненне да драм. паглыбленага раскрыцця вобразаў. Сярод лепшых роляў: Анахон («Гонар і каханне» К.Яшэна), Джаміля («Бай і батрак» Хамзы), Кацярына («Навальніца» А.Астроўскага), Афелія, Дэздэмона («Гамлет», «Атэла» У.Шэкспіра), Іакаста («Цар Эдып» Сафокла), Седзу («Жыццё жанчыны» М.Каору) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1949, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЕЙДО́Н,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі адзін з гал.багоў-алімпійцаў, бог мораў, крыніц і землетрасенняў, якімі ён кіруе з дапамогай трызубца. Сын Кронаса і Рэі, брат Зеўса і Аіда, з якімі падзяляе панаванне над светам, бацька Тэсея, Мінатаўра і інш. міфалагічных персанажаў. Лічылася, што ён жыве ў раскошным палацы на дне мора. У стараж. Афінах П. шанавалі як апекуна марской магутнасці горада, у яго гонар наладжваліся Істмійскія гульні. У рым. міфалогіі П. адпавядаў Нептун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВАЯ ГЕО́РГІЯ (South Georgia),
вулканічны востраў на ПдЗ Атлантычнага ак. ў Антарктыцы. Пл. каля 4,2 тыс.км². Выш. да 2934 м (г. Паджэнт). Значная ч. вострава ўкрыта снегам і лёдам. Шмат марскіх птушак, калоніі пінгвінаў, лежбішчы марскіх ільвоў і сланоў. Адкрыты ў 1775 экспедыцыяй Дж. Кука. Названы ў гонарангл. караля Георга III. У 1905—50 на востраве працавала аргенцінская метэаралагічная станцыя. Назіранні працягваюцца на англ. станцыі Грутвікен (порт на мысе Кінг-Эдуард).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЬНІЦКА-КРАСНАПО́ЛЬСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала са жн. 1941 да вер. 1942 у в. Сельнікі і Краснаполле Расонскага р-на Віцебскай вобл. Аб’ядноўвала 10 чал. (кіраўнік С.І.Голубеў), мела сувязь з Расонскім патрыятычным падполлем. Падпольшчыкі распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, збіралі зброю, боепрыпасы, стваралі партыз. рэзерв, арганізоўвалі ўцёкі ваеннапалонных з краснапольскага лагера, праводзілі дыверсіі. У маі большасць падпольшчыкаў пайшла ў партызаны. У в. Сельнікі ў гонар падпольшчыкаў пастаўлена стэла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАШЫ́РАЎ (Гумер Башыравіч) (н. 7.1.1901, с. Янга-Сала Арскага р-на, Татарстан),
татарскі пісьменнік. Літ. дзейнасць пачаў у 1931 (апавяданне «Кроў Хашыма»), Збіраў і даследаваў тат. фальклор, які паўплываў на характар яго творчасці. У творах падзеі грамадз. і Вял.Айч. войнаў, жыццё вёскі (аповесці «Сіваш», 1937; «Родны край — зялёная мая калыска», 1967; зб-кі апавяданняў «Помста», 1942; «Гарманіст», 1943; раманы «Гонар», 1948, Дзярж. прэмія СССР 1951; «Добрай раніцы», 1963; «Сем крыніц Алтынбікэ», кн. 1—2, 1977—78.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БХА́СКАРА»
(англ. Bhaskara),
назва індыйскіх штучных спадарожнікаў Зямлі. «Бхаскара-1» і «Бхаскара-2» выведзены на арбіты 7.6.1979 і 20.11.1981 сав. ракетамі-носьбітамі з сав. касмадрома. Маса «Бхаскары» 444 кг, выш. каля 1,2 м, дыям. каля 1,6 м. Прызначаны для даследавання Зямлі з космасу метадамі дыстанцыйнага зандзіравання, астр. даследаванняў, адпрацоўкі сістэм збору і перадачы інфармацыі, вывучэння характарыстык доследных узораў касм. апаратаў, распрацаваных у Індыі. Названы ў гонарінд. астранома і матэматыка 12 ст.Бхаскары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́НРЫ ((Henry) Джозеф) (17.12.1797, г. Олбані, штат Нью-Йорк, ЗША — 13.5.1878),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН і яе прэзідэнт у 1868—78. Вучыўся ў акадэміі ў Олбані (1819—22). З 1832 праф. Прынстанскага каледжа, з 1846 сакратар і дырэктар Смітсанаўскага ін-та ў Вашынгтоне. Навук. працы па электрамагнетызме і электратэхніцы. Адкрыў з’яву самаіндукцыі (1832) і вагальны характар разраду кандэнсатара (1842). Упершыню (1828) пабудаваў магутныя электрамагніты і электрарухавік (1831). У яго гонар названа адзінка індуктыўнасці ў СІ — генры.