1) тонкая, прыхаваная насмешка. Адмаўленне або асмяянне, якім прытворна надаецца форма згоды або ўхвалення. Заснавана на іншасказанні, калі сапраўдны сэнс выказвання з’яўляецца процілеглым або адмаўляе яго.
2) У эстэтыцывідкамічнага, калі смешнае прыхавана пад маскай сур’ёзнага (у процілегласць гумару). Утойвае ў сабе пачуццё перавагі або скептыцызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫШАХВО́СНІК (Myosurus),
род кветкавых раслін сям. казяльцовых. 8 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе. На Беларусі 1 від — М. маленькі (M. minimus). Трапляецца ў пасевах, на лугах, каля дарог.
Аднагадовыя травяністыя расліны. Лісце вузкалінейнае ў прыкаранёвай разетцы. Кветаносныя сцёблы шматлікія. Кветкі дробныя, двухполыя, у коласападобных суквеццях, падобных на мышыны хвост (адсюль назва). Плод — шматарэшак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЛЕ́СНІК (Sanicula),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. Больш за 40 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — П. еўрапейскі (S. europaea). Трапляецца ў лясах, хмызняках.
Двух- і шматгадовыя травы выш. 40—70 см. Лісце пальчата-раздзельнае, доўгачаранковае, на зіму не ападае. Кветкі дробныя ў простых галоўчатападобных парасоніках. Плод — віслаплоднік. Некат. віды — лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРУШЭ́НЕЦ (Chimaphila),
род кветкавых раслін сям. грушанкавых. 8 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 1 від — П. парасоністы (Ch. umbellata). Трапляецца ў хваёвых і мяшаных лясах.
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны выш. да 20 см. Лісце суцэльнае, скурыстае, зімой захоўвае зялёную афарбоўку. Кветкі ружаватыя ў парасонападобных паніклых суквеццях. Плод — каробачка. Лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАБА́ЦЫЯ ( ад лац. probatio выпрабаванне),
від умоўнага асуджэння ў крымінальным праве ЗША, пры якім асуджаны знаходзіцца пад наглядам спец. органаў на час выпрабавальнага тэрміну, устаноўленага судом. На асуджанага на час П. можа быць накладзены таксама шэраг дадатковых абмежаванняў (напр., не наведваць пэўныя месцы, устрымлівацца ад зносін з пэўнымі асобамі і да т.п.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ПІЯ (лац. sepia ад грэч. sēpia каракаціца),
светла-карычневае фарбавальнае рэчыва. Натуральную С. вырабляюць з сакрэту т.зв. чарнільнага мяшка галаваногіх марскіх малюскаў — сепій (адсюль назва). У 20 ст. С. — штучная карычневая акварэльная фарба шматлікіх адценняў. С. наз. таксама від графічнай тэхнікі, пашыраны ў Еўропе з сярэдзіны 18 ст. (Ж.А.Фраганар у Францыі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРЫЯ́ЛЬНАСЦЬ, серыялізм (ад ням. serielle Musik),
у музыцы — відсерыйнай тэхнікі, пры якім серыйны прынцып распаўсюджваецца больш чым на 1 параметр муз. кампазіцыі: вышыню, рытм, агогіку, тэмп і інш. Звязана з новай арганізацыяй муз. «прасторы-часу». Элементы С. сустракаюцца ў творах Л.Берыо, А.Веберна, Э.Дзянісава, Л.Нона, К.Штокгаўзена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛІКО́З (ад лац. silex крэмень),
захворванне лёгкіх, якое развіваецца пры ўдыханні пылу з утрыманнем свабоднага двухвокісу крэмнію; найб. пашыраны і цяжкі відпнеўмаканіёзу. У рабочых гарнаруднай, машынабуд. прам-сці, тых, хто працуе на вытв-сці вогнетрывалых матэрыялаў, апрацоўцы граніту, прафесійная хвароба. Прыкметы С.: задышка, кашаль (сухі і вільготны), боль у грудзях. Лячэнне комплекснае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫ́НЯ,
1) від мэблі; тое, што куфар. 2) Дашчаная або плеценая ёмістасць для захоўвання збожжа. Мела розныя памеры, часам — некалькі адсекаў. Найчасцей С. ставілі ў свірне, каморы, радзей у сенцах. У ёй захоўвалі жыта, ячмень, гарох, авёс і інш. С. звычайна зверху зачынялі вечкам.
3) У зах. раёнах Беларусі дашчаная ёмістасць, у якой перавозяць бульбу.