РУ́СКА ((Ruska) Эрнст Аўгуст Фрыдрых) (25.12.1906, г. Гайдэльберг, Германія — 27.5.1988),
нямецкі фізік і інжынер, заснавальнік электроннай мікраскапіі. Чл.Ням. акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1966). Скончыў Берлінскі тэхн.ун-т (1931). У 1937—55 у фірме «Сіменс». У 1957—74 дырэктар Ін-та электроннай мікраскапіі т-ва імя М.Планка. Адначасова ў 1949—71 у Берлінскім тэхн. ун-це (з 1959 праф.). Навук. працы па электроннай оптыцы і мікраскапіі. Адкрыў, што саленоід можа служыць лінзай для электронаў (1928—29), і пабудаваў караткафокусныя магн. лінзы. Стварыў першы электронны мікраскоп (1931; разам з М.Кнолем). Паводле яго распрацовак у 1939 фірма «Сіменс» пачала выпуск электронных мікраскопаў з раздзяляльнай здольнасцю ў 10 нм. Нобелеўская прэмія 1986.
Тв.:
Рус.пер. — Развитие электронного микроскопа и электронной микроскопии // Успехи физ. наук. 1988. Т. 154, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ЦКІ (Аляксандр Уладзіміравіч) (н. 27.1.1932, в. Бартнікі Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991), д-рмед.н. (1975), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1982). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1961 у Бел.НДІ ўдасканалення ўрачоў (з 1966 рэктар, з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах артапедыі і траўматалогіі, накіраваныя на зніжэнне траўматызму, скарачэнне тэрмінаў лячэння, памяншэння інваліднасці і смяротнасці, па вывучэнні тканкавага крывацёку і абменных працэсаў. Выканаў фундаментальныя даследаванні, прапанаваў шэраг метадаў дыягностыкі і лячэння траўматалагічных пашкоджанняў і захворванняў апорна-рухальнага апарату. Дзярж.прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Постоянное вытяжение в травматологии и ортопедии. Мн., 1970;
Рентгенодиагностический атлас. Ч. 1—2. Мн., 1987 (разам з А.М.Міхайлавым);
Нейроортопедические и ортопедо-неврологические синдромы у детей и подростков. Мн., 1998 (разам з Г.Г.Шанько).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ДГРЭЙВ, Рэдгрэў (Redgrave) Майкл Ск’юдамар (20.3.1908, г. Брысталь, Вялікабрытанія — 21.3.1985), англійскі акцёр, рэжысёр. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1931). З 1934 працаваў у т-рах Ліверпуля, Лондана, Стратфарда-он-Эйван. Сярод роляў: Тузенбах, Вайніцкі («Тры сястры», «Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Ракіцін («Месяц у вёсцы» І.Тургенева), Аляксей Турбін («Дні Турбіных» М.Булгакава), Гамлет, Шэйлак, Лір, Антоній («Гамлет», «Венецыянскі купец», «Кароль Лір», «Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра). Староннік сцэн. рэалізму, паслядоўнік сістэмы К.Станіслаўскага. Паставіў спектаклі «Лінія жыцця» Н.Армстранга (1942), «Генрых IV» Шэкспіра (1951), «Месяц у вёсцы» Тургенева (1956, 1965), оперы — «Вертэр» Ж.Маснэ (1966), «Багема» Дж.Пучыні (1967). У кіно з 1938. Зняўся ў фільмах: «Глыбокай ноччу» (1945), «Версія Браўнінга» (1951, прэміяМіжнар. кінафестывалю ў Канах), «Адзінота бегуна на доўгую дыстанцыю» (1963), «Мікалай і Аляксандра» (1971) і інш. Рэжысёр фільма «Антоній і Клеапатра» (1957).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙНУО́ТЭР ((Rainwater) Леа Джэймс) (9.12.1917, г. Каўнсіл, штат Айдаха, ЗША — 31.5.1986),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1968). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1939). З 1939 у Калумбійскім ун-це (з 1952 праф., у 1951—53 і 1956—61 дырэктар Невіскай цыклатроннай лабараторыі). Навук. працы па нейтроннай спектраскапіі, ядз., нейтроннай і мезоннай фізіцы. Выказаў гіпотэзу аб несферычнасці ядзер з прычыны дэфармавання нейтронных абалонак цэнтрабежнымі сіламі (сфераідальная мадэль ядра Р.; 1950), якую ў 1953 пацвердзілі О.Н.Бор і Б.Р.Мотэльсан. Вызначыў масу µ+-мезона (разам з В.Л.Фітчам), вымераў радыусы ядзер з атамнымі нумарамі ад 13 да 83 і ўдакладніў значэнне радыуса пратона (1953). Удзельнічаў у стварэнні атамнай бомбы. Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Борам і Мотэльсанам).
Тв.:
Рус.пер. — Как возникла модель сфероидальных ядер // Успехи физ. наук. 1976 Т. 120, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́НТГЕ́Н ((Röntgen) Вільгельм Конрад) (27.3.1845, г. Рэмшайд, Германія — 10.2.1923),
нямецкі фізік. Чл.-кар. Берлінскай АН (1896). Вучыўся ў Вышэйшай тэхн. школе ў Цюрыху (1865—68), атрымаў ступень доктара ў Цюрыхскім ун-це (1868). Працаваў у розных ун-тах Германіі. У 1900—20 праф. Мюнхенскага ун-та і дырэктар Фіз. ін-та. Навук. працы па электрамагнетызме, фізіцы крышталёў, оптыцы і малекулярнай фізіцы. Выявіў магн. поле дыэлектрыка (1885), які рухаецца ў эл. полі (т.зв. рэнтгенаўскі ток), што мела важнае значэнне для стварэння электроннай тэорыі. Адкрыў рэнтгенаўскія прамяні і даследаваў іх уласцівасці (гл.Рэнтгенаўскае выпрамяненне), прапанаваў канструкцыю трубкі для атрымання рэнтгенаўскіх прамянёў і зрабіў першыя рэнтгенаўскія фотаздымкі. Нобелеўская прэмія 1901 (першая сярод фізікаў).
Тв.:
Рус.пер. — О новом виде лучей. М.; Л., 1933.
Літ.:
Бобров Л.В. Тени невидимого света. М., 1964;
Гернек Ф. Пионеры атомного века: Пер. с нем. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́Ў (Уладзіслаў Генадзевіч) (28.12.1908, г. Рыбінск Яраслаўскай вобл., Расія — 1993),
расійскі харавы дырыжор, кампазітар, педагог. Нар.арт.СССР (1966). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1936). Вучань А.Аляксандрава, Дз.Кабалеўскага. З 1936 арганізаваў і ўзначаліў Дзіцячы хор пры Цэнтр. доме маст. выхавання дзяцей, выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1951 праф., у 1957—60 і з 1980 заг. кафедры). Адначасова ў 1946—52 хормайстар Ансамбля песні і танца Расійскай Арміі, у 1956—88 арганізатар і маст. кіраўнік Дзярж. маскоўскага хору. У рэпертуары хар. творы розных эпох, стыляў, жанраў. Сярод яго твораў хар. цыклы, апрацоўкі рус.нар. песень. Аўтар кн. «Работа з хорам» (3-е выд. 1967) і падручніка (у сааўтарстве). Сярод вучняў М.Кутузаў, У.Мінін, Г.Панцюкоў. Дзярж.прэмія Расіі 1979.
Літ.:
В.Соколов: Дирижер, педагог, композитор. М., 1988.
расійскі артыст балета. Нар.арт.СССР (1973). Скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча (1958). З 1958 саліст Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. Класічны танцоўшчык лірыка-драм. плана, майстар дуэтнага танца, валодаў фенаменальным скачком. Першы выканаўца партый: Юнак (паводле «Ленінградскай сімфоніі» Дз.Шастаковіча), Бог («Стварэнне свету» А.Пятрова), Чалавек («Далёкая планета» Б.Майзеля), Ясны Сокал («Краіна цудаў» І.Шварца), Ікар («Ікар» С.Сланімскага) і інш. Сярод інш. партый: Зігфрыд, Дэзірэ, Блакітная птушка («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Салор («Баядэрка» Л.Мінкуса) і інш. Зняўся ў кінафільме-балеце «Спячая прыгажуня» (1964), тэлефільмах-канцэртах, у т. л. ў «Сімфоніі фантанаў» (1966), «Канстанцін Сяргееў. Старонкі харэаграфіі» (1976). Прэмія «Залатая зорка» на Міжнар. фестывалі танца (Парыж, 1965).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛІВО́Н (Інеса Іванаўна) (н. 24.12.1937, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. антраполаг. Канд.гіст.н. (1970). Д-рбіял.н. (1996). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1960). З 1968 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Вывучае асн. заканамернасці фарміравання фіз. тыпу стараж. і сучаснага насельніцтва Беларусі ў святле этнагенетычных умоў. У выніку даследавання могільнікаў 18 — пач. 19 ст. ёй складзена буйная краніялагічная калекцыя па бел. насельніцтве. Адзін з аўтараў прац «Нарысы па антрапалогіі Беларусі» (1976, з Л.І.Цягака, А.І.Мікулічам), «Антрапалогія Беларускага Палесся» (1978, з імі ж), «Асновы сучаснай антрапалогіі» (1989, з Цягака), «Асновы антрапалогіі і экалогіі чалавека» (1997, з ёй жа) і інш.Дзярж.прэмія Беларусі 1998 за цыкл прац па антрапалогіі «Чалавек і яго біякультурная адаптацыя».
Тв.:
Фізічны тып беларусаў: Узроставая тыпал. і экал. зменлівасць. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРЭ́НКА (Аляксандр Васілевіч) (19.10.1917, с. Новамікалаеўка Мялоўскага р-на Луганскай вобл., Украіна — 23.3.1982),
расійскі геолаг. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1953). Скончыў Варонежскі ун-т (1940). З 1943 у Туркменскім і з 1950 у Кольскім філіялах АНСССР. З 1961 нам. старшыні Дзяржкамітэта Расіі па каардынацыі н.-д. работ. З 1962 міністр геалогіі СССР. З 1975 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па працэсах мінералаўтварэння ва ўмовах пустыні і тундры, літалогіі стараж. метамарфічных парод, заканамернасцях працэсаў стараж. і сучаснага гіпергенезу, асадкавай геалогіі дакембрыю. Ленінская прэмія 1966.
Тв.:
Основные черты минералообразования в пустыне // Вопросы минералогии осадочных образований. Львов, 1956. Кн. 3—4;
К вопросу о литологическом изучении метаморфических толш. М.; Л., 1961 (разам з В.І.Лунёвай);
Органическое вещество в осадочно-метаморфических породах докембрия. М., 1975 (разам з С.А.Сідарэнка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКА́ЗКІН (Сяргей Данілавіч) (19.10.1890, г. Новачаркаск Растоўскай вобл., Расія — 14.4.1973),
савецкі гісторык-медыявіст, акадэмік АНСССР (1958). Герой Сац. Працы (1970). Скончыў Маскоўскі ун-т (1915), з 1920 выкладаў у ім (з 1949 заг. кафедры). З 1962 заг. сектара гісторыі сярэдніх вякоў Ін-та гісторыі АНСССР. Асн. працы па праблемах сярэдневяковай гісторыі (агр. адносіны, гісторыя зах.-еўрап. сялянства; ератычныя рухі, абсалютызм, Адраджэнне), гісторыі дыпламатыі і інш. Аўтар і рэдактар падручнікаў для ВНУ па гісторыі сярэдніх вякоў, адзін з аўтараў «Гісторыі дыпламатыі» (т. 1, 1941; 2-е выд., 1959), «Усеагульнай гісторыі» (т. 3—4, 1957—58), «Гісторыі Францыі» (т. 1, 1972). Дзярж.прэміяСССР 1942.
Тв.:
Очерки по истории западноевропейского крестьянства в средние века. М., 1968;
Избранные труды по истории. М., 1973;
Из истории социально-политической и духовной жизни Западной Европы в средние века. М., 1981.