А́НКАРЫДЖ (Anchorage),

горад у ЗША, на Пд штата Аляска. Засн. ў 1914. 226 тыс. ж. (1990). Найбольшы гандл.-фінансавы цэнтр штата. Порт на беразе заліва Аляска Ціхага ак. Міжнар. аэрапорт; чыг. станцыя на лініі Фэрбанкс — Сьюард. Лясная, дрэваапр., харч. (перапрацоўка рыбы), паліграф. прам-сць, вытв-сць буд. матэрыялаў. 2 ун-ты. У 1964 быў моцна разбураны землетрасеннем.

т. 1, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЗАМА́С,

горад у Расіі, раённы цэнтр у Ніжагародскай вобл., на р.Цёша (прыток Акі). Узнік у 1578 як горад-крэпасць. 111,3 тыс. ж. (1994). Вузел чыг. ліній і аўтадарог. Машынабудаванне (вытв-сць рухавікоў, запчастак да аўтамабіляў, прылад, абсталявання для камунальнай гаспадаркі і інш.), лёгкая, харч. прам-сць. У Арзамасе была першая ў Расіі правінцыяльная школа жывапісу (1802—62).

т. 1, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЛІ́, Арліт (Arlit),

буйны уранаварудны раён на Пд Сахары ў Нігеры. Радовішчы уранзмяшчальных пясчанікаў, якія залягаюць на глыб. 40—50 м у каменнавугальных, юрскіх і мелавых кантынентальных адкладах чахла Афрыканскай платформы. Агульныя запасы урану ацэньваюцца ў 250 тыс. т (1978). Сярэдняя колькасць металу ў рудзе 0,2—0,4%. Радовішчы распрацоўваюцца з 1970 адкрытым і падземным спосабамі. Цэнтрг. Арліт.

т. 1, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРСУКІ́,

вёска ў Беларусі, у Кармянскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 5 км на З ад г.п. Карма, 86 км ад Гомеля, 48 км ад чыг. ст. Рагачоў, 9 км ад прыстані Карма на р. Сож. 593 ж., 194 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 2, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАСТЫ́НЬ,

вёска ў Беларусі, у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета. За 18 км на ПнЗ ад г. Лунінец, 250 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. Люшча. 1971 ж., 710 двароў (1995). Лесаперапрацоўчы цэх. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Каля вёскі магілы ахвяраў фашызму.

т. 2, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЛАЙНД-РЫ́ВЕР (Blind River),

Алгома, буйны уранаварудны раён у Канадзе (прав. Антарыо). Адкрыты ў 1948. Урананоснасць звязана з пластамі кварцава-галечнікавых кангламератаў у магутнай тоўшчы ніжнепратэразойскіх парод. Разведаныя запасы — 270 тыс. т вокісу урану. Сярэдняя колькасць металу ў рудзе 0,08%; спадарожныя кампаненты — рэдказямельныя элементы. Гал. радовішчы: Агнью-Лейк, Эліят-Лейк. Распрацоўка падземным спосабам. Цэнтр — населены пункт Блайнд-Рывер.

т. 3, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́РКАВІЦКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1929—31. Утвораны 17.7.1924 як Валынецкі раён. 9.3.1929 перайменаваны ў Боркавіцкі раён. Да 26.7.1930 у складзе Полацкай акругі. Цэнтрчыг. ст. Боркавічы. Пл. раёна 833 км², 558 нас. пунктаў з насельніцтвам 28 766 чал. (на 1.1.1925). Падзяляўся на 9 сельсаветаў. Скасаваны 8.7.1931, тэр. раёна перададзена ў Дрысенскі і Полацкі р-ны.

т. 3, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРО́ЖА,

пасёлак у Беларусі, у Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Брожа. Цэнтр сельсавета. Чыг. ст. на лініі Бабруйск—г.п. Акцябрскі. За 25 км на Пд ад Бабруйска, 135 км ад Магілёва. 737 ж., 355 двароў (1995). Аддзяленне Бабруйскай птушкафабрыкі «Брожа», лесаўчастак Бабруйскага леспрамгаса, лясніцтва, швейны цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 3, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРУ́МЕЛЬ (Валерый Мікалаевіч) (н. 14.5.1942, пас. Разведкі Тыгдзінскага р-на Амурскай вобл., Расія),

савецкі спартсмен-лёгкаатлет (скачкі ў вышыню). Засл. майстар спорту (1961). Скончыў Дзярж. цэнтр. ін-т фіз. культуры ў Маскве (1967). Чэмпіён (1964), сярэбраны прызёр (1960) Алімпійскіх гульняў, чэмпіён Еўропы (1962), 6 разоў ставіў сусв. рэкорды, тройчы (1961—63) прызнаваўся лепшым спартсменам свету. Аўтар кнігі «Вышыня» (1971).

т. 3, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРЫНЁЎ,

вёска ў Беларусі, у Ляскавіцкім с/с Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 35 км ад Петрыкава, 214 км ад Гомеля, 19 ад чыг. ст. Капцэвічы. 646 ж., 281 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік садова-паркавага мастацтва — парк 19—20 ст. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 3, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)