нямецкі юрыст, заснавальнік гістарычнай школы права. Праф. Гётынгенскага ун-та. Аўтар шэрагу навук. прац па праве. Першы абвясціў ідэю самабытнага развіцця права і супастаўляў яго з развіццём мовы і нораваў народа. Задачай права лічыў зацвярджэнне пэўнага і трывалага парадку ў краіне, абараняў непарушнасць усякага станоўчага права. Гал. довадам захавання права лічыў тое, што яно ўжо існуе і што «людзі да яго прывыклі». Сваё вучэнне называў філасофіяй станоўчага права.
англійскі архітэктар. Неаднаразова наведваў Італію, дзе вывучаў работы А.Паладыо (да яго трактата «Чатыры кнігі пра архітэктуру» выдаў каментарыі ў 1715) і Дж.Віньёлы. У 1615—43 гал. дазорац каралеўскіх будынкаў. Як адзін з буйнейшых прадстаўнікоў англ.паладыянства сцвярджаў у айч. архітэктуры прынцыпы класічнага дойлідства. Яго праект палаца Уайтхал у Лондане (1619—22; пабудавана Банкетная зала), віла каралевы («Куінсхаўс») у Грынвічы (1616—35) адметныя выразнасцю кампазіцыі і высакароднай прастатой формаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖО́ПЛІН ((Joplin) Скот) (24.11.1868, г. Тэксаркана, ЗША — 1.4.1917),
амерыканскі піяніст, кампазітар, джазавы спявак. Атрымаў вядомасць як аўтар і выканаўца фартэпіянных твораў (каля 50) у стылі рэгтайм, які паўплываў на стылістыку музыкі яго балета «Танцавальны рэг» (1902), оперы «Трыманіша» (1911), мюзікла «Калі» (1916) і інш. Сярод інш. твораў інстр. п’есы «Сцяг з кляновым лістом» (1899), «Канферансье», мелодыя якой — вядучая муз. тэма фільма «Афера» (1973) — адрадзіла цікавасць да яго творчасці. Аўтар падручніка «Школа рэгтайма».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭГІДРАЦЫКЛІЗА́ЦЫЯ,
рэакцыя ўтварэння бензолу і яго найбліжэйшых гамолагаў (талуолу, ксілолу і інш.) з алканаў і алкенаў, малекулы якіх маюць не менш як 5 атамаў вугляроду ў галоўным ланцугу. Рэакцыя Д. (араматызацыі парафінавых вуглевадародаў) адкрыта сав. хімікамі Б.А.Казанскім і А.Ф.Платэ (1936). Адбываецца на аксідных каталізатарах пры дэгідрагенізацыі. Д. над плацінай пры 300 °C гамолагаў бензолу з бакавым ланцугом з 4 і болей атамаў вугляроду атрымліваюць нафталін і яго гамолагі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЗЯРЫ́ШЧАНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—29 і 1958—62. Утвораны 17.7.1924 у складзе Віцебскай акругі. Цэнтр — ст. Езярышча. Падзяляўся на 8 сельсаветаў. 12.10.1929 раён скасаваны, яготэр. далучана да Гарадоцкага раёна. 12.2.1935 утвораны Мехаўскі раён з цэнтрам на ст. Езярышча, які 18.3.1958 перайменаваны ў Е.р. Быў у складзе Віцебскай вобл. Уключаў г.п. Езярышча і 9 сельсаветаў (у 1960—11 сельсаветаў). 25.12.1962 раён скасаваны, яготэр. далучана да Гарадоцкага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЎТО́К,
пажыўныя рэчывы, якія назапашваюцца ў яйцаклетках жывёл і чалавека ў выглядзе гранул (радзей суцэльнай масы) і служаць для жыўлення зародка на працягу яго развіцця. Мае ў сабе бялкі, тлушчы, вугляводы, рыбануклеінавую кіслату, мінер. рэчывы; асн.яго масу складаюць ліпа- і глікапратэіды. Наяўнасць Ж. ў яйцаклетках абумоўлівае іх значна большыя памеры ў параўнанні са сперматазоідамі. Сінтэз Ж. бывае энда- або экзагенным у залежнасці ад таго, дзе ён ажыццяўляецца: у яйцаклетцы або па-за ёй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДА́ТАК,
грашовая сума, якая выдаецца адным з бакоў дагавору другому боку ў лік належачых плацяжоў. З’яўляецца доказам заключэння дагавору і сродкам забеспячэння яго выканання. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у выпадку, калі дагавор застаецца невыкананым па віне боку, які даў З., ён застаецца ў другога боку. Калі ў невыкананні павінен бок, які атрымаў З., апошні павінен вярнуць яго ў двайным памеры. Бок, адказны за невыкананне дагавору, абавязаны кампенсаваць другому боку страты з залікам сумы З.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБЕЛЕШУКА́ЛЬНІК,
камплект электратэхнічнага абсталявання і прылад для вызначэння трасы і глыбіні залягання падземнага або падводнага кабелю, а таксама месцаў яго пашкоджання. Складаецца з генератара пераменнага току гукавой частаты, узмацняльніка гукавой частаты з антэнай (на ўваходзе) і галаўным тэлефонам (на выхадзе). У працэсе прасоўвання К. па макс. гуку ў тэлефоне вызначаюць трасу кабелю, а па рэзкім аслабленні — месца яго пашкоджання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТРОЛЬНЫ ПАКЕ́Т А́КЦЫЙ,
доля агульнай сумы выпушчаных акцый, якая належыць яе трымальніку (уладальніку) і дае яму права рашаючага голасу на сходзе акц.т-ва, а таксама магчымасць кантраляваць яго дзейнасць, быць фактычным гаспадаром т-ва, распараджацца капіталам (сродкамі) астатніх яго ўдзельнікаў. Тэарэтычна гэта доля (частка) вызначаецца ў памеры 51% ад агульнай сумы акцый, але пры значным распаўсюджанні дробных акцый дастаткова валодаць 20—30% (часам і менш), каб поўнасцю кантраляваць дзейнасць т-ва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЧЭ́ЎСКІ (Мікалай Фёдаравіч) (1824—1900),
бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскае буд. вучылішча (1844). Працаваў губ. архітэктарам гарадоў Камянец-Падольскі (Украіна; 1848), Віцебск (1870—85), Разань (Расія; 1885—90). У Віцебску перабудаваў будынак б. паліцэйскага аддзялення пад гар.т-р (1870-я г.) і жылы дом — пад публічную б-ку (1883); паводле яго праектаў і пад яго кіраўніцтвам узведзены будынкі мужчынскай гімназіі (1880), бальніцы (1884), Віцебскага акруговага суда будынак, праведзена добраўпарадкаванне Замкавай гары (1881).