археалагічная культура эпохі энеаліту (3-е — пач. 2-га тыс. да нашай эры) у вярхоўях Енісея і на Алтаі. Назва ад могільніка каля гары Афанасьеўская недалёка ад в. Бацяні (Хакасія). Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй, жыло на паселішчах у драўляных паўзямлянках і наземных зрубных жытлах. Была развіта апрацоўка медзі. Нябожчыкаў хавалі ў скурчаным стане, у спушчаных у яму зрубах пад землянымі насыпамі ці каменнымі вымасткамі. Для афанасьеўскай культуры характэрны вастрадонны ці кругладонны яйцападобны посуд, упрыгожаны па ўсёй паверхні разным ці штампаваным арнаментам. Носьбіты афанасьеўскай культуры ў антрапал. і культ. дачыненні былі крайняй усх. галіной еўрапеоідных плямёнаў Еўразіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕРА (ад лац. camera пакой, палата),
1) асобнае памяшканне спец. прызначэння, напр., К. захоўвання багажу, знаходжання зняволеных.
2) Закрытая прастора ў якой-н. машыне ці прыладзе, напр., іскравая камера, камера згарання рухавіка.
3) Гумавая абалонка, куды напампоўваюць паветра (пад пакрышкай кола, мяча).
4) Назва фатагр.ці кіназдымачнага апарата.
5) Падземная горная вырабатка параўнальна вял. папярочных памераў і малой даўжыні. Прызначаецца для размяшчэння абсталявання, гасп., сан.ціінш. мэт.
6) Асноўны агрэгат ракетнага рухавіка, дзе патэнцыяльная энергія рабочага цела пераўтвараецца ў кінетычную энергію выхаднога газавага струменя для стварэння рэактыўнай цягі. У хім. рухавіка складаецца з К. згарання і рэактыўнага сапла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДЭНСА́ТАР ЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ,
прылада для назапашвання электрычных зарадаў. Мае 2 ці больш электродаў (абкладкі), раздзеленых дыэлектрыкам, таўшчыня якога значна меншая за памеры абкладак. Асн. характарыстыкі — электраёмістасць і тангенс вугла страт (гл.Дыэлектрычныя страты). Адрозніваюць К.э. папяровыя, керамічныя, паўправадніковыя, слюдзяныя, электралітычныя (дыэлектрык — вокіс алюмінію ці танталу), з вадкім ці газападобным дыэлектрыкам і інш.; пастаяннай, паўпераменнай (настроечныя — трымеры) і пераменнай ёмістасці. К.э. і іх батарэі выкарыстоўваюць у электра- і радыётэхніцы, тэлебачанні, электроніцы, выліч. тэхніцы і інш.Гл. таксама Варыкап, Варыконд.
Будова кандэнсатараў электрычных: а — папяровых; б — слюдзяных; в — паветраных; 1 — абкладка (фольга); 2 — дыэлектрык; 3 — ротарныя пласціны; 4 — статарныя пласціны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІГА́НДЫ (ад лац. ligo звязваю),
малекулы ці іоны, непасрэдна злучаныя з цэнтр. атамам у комплексных злучэннях.
Звычайна Л. з’яўляюцца аніёны (напр., гідраксіл OH−, астачы азотнай NO3−, салянай Cl, сінільнай CN− кіслот) ці нейтральныя малекулы, якія маюць атамы кіслароду, азоту, фосфару, крэмнію, мыш’яку або кратныя сувязі (напр., неарган. малекулы — аксід вугляроду CO у карбанілах металаў, аміяк NH3; арган. злучэнні — аміны, спірты, алефіны). У каардынацыйнай сферы комплексаўтваральніка Л. можа займаць адно (т.зв. монадэнтатныя Л.) ці некалькі месцаў (полідэнтатныя Л., якія злучаны з цэнтр. атамам праз некалькі атамаў Л.). Комплексы з полідэнтатнымі Л. наз. хелатнымі (гл.Хелатныя злучэнні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВІ́ЧКА,
галаўны ўбор замужніх жанчын на Беларусі у ляхавіцкім строі. Прадаўгаватым кавалкам (шырыня 12—15 см, даўжыня 50—60 см) саціну, атласу, парчы (уласна П.) абгортвалі тканку з чапцом і замацоўвалі шпількамі і іголкамі. Для пругкасці ў П. ўстаўлялі кардон, паперу, накрухмаленае палатно. Выкарыстоўвалі пераважна тканіну чырв. колеру з верт. белымі палоскамі ці блакітнага колеру з расл. узорам. Святочныя П. ўпрыгожвалі букетамі жывых кветак цідэкар. зеляніны, якія ўтыкалі збоку ці па цэнтры, а таксама тасёмкамі, пацеркамі і інш. У вясельным уборы паверх П. завівалі намітку, а на патыліцы мацавалі пышны букет кветак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАСТУ́Х І ВОЎК»,
бел.нар. гульня. Удзельнікі (ад 6 да 15 чал.) выбіраюць «пастуха» і «ваўка». Апошні хаваецца, а «пастух» збірае гульцоў — «авечак» і заганяе іх у «статак», пасля садзіцца і робіць выгляд, што спіць. «Воўк» хавае «авечак», а сам застаецца. «Пастух», «прачнуўшыся», ідзе шукаць «авечак». Калі ён набліжаецца да месца, дзе яны схаваны, «авечкі» пачынаюць ці сіпець, ці стукаць, ці пішчаць, на што «воўк» павінен хутка адказаць, хто гэта робіць Калі ён з адказам затрымліваецца, то «авечкі» пачынаюць «бляяць». «Воўк» уцякае, а «авечкі» павінны злавіць яго і прывесці да «пастуха».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕВІЗІ́ЙНАЯ ПЕРАДАВА́ЛЬНАЯ КА́МЕРА,
тэлекамера, оптаэлектронны апарат для пераўтварэння аптычнага відарыса аб’екта ў эл. сігнал (гл.Відэасігнал), які можна перадаваць на адлегласць. Адрозніваюць Т.п.к. для тэлевізійнага вяшчання (студыйныя, пазастудыйныя, дыктарскія і інш.), падводнага тэлебачання і прыкладнога тэлебачання, чорна-белага і каляровага тэлебачання. Асн. элемент Т.п.к. — перадавальная тэлевізійная трубка (у каляровых камерах 3—4 трубкі, у бытавых і паўпрафесіянальных — 2 ці 1) ціПЗС матрыца). Камера таксама мае аб’ектыў, відэаўзмацняльнік, генератары тэлевізійных разгортак, вяшчальныя Т.п.к. — дадаткова электронны відашукальнік на кінескопеці вадкакрышталічным індыкатары для назірання і кантролю межаў відарыса аб’екта. Гл. таксама Камкордэр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАКУСІРО́ЎКА ГУ́КУ,
пераўтварэнне плоскіх ці разбежных гукавых хваль у збежныя. Праводзіцца для аптычных і радыёхваль метадамі адбіцця або пераламлення.
Адрозніваюць актыўную і пасіўную факусіруючыя сістэмы. Актыўная (акустычны канцэнтратар) непасрэдна стварае збежны хвалевы фронт, пасіўная (лінзы акустычныяці люстры) мяняе акустычную даўжыню шляху такім чынам, што пераўтварае плоскі ці разбежны фронт у збежны. Пры Ф.г. адбываецца рэзкае ўзмацненне гукавога ціску, вагальнай скорасці часціц і інтэнсіўнасці гуку. Ф.г. выкарыстоўваецца для атрымання гукавога відарыса (у сістэмах гукабачання і акустычнай галаграфіі, акустычным мікраскопе), для фарміравання зададзенай дыяграмы накіраванасці электраакустычных пераўтваральнікаў (напр., у гідралакатарах, сістэмах сканіравання, для канцэнтрацыі ультрагукавой энергіі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФО́ЛЬКСВАГЕН»
(Volksvagen),
сям’я аўтамабіляў канцэрна «Фольксвагенверк» і яго філіялаў у розных краінах. Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1938 (масавы выпуск з 1946). Пярэдне- ці поўнапрывадныя, маюць бензінавы ці дызельны рухавік магутнасцю ад 33 да 128 кВт, 2- ці 4-дзверны 4—5-месны (мікрааўтобусы — 7) кузаў седан, хэтчбэк або універсал. Найб. скорасць ад 145 да 224 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1975, маюць поўную масу ад 1,38 да 7,49 т (аўтапоезд да 10,99 т), бензінавы або дызельны рухавік магутнасцю ад 33 да 103 кВт.
Сям’я аўтамабіляў «Фольксваген»: 1 — легкавы аўтамабіль мадэлі «Гольф»; 2 — пярэднепрывадны грузавы аўтамабіль «Т4».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕНАМЕ́ЛЕС, японская айва (Chaenomeles),
род кветкавых раслін сям. ружакветных. 4 віды. Пашыраны ў Кітаі і Японіі. На Беларусі інтрадукаваны Х.Маўлея, або айва нізкая (Ch. maulei), і Х. японскі, або айва японская (Ch. japonica).
Лістападныя ці паўвечназялёныя кусты або невял. дрэвы выш. 1—6 м, звычайна калючыя. Скурыстае лісце чаргаванае, простае, пілаватае ці гародчатае па краі. Кветкі адзіночныя або ў пакарочаных гронках, буйныя (дыям. 3—5 см), чырв., ружовыя. белыя. раскрываюцца перад ці адначасова з распусканнем лісця. Плод — яблыкападобны, ядомы. Лісце і плады айвы японскай маюць вітамін C. Пладовыя, дэкар. расліны.