падклас вымерлых беспазваночных жывёл кл. каралавых паліпаў тыпу кішачнаполасцевых. Некалькі атр., 300—330 родаў. Жылі ад позняга кембрыю да канца пярмі на марскіх мелкаводдзях, прырасталі да падводных прадметаў або свабодна ляжалі на дне. На Беларусі пашыраны на Пн, ПнЗ, ПдЗ і ПдУ. Па выкапнёвых рэштках вызначаюць узрост геал. адкладаў.
Адзіночныя або каланіяльныя паліпы з вонкавым вапняковым шкілетам. Адзіночныя рогападобнай, цыліндрычнай або прызматычнай формы, каланіяльныя — кусцістай і масіўнай. Унутр. шкілет складаўся з верт. (септ) і гарыз. (днішчаў) перагародак. Уадрозненнеад сучасных шасціпрамянёвых каралаў рыфаў не ўтваралі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЎЛЕ́ННЕў тэхніцы,
растварэнне паверхні цвёрдых матэрыялаў у практычных мэтах (уадрозненнеадкарозіі). Існуе Т. тэхналагічнае (для апрацоўкі і змены формы паверхні металаў, паўправаднікоў, шкла, драўніны і інш.) і структурнае (для выяўлення структуры крышт. матэрыялаў).
Тэхнал. (хім. і электрахім.) выкарыстоўваецца, напр., для ачысткі ад акаліны або атрымання розных паверхняў метал. паўфабрыкатаў, пры луджэнні. пайцы. У тэхналогіі паўправадніковых прылад Т. выкарыстоўваецца для вырабу інтэгральных схем, пячатных плат і інш. Т. робяць на шкле для ўтварэння на ім малюнка або матавай паверхні. Структурнае Т. выкарыстоўваецца для навук. даследаванняў, у прыкладной мінералогіі, прам-сці для кантролю структуры чорных і каляровых металаў і сплаваў, паўправаднікоў, дыэлектрыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІДЭА́ЛЬНЫ КРЫШТА́ЛЬ,
ідэалізаваная мадэль крышталя бясконцых памераў са строга перыядычным размяшчэннем атамаў, пазбаўленая дэфектаў. Адрозненне рэальных крышталёў ад І.к. звязана з канечнасцю іх памераў і наяўнасцю дэфектаў (вакансіі, дыслакацыі, міжвузельныя атамы, дамешкі і інш.). У рэальных крышталях пры т-ры, большай за т-ру 0 К, заўсёды ёсць некаторая колькасць дэфектаў, тэрмадынамічна раўнаважных з рашоткай. Найб. блізкія па будове да І.к. бездыслакацыйныя крышталі (напр., крэмній Si, германій Ge). Паняцце І.к. шырока выкарыстоўваецца ў крышталяграфіі і фізіцы цвёрдага цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГО́ (франц. argot),
разнавіднасць маўлення, якая выкарыстоўваецца вузкай сацыяльнай групай людзей з мэтай моўнага адасаблення, адна з формаў існавання мовы. У шырокім сэнсе арго — любыя разнавіднасці прафесійнага нелітаратурнага маўлення (арго лётчыкаў, паляўнічых і інш.). Нярэдка пад арго разумеюць маўленне дэкласаваных і крымінальных элементаў. Да арго адносяць тайныя мовы. Тэрмін «жаргон» таксама абазначае сац. разнавіднасць маўлення. Аднак уадрозненнеад арго жаргоны выкарыстоўваюцца больш шырокімі сац. і ўзроставымі групамі насельніцтва.
Літ.:
Жирмунский В. Национальный язык и социальные диалекты. Л., 1936.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЫМЕНТА́РНЫЯ О́РГАНЫ,
недаразвітыя, спрошчаныя органы, якія выконвалі пэўныя функцыі ў эвалюцыйных продкаў, але страцілі сваё значэнне ў арганізме патомкаў у працэсе гіст. развіцця. Закладваюцца ў час зародкавага развіцця і поўнасцю не развіваюцца. Напр., малая галёначная косць у птушак, вочы ў некат. жывёл, што жывуць пад зямлёй (краты, слепакі і інш.), рэшткі валасянога покрыва і тазавых касцей шэрагу кітападобных. У чалавека да 100 Р.о., у т. л. хваставыя пазванкі, валасяное покрыва тулава, вушныя мышцы, апендыкс і інш.Уадрозненнеадатавізмаў Р.о. ёсць ва ўсіх асобін віду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УМО́ВА,
філасофская катэгорыя, якая характарызуе з’яву (рэч, працэс, адносіны і інш.), неабходную для ўзнікнення, існавання ці змены інш. з’явы). Адносна замкнутая сукупнасць з’яў, якая абумоўлівае ўзнікненне, існаванне ці змену пэўнага аб’екта, з’яўляецца дастатковайУ., а кожны элемент гэтай сукупнасці — неабходнайУ. гэтага аб’екта. Уадрозненнеад прычыны, якая непасрэдна параджае пэўную з’яву (гл.Прычына і вынік), У. складаюць асяроддзе, дзе гэта з’ява ўзнікае, існуе і развіваецца. Аналіз неабходных і дастатковых У. — важны кампанент многіх метадаў навук. даследавання, неабходны для тлумачэння, прадбачання і прадказання канкрэтных фактаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМБУЛАТО́РЫЯ (адлац. ambulatorius рухомы),
лячэбна-прафілактычная ўстанова, што аказвае мед. дапамогу ў самой установе і дома. Уадрозненнеад паліклінікі абслугоўвае хворых толькі па асн. трох спецыяльнасцях: тэрапіі, педыятрыі і стаматалогіі. У амбулаторыі вял. населеных пунктаў працуюць таксама акушэрка-гінеколаг, хірург, неўрапатолаг. Пры амбулаторыі можа дзейнічаць пункт неадкладнай дапамогі, дзённы стацыянар на 4—6 ложкаў. Мед. дапамога насельніцтву ажыццяўляецца па ўчасткова-тэр. прынцыпе. Існуюць амбулаторыі пераважна ў невял. гарадах і сельскай мясцовасці; бываюць самастойныя, пры бальніцах і на прамысл. прадпрыемствах, перасоўныя з клініка-дыягнастычнай, флюараграфічнай, стаматалагічнай і інш. лабараторыямі. У 1994 на Беларусі дзейнічалі 364 амбулаторыі, дзе працавала 497 урачоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМО́ВЫ СОН,
біялагічнае прыстасаванне некат. млекакормячых (напр., бурага мядзведзя, барсука, бурундука, вавёркі, хамяка, янота) да перажывання неспрыяльных кармавых і кліматычных умоў жыцця ў зімовы перыяд. На перыяд З.с. жывёлы назапашваюць тлушч, забіраюцца ў норы ці інш. сховішчы, не кормяцца. Уадрозненнеад зімовай спячкі характарызуецца меншым зніжэннем т-ры цела і працэсаў абмену рэчываў (напр., у бурага мядзведзя т-ра апускаецца да 29 °C, абмен рэчываў зніжаецца на 30—35%). Працягласць і глыбіня З.с. залежаць ад т-ры навакольнага асяроддзя, запасаў тлушчу і фізіял. стану жывёлы. У час З.с. жывёлы не трацяць чуткасці, аналізуюць гукі і пры небяспецы пакідаюць сховішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМАНЦІ́НЫ (Trichechus),
род водных млекакормячых атр. сірэн. Вядомыя з плейстацэну Паўн. і міяцэну Паўд. Амерыкі. 3 віды, 2 падвіды. Пашыраны каля берагоў Цэнтр. Амерыкі, ур. Амазонка і яе эстуарыі, каля атл. берагоў трапічнай Афрыкі і бас.р. Нігер. Жывуць на марскіх мелкаводдзях, у вусцях і нізоўях рэк. Трымаюцца групамі. Усе віды і падвіды ў Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. да 5 м, маса да 400 кг. Афарбоўка ад шэрай да чорна-шэрай. Уадрозненнеад большасці млекакормячых маюць 6 шыйных пазванкоў. Верхняя губа раздвоеная. Замест разцоў рагавыя пласціны. На ластах 3 сярэднія пальцы з пазногцепадобнымі капыткамі Хваставы плаўнік закруглены. Расліннаедныя. Нараджаюць 1 дзіцяня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́БАС (грэч. phobos страх),
спадарожнік планеты Марс. Адлегласць ад планеты 9380 км (бліжэйшы да Марса). Мае няправільную форму, найб. папярочнік каля 27 км. Паверхня складаецца з цёмных мінералаў з нізкім альбеда, пакрытая шматлікімі кратэрамі і тоўстым слоем пылу. Перыяд абарачэння вакол Марса 7 гадз 39 мін 27 с (на працягу марсіянскіх сутак двойчы ўзыходзіць і заходзіць). З прычыны вял. вуглавой скорасці Ф. апярэджвае восевае абарачэнне планеты і, уадрозненнеадінш. нябесных цел, узыходзіць на З, а заходзіць на У. Рухаецца амаль у плоскасці экватара Марса і павернуты да планеты заўсёды адным і тым жа бокам. Адкрыты амер. астраномам А.Холам (1877).