ЛО́ЙКА (Наталля Аляксандраўна) (н. 17.3.1946, г. Чарнаўцы, Украіна),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыла БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па нелінейнай дынаміцы лазерных і аптычных сістэм. Распрацавала тэарэт. мадэліраванне працэсу генерацыі лазерных сістэм з запазняльнай адваротнай сувяззю, вызначыла прычыны і ўмовы суіснавання мультыстабільнасці па розных характарыстыках поля выпрамянення, распрацавала метады пераключэння мультыстабільных станаў у розных тыпах лазераў.
Тв.:
Автоколебания в лазерах. Мн., 1990 (разам з А.М.Самсонам, Л.А.Катомцавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧ-ЭФЕ́КТ (ад англ. pinch звужэнне, сцісканне),
звужванне эл. токавага канала ў сціскальным праводным асяроддзі пад уздзеяннем уласнага (створанага самім токам) магн.поля. Апісаны амер. вучоным У.Х.Бенетам (1934) у дачыненні да патокаў хуткіх зараджаных часціц у газаразраднай плазме. Рэалізуецца ў моцнатокавых газавых разрадах (сіла току сотні тысяч ампер і больш). Назіраецца таксама ў плазме цвёрдых цел, напр., у т.зв. моцна выраджанай электронна-дзірачнай плазме паўправаднікоў. Выкарыстоўваюць у даследаваннях уласцівасцей носьбітаў току, мадэляванні з’яў у газаразраднай плазме і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЗМО́Н,
адна з квазічасціц, якая апісвае ваганні электронаў адносна цяжкіх іонаў у плазме, у т. л. носьбітаў зараду ў цвёрдых целах. Флуктуацыі шчыльнасці эл. зараду ствараюць эл. поле, якое імкнецца аднавіць электранейтральнасць; з-за інерцыі носьбіты зараду «праскокваюць» становішча раўнавагі, у выніку чаго ўзнікаюць ваганні, узгодненыя з калектыўным рухам часціц. У сістэмах свабодных электронаў у металах і ў валентнай зоне паўправаднікоў энергія кванта плазменных ваганняў каля 15—20 эВ; спектр ваганняў залежыць ад зоннай структуры цвёрдага цела, наяўнасці межаў, магн.поля і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕ́ШЧАНІЦКАЯ ГЕАФІЗІ́ЧНАЯ АБСЕРВАТО́РЫЯІнстытута геалагічных навук Нацыянальнай АН Беларусі.
Засн. ў 1960 у г.п. Плешчаніцы Лагойскага р-на Мінскай вобл. Уключана ў Адзіную сетку сейсмічных назіранняў і сетку геамагнітных абсерваторый СНД. Вядзе назіранні эл.-магн.поля і сейсмічнасці Зямлі. Даследуе эл.-магн. працэсы ў калязямной прасторы, глыбінную будову зямной кары і верхняй мантыі. З’яўляецца базай для выканання міжнар.геафіз. праграм, мае геамагнітную абсерваторыю, станцыі зямных токаў і сейсмічную. З яе дзейнасцю звязана развіццё новага для Беларусі навук. кірунку — фізікі Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАДЖЭ́ННЕ,
выдзяленне цвёрдай фазы з газаў ці суспензій; выдзяленне аднаго ці некалькіх кампанентаў з раствораў у выглядзе асадку. Можа працякаць адвольна пад дзеяннем сілы цяжару (адстойванне), цэнтрабежнай сілы (цэнтрыфугаванне) ці сіл электрастатычнага поля. Асаджэнне з раствораў робіцца з дапамогай хім. рэакцый (комплексаўтварэння, акіслення-аднаўлення і інш.) пры дабаўленні рэагентаў. Выкарыстоўваецца ў хім. аналізе і прам-сці пры атрыманні чыстых рэчываў, ачыстцы газаў. Мае месца ў геал. працэсах утварэння платформавага чахла і асобных геахім. комплексаў (у т. л. радовішчаў многіх карысных выкапняў; гл. таксама Асадканамнажэнне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАДЫЕНТАМЕ́ТР (ад градыент + ...метр),
1) гравітацыйны градыентаметр, прылада для вымярэння гарыз. кампанентаў градыента сілы цяжару. Круцільная сістэма градыентаметра (такая ж, як у гравітацыйнага варыёметра) устанаўліваецца пры вымярэннях у 4 азімутах, якія ўзаемна адрозніваюцца на 90°. Для надзейнасці і хуткасці вымярэнняў можа забяспечвацца 4 круцільнымі сістэмамі і візуальнай рэгістрацыяй. Выкарыстоўваецца ў гравіметрычнай разведцы.
2) Градыентаметр магнітны — прылада для вымярэння прырашчэння (градыента) напружанасці магнітнага поля ў зададзеным напрамку. Мае 2 магнітометры, разнесеныя на пэўную адлегласць па вертыкалі або гарызанталі. Выкарыстоўваецца пры касм. даследаваннях, разведцы карысных выкапняў, у магн. дэфектаскапіі і інш.
Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў пях. (1943) і танк. (1945) вучылішчы, Мінскі юрыд.ін-т (1951). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1943 на Варонежскім і 1-м Укр. франтах, санітар. Вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Кіеўскай вобл.: 22 вер. ў складзе перадавога атрада пераправіўся цераз раку, аказаў мед. дапамогу 26 сав. воінам, вынес з поля бою 32 параненых і іх зброю. Да 1946 у Сав. Арміі, потым у органах КДБ Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕМЯНКО́Ў (Лаўрэнцій Васілевіч) (15.7.1918, в. Сакалоўка Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 22.11.1993),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Томскі тэхнікум грамадскага харчавання (1938), 1-е Омскае ваен.пях. вучылішча (1941), Усесаюзны завочны фінансава-эканам.ін-т (1959). У Вял.Айч. вайну са студз. 1942 на Ленінградскім і Карэльскім франтах. Камандзір стралк. ўзвода лейт. Дз. вызначыўся ў чэрв. 1944 у баях у раёне г. Ладзейнае Поле Ленінградскай вобл.: гранатамі знішчыў 2 варожыя дзоты, тройчы штурмаваў траншэі праціўніка, паранены не пакінуў поля бою. Да 1960 у органах МУС і КДБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎБАН (Карней Іванавіч) (н. 25.10.1928, в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1984). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1962). З 1988 нам. дырэктара Бел.навук. цэнтра інфарматыкі і маркетынгу аграпрома, з 1991 на прадпрыемстве «БелГЕА». Навук. працы па выкарыстанні сідэратаў (бабовых, крыжакветных і інш.) як прамежкавых культур, якія не займаюць самастойнага поля, па эфектыўнасці станоўчага ўплыву зялёных угнаенняў на ўрадлівасць і якасць яравых культур і павышэнне ўрадлівасці глеб.
Тв.:
Применение зеленых удобрений в интенсивном земледелии. Мн., 1981;
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША (1960). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1951). У 1952—54 у Чыкагскім ун-це, з 1954 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це (з 1956 праф.). Навук. працы па квантавай тэорыі поля і фізіцы элементарных часціц. Увёў паняцце дзіўнасці (1953) і адкрыў закон яе захавання (незалежна ад К.Нішыджыма). Разам з Р.Фейнманам распрацаваў тэорыю слабых узаемадзеянняў (1958), прапанаваў сістэматыку элементарных часціц (1961), выказаў гіпотэзы аб кварках (1964) і глюонах (1973). Нобелеўская прэмія 1969.