горныя ўтварэнні на дне акіянаў і мораў. У пераходнай зоне ад мацерыкоў да акіянаў прадстаўлены пераважна астраўнымі дугамі, а таксама хрыбтамі на дне катлавін ускраінных мораў, у межах ложа акіяна пашыраны глыбавыя, скляпеніста-глыбавыя і вулканічныя хрыбты. Найб. з П.х. — сярэдзінна-акіянічныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСЯ́НІК (Milium),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. 6—7 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від — П. разгалісты (M. effusum). Трапляецца ў лясах.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце лінейнае. Кветкі дробныя, сабраныя ў мяцёлкі. Плод — зярняўка. Кармавыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТЭО́ЛІЗ (ад прата... + лізіс),
працэс ферментатыўнага расшчаплення бялкоў да пептыдаў і амінакіслот. У біял. сістэмах пашыраны рэакцыі абмежаванага П., калі гідролізу падпадае толькі абмежаваная колькасць сувязей, размешчаных на паверхні бялковай малекулы, што прыводзіць да ўтварэння невял. колькасці фрагментаў. З рэакцыямі абмежаванага П. звязана ажыццяўленне шэрагу фізіял. працэсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМАПЛА́СТЫ, тэрмапластычныя пластмасы,
пластычныя масы, здольныя мнагакратна пераходзіць пры награванні ў вязкацякучы стан (размякчацца), а пры ахаладжэнні ў шклопадобны (цвярдзець). Пры фармаванні вырабаў з Т. іх канфігурацыя фіксуецца ахаладжэннем размякчанага пластыку. Найб.пашыраны Т. на аснове поліэтылену, поліпрапілену, політэтрафторэтылену, полівінілхларыду, полістыролу, поліамідаў, полікарбанатаў, поліметылметакрылату (гл.Поліметакрылаты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІТАГЕЛЬМІ́НТЫ (ад фіта... + гельмінты), фітанематоды,
паразітычныя чэрві раслін з кл.круглых чарвей. Выклікаюць нематодныя хваробы раслін, ці фітагельмінтозы. Каля 1000 відаў. Пашыраны паўсюдна. Пашкоджваюць падземныя і надземныя органы раслін, што вядзе да спынення іх росту і гібелі. Найб. пашыраныя нематоды: бульбяная, бураковая, галавая, пшанічная, сцябловая бульбяная, цыбульная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАЭНЦЭФАЛАГРА́ФІЯ (ад электра... + энцэфалаграфія),
метад дыягностыкі і графічнай рэгістрацыі біяэл. актыўнасці галаўнога мозга. Пашыраныматэм. аналіз Э. з выкарыстаннем ЭВМ. Выкарыстоўваецца пры ўстанаўленні лакалізацыі паталаг. ачага ў галаўным мозгу, пры дыферэнцыйным дыягназе арган. і функцыян. захворванняў ц. н. с., вывучэнні механізмаў эпілепсіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́КУУМНАЯ ПЕЧ,
печ для апрацоўкі металу пад вакуумам. Бываюць награвальныя (для тэрмічнай апрацоўкі сталі) і плавільныя (для вытв-сці хім. актыўных і тугаплаўкіх металаў, высакаякасных сталяў, інш. сплаваў). Найб.пашыраны дугавыя і індукцыйныя вакуумныя печы. Для выплаўкі асабліва якасных сплаваў прымяняюць электронна-прамянёвыя печы і плазменна-дугавыя печы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫ́ДНЫ КЛІ́МАТ, сухі клімат,
клімат абласцей з недастатковым атмасферным увільгатненнем і высокімі тэмпературамі паветра. Характарызуецца вялікімі сутачнымі ваганнямі тэмпературы; велічыня магчымага выпарэння значна перавышае гадавую суму ападкаў. У абласцях з арыдным кліматам пераважаюць ландшафты пустыняў і паўпустыняў, актыўна ідзе фізічнае выветрыванне, пашыраны эолавыя формы рэльефу (гл.Арыдны рэльеф).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАМЕРА́ЗЫ,
ферменты, што выклікаюць унутрымалекулярныя перамяшчэнні розных груп арганічных злучэнняў, у т. л. рэакцыі ўзаемнага ператварэння ізамераў (напр., стэрэаізамераў). Вядома больш за 50 відаў. Да І. адносяцца: ліязы, мутазы, рацымазы, цыс-трансізамеразы, унутрымалекулярныя аксідарэдуктазы і трансферазы і інш. І. вельмі пашыраны ў прыродзе, асабліва ў мікраарганізмаў. Адрозніваюцца высокай спецыфічнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЧНЫ́ ЧАРВЯ́К,
лічынка жука хрушчака мучнога. Пашыраны ўсюды. Шкоднік прадуктаў размолу зерня (мука, крупы і інш.), вотруб’я, макароны, сухароў, хлеба і інш.
Даўж. да 30 мм. Цела цыліндрычнае, цвёрдае, саламяна-жоўтае. Фаза лічынкі працягваецца 280—600 сут. Разводзяць у якасці корму для пеўчых птушак (салаўі і інш.).