СТРУМІ́ЛІН (сапр.Струміла-Петрашкевіч) Станіслаў Густававіч (29.1.1877, с. Дашкаўцы Ліцінскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна — 25.1.1974). расійскі вучоны-эканаміст. Акад.АНСССР (1931). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Пецярбургскі політэхн.ін-т (1914). У 1921—36, 1943—51 у Дзяржплане СССР (нам. старшыні, нам.нач.Цэнтр. планавага бюро, Цэнтр. ўпраўлення нар.-гасп. ўліку). У 1921—23 у Маскоўскім ун-це. У 1929—30 у Ін-це нар. гаспадаркі. У 1931—57 у АНСССР, адначасова ў 1931—50 у Маскоўскім эканам. ін-це. Навук. працы па праблемах палітэканоміі, планавання нар. гаспадаркі, статыстыкі, эканомікі працы і дэмаграфіі, сацыялогіі, эканам. гісторыі і сусв. эканомікі. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана сістэма матэрыяльных балансаў. Дзярж. прэмія СССР 1942. Ленінская прэмія 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЛЬБРЫХТ (UIbricht) Вальтэр (30.6.1893, г. Лейпцыг, Германія — 1.8.1973),
германскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1912 чл.С.-д. партыі Германіі, з 1919 чл.Камуніст. партыі Германіі (КПГ). З 1927 чл.ЦК, з 1935 чл. палітбюро КПГ. У 1926—28 дэп. ландтага Саксоніі, у 1928—33 — рэйхстага. У 1933 эмігрыраваў у Францыю. У час грамадз. вайны ў Іспаніі, у 1936—38 паліт. камісар інтэрнац. брыгад. З 1938 у СССР. Адзін з заснавальнікаў антыфаш. Нацыянальнага камітэта «Свабодная Германія» (1943). У 1946—50 нам. старшыні Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі (САПГ). У 1949—60 нам. прэм’ер-міністра Герм.Дэмакр. Рэспублікі (ГДР). У 1950—71 ген. сакратар САПГ (з 1953 1-ы сакратар ЦК). У 1960—73 старшыня Дзярж. савета, адначасова да 1971 і старшыня Нац. савета абароны ГДР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПАК Аляксандр Пятровіч (н. 16.4.1948, с. Чапаеўка Кіеўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1999). Скончыў Укр.с.-г. акадэмію (1971). З 1971 у Ін-це агр. эканомікі Нац.АН Беларусі (з 1994 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах агр. адносін, інвестыцыйнай дзейнасці ў галіне сельскай гаспадаркі. Распрацаваў канцэпцыю агр. рэформы, якая пакладзена ў аснову рэсп. і абл. праграм рэфармавання і ўдасканалення АПК Беларусі, яго пераходу да рыначнай сістэмы гаспадарання.
Тв.:
Концепция аграрной реформы в Республике Беларусь. Мн., 1994;
Инвестиционная деятельность в системе АПК. Мн., 1998;
Ускорение реформ на селе — кратчайший путь к его возрождению // Агроэкономика. 2000. № 2;
Как нам провести земельную реформу (разам з К.В.Рахатко) // Сейбіт. 2002. № 4;
Совершенствование аграрных отношений в условиях трансформационной экономики Республики Беларусь. Мн., 2003 (з ёй жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФІ́МАЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 6.2.1923, г.п. Канцяміраўка Варонежскай вобл., Расія),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. акупантаў. Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Маршал авіяцыі (1975). Канд.ваен.н. (1968). Засл.ваен. лётчык СССР (1970). Скончыў Ваенна-авіяцыйную школу (1942), Ваенна-паветр. акадэмію (1951), Ваен. акадэмію Генштаба (1957). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1942 — лётчык-штурмавік, камандзір звяна, эскадрыллі, штурман авіяпалка; здзейсніў 222 баявыя вылеты. Удзельнік баёў пад Смаленскам, на Беларусі, Польшчы, Германіі. У час Беларускай аперацыі 1944 штурмаваў пазіцыі варожых войск на рэках Дняпро, Друць, Бярэзіна, у Мінскім «катле». Пасля вайны ў Сав. Арміі. З 1969 1-ы нам., у 1984—91 галоўнакаманд. ВПС — нам. міністра абароны СССР. У г. Мілерава Растоўскай вобл. (Расія), дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва, устаноўлены бюст Я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРКО́ТКІН Сямён Канстанцінавіч (13.2.1917, в. Запрудная Раменскага р-на Маскоўскай вобл., Расія — 16.9.1990),
савецкі ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1983), Герой Сав. Саюза (1981). У Сав. Арміі з 1937. Скончыў Арлоўскае бранятанк. (1939) і Ваенна-паліт. (1941) вучылішчы, Ваен. акадэміі бранятанк. і механізаваных войск (1951) і Генштаба (1958). У Вял.Айч. вайну ў 7-й асобнай арміі, на Варонежскім і 1-м Укр. франтах, з ліст. 1944 камандаваў танк. брыгадай. Пасля вайны — у войсках на камандных пасадах. Са жн. 1966 1-ы нам. галоўнакамандуючага Групай сав. войск у Германіі, з крас. 1968 каманд. войскамі Закаўк. ваен. акругі, з верас. 1971 галоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі. З ліп. 1972 нам. міністра абароны — нач. Тылу Узбр. сіл СССР. З 1988 у Групе ген. інспектараў Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБАНО́К Уладзімір Елісеевіч (3.7.1907, в. Востраў Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 4.11.1984),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, дзярж. і парт. дзеяч. Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў БСГА (1931), ВПШ пры ЦККПСС (1956). З 1941 1-ы сакратар Лепельскага райкома КП(б)Б. Са жн. 1941 да чэрв. 1944 1-ы сакратар Лепельскага падп. райкома КП(б)Б, адначасова з сак. 1942 камандзір партыз. атрада № 68, са жн. 1942 камісар партыз. брыгады Чашніцкай «Дубава», з ліп. 1943 камандзір партыз. брыгады Лепельскай імя Сталіна. У снеж. 1943 узначаліў аператыўную групу ЦККП(б)Б і БШПР па Полацка-Лепельскай партызанскай зоне. З 1944 у апараце ЦККПБ, старшыня Полацкага і Гомельскага аблвыканкомаў, 1-ы сакратар Палескага, Віцебскага абкомаў КПБ. З 1962 1-ы нам. Старшыні СМБССР, міністр вытворчасці і нарыхтовак с.-г. прадуктаў БССР. З 1974 нам. Старшыні Прэзідыума Вярх. Савета БССР. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі КПСС у 1961—76. Чл.ЦККПБ з 1949, канд. у чл. Бюро ЦККПБ з 1962 і з 1976, чл. Бюро ЦККПБ у 1966—76. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1946, БССР у 1951—55 і з 1963. Нам. Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярх. Савета СССР у 1968—74. Аўтар кніг «У баях за Радзіму» (3-е выд., 1964), «Партызаны прымаюць бой» (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯРЧЭ́ЎСКІ (Świerczewski) Кароль (псеўд.ген. Вальтэр; 22.2.1897, Варшава — 28.3.1947),
дзяржаўны і ваенны дзеяч Польшчы, адзін з арганізатараў нар. Войска Польскага. Ген. броні. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1927). У 1-ю сусв. вайну эвакуіраваны ў Маскву. У 1917 добраахвотнік атрада Чырв. гвардыі, удзельнік Кастр. паўстання ў Маскве. У Чырв. Арміі ў 1918—36 і 1938—43. Удзельнік грамадз. вайны ў Расіі. Да 1936 на камандных і штабных пасадах (у 1927—28 у штабе БВА). У 1936—38 пад імем ген. Вальтэра камандаваў інтэрнац. брыгадай, потым дывізіяй у грамадз. вайне ў Іспаніі. У 1939—41 выкладаў у Ваен. акадэміі імя Фрунзе. У Вял.Айч. вайну з 1941 камандзір 248-й стралк. дывізіі на Зах. фронце. У 1943 удзельнічаў-у арг-цыі Польскай арміі на тэр.СССР. Са жн. 1943 нам. камандзіра 1-га польскага корпуса, у сак.—жн. 1944 нам. камандуючага 1-й арміяй Войска Польскага. У вер. 1944 сфарміраваў 2-ю армію Войска Польскага, якая пад яго камандаваннем удзельнічала ў вызваленні зах. польскіх зямель і Чэхаславакіі. З лют. 1946 нам. міністра нац. абароны Польшчы. Забіты тэрарыстамі ў час інспекцыйнай паездкі ў Баліград (Польшча).
Літ.:
Бранеўская Я. Пра чалавека, які не кланяўся кулям: Пер. з пол, Мн., 1968;
Wadecka S.L. Generał Karol Swierczewski «Walter» 1897—1947. Warszawa, 1976;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАХВА́ЛАВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў 1924—31 у Мінскай акрузе. Утвораны 17.7.1924. Цэнтр — в.Самахвалавічы. Складаўся з 15 сельсаветаў. 18.1.1931 раён скасаваны, 9 сельсаветаў уключаны ў гар. мяжу Мінска, астатнія перададзены Койданаўскаму, Пухавіцкаму, Смілавіцкаму і Уздзенскаму р-нам.
сав. ваенны дзеяч, палкаводзец. Камандарм 1-га рангу (1935). Скончыў Канстанцінаўскае артыл. вучылішча (1916). З 1915 у арміі, удзельнік 1-й сусв. вайны. У кастр. 1917 адзін з арганізатараў Чырв. гвардыі ў Бесарабіі. У студз.—лют. 1918 камандаваў рэв. палком у баях супраць рум. і аўстра-герм. войск; паранены, трапіў у палон, адкуль у жн. уцёк Накіраваны на Паўн. фронт. З кастр. 1919 каманд. 14-й арміяй на Паўн. Каўказе, з ліп. 1920—13-й арміяй на Паўд.-Зах. фронце, кіраваў баявымі дзеяннямі супраць войск Польшчы і ген.Урангеля. Са студз. 1921 пам.каманд. войскамі Украіны і Крыма, нам.каманд. войскамі Тамбоўскай губ. У 1921 у БССР, чл.Рэв.ваен. савета Мінскага раёна і каманд. войскамі Мінскай губ.; удзельнік барацьбы супраць атрадаў Булак-Балаховіча. Са жн. 1921 каманд. 5-й арміяй і войскамі Усх.-Сіб.ваен. акругі; у жн.—кастр. 1922 ваен. міністр Далёкаўсх. рэспублікі і галоўнакамандуючы Нар.-рэв. арміяй. З ліст. 1924 нам.каманд. войскамі і нач. штаба Укр.ваен. акругі. З лют. 1925 каманд. войскамі Паўн.-Каўказскай, з ліст. 1928 — Маск. ваен. акруг. З чэрв. 1930 нач. узбраення РСЧА і нам. наркома абароны СССР. У 1931—37 каманд. войскамі Беларускай ваеннай акругі. У гэты час ён на манеўрах войск акругі распрацаваў тэорыю глыбокай аперацыі, звярнуў увагу на ўзаемадзеянне рэгулярных войск з партызанамі. Чл.РВССССР з 1926, у 1930—31 нам. старшыні РВССССР. Чл.Ваен. савета НКА СССР з 1934. Канд. у чл.ЦКВКП(б) з 1930. Чл.ЦК і Бюро ЦККП(б)Б з 1931. Чл.ЦВКСССР з 1922, чл.ЦВКБССР і яго Прэзідыума з лют. 1934. 29.5.1937 арыштаваны па справе т.зв. «антысав. трацкісцкай ваен. арганізацыі». 11.6.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.:
Подготовка комсостава РККА. М.; Л., 1928;
Оперативно-тактическая и авиационная военные игры. М.; Л., 1929.
Літ.:
Алдан-Семенов А.И. Слово о командарме. М., 1981;
Командарм Уборевич. Владивосток, 1978;
Реабилитация: Полит. процессы 30—50-х гг.М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДАШКО́ВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—60 (са студз. 1940 у Вілейскай, з вер. 1944 у Маладзечанскай абл.). Утвораны 15.1.1940. Цэнтр — г.п.Радашковічы. Падзелены на 16 сельсаветаў. 20.1.1960 раён скасаваны, сельсаветы перададзены Валожынскаму і Маладзечанскаму р-нам.