вадасховішча ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., за 3 км на З ад в. Тышкавічы. Створана ў 1983 на месцы аднайм. возера. Пл. 2,5 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 2 км, найб.глыб. 4,7 м, аб’ём вады 7 млн.м³. Напаўняецца вадой з р. Ясельда ў час веснавой паводкі. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя. Берагі нізкія, забалочаныя, месцамі пад лесам. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рэкрэацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЖЫП»
(Jeep),
марка легкавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў павышанай праходнасці рознага прызначэння. Выпускаюцца аднайм. аддзяленнем амер. канцэрна «Крайслер» з 1963. Прататып — армейскія аўтамабілі «Віліс» і «Форд», якія выпускаліся ў гады 2-й сусв. вайны. Мадэлі поўна- або заднепрывадныя (з магчымасцю далучэння пярэдняга прывода); магутнасць рухавіка да 89—162 кВт, найб. скорасць да 180 км/гадз, аб’ём грузавога адсека 0,35—2,2 м³.
Да арт.«Джып». Грузапасажырскі аўтамабіль «Джып-Чэрокі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАБА́РНЫ ПРАЦЭ́С,
тэрмадынамічны працэс, які працякае пры пастаянным ціску. Напр., награванне вады ў адкрытай пасудзіне, утварэнне пары ў паравым катле, згаранне паліва ў кампрэсарных і праматочных паветрана-рэактыўных рухавіках.
І.п. на тэрмадынамічнай дыяграме стану адлюстроўваецца ізабарай. аб’ём ідэальнага газу прапарцыянальны т-ры (Гей-Люсака закон); работа, якую выконвае ідэальны газ пры І.п., роўная здабытку ціску на змену аб’ёму. Цеплаёмістасць сістэмы ў І.п. большая, чым у ізахорным працэсе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАТЭРМІ́ЧНЫ ПРАЦЭ́С,
тэрмадынамічны працэс, які працякае пры пастаяннай т-ры. Напр., кіпенне вадкасці ці плаўленне крышталічных рэчываў пры пастаянным ціску.
І.п. на тэрмадынамічнай дыяграме стану адлюстроўваецца ізатэрмай і падпарадкоўваецца Бойля—Марыёта закону. Для ажыццяўлення І.п. даследаваную сістэму змяшчаюць у тэрмастат з вял. цеплаправоднасцю, дзе т-ра сістэмы практычна супадае з т-рай тэрмастата. І.п. мала змяняе аб’ём цвёрдых цел і большасці вадкасцей, калі не адбываецца фазавы пераход.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКАСА́ЭДР (ад грэч. eikosi дваццаць + hedra грань), адзін з пяці тыпаў правільных шматграннікаў. Мае 20 граней (трохвугольных), 30 рэбраў, 12 вяршынь (у кожнай вяршыні сыходзяцца 5 рэбраў). Калі a — даўжыня рабра І., тады яго аб’ём
. І. звязаны з дадэкаэдрам. цэнтры граней дадэкаэдра з’яўляюцца вяршынямі І. Упершыню І. пабудаваў Тэатэт (4 ст. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУНА́Р,
вадасховішча ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., паміж вёскамі Убалаць і Зеляночы. Створана ў 1979. Пл. 0,38 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 3,7 м, аб’ём вады 1,08 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 2.5 км. Дно пясчанае. Напаўняецца вадой за кошт сцёку р. Ненач па напорным трубаправодзе. Гадавая амплітуда вагання ўзроўню вады 1,5 м. Выкарыстоўваецца для двухбаковага рэгулявання і ўвільгатнення глебы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЦЮГА́НСКІ ВАЛУ́Н,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1994). За 1,3 км на Пд ад в. Ладыга Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл., ва ўрочышчы Капцюганскі Лес. Валун гранітагнейсу. Даўж. 4,7 м, шыр. 3,4 м, выш. 2,2 м, у абводзе 12,4 м, аб’ём 18,6 м³, маса каля 49 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тыс.г. назад са Скандынавіі. У язычніцкія часы — культавы фетыш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫТЫ́ШЫН,
вадасховішча ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Крытышын. Створана ў 1981. Пл. 0,5 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 340 м, найб.глыб. 4 м, аб’ём вады 1,48 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 3,8 км. Напаўняецца вадой з р. Няслуха пры дапамозе помпавай станцыі. Ваганні ўзроўню на працягу года 3,6 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 27,7 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
Каля в. Пятровічы у Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., за 15 км на Пд ад г. Смалявічы. Створана на р. Волма ў 1978. Пл. 4,8 км², даўж. 11,5 км, найб.шыр. 2 км, найб.глыб. 8,2 м, аб’ём вады 15 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 3,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗДЗЯ́ЛАВІЧЫ,
вадасховішча ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля аднайм. вёскі. Створана ў 1983. Наліўное, напаўняецца вадой з р. Бобрык 1-ы. Пл. 1,9 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 1,3 км, найб.глыб. 9,9 м, аб’ём вады 9,4 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 5,4 км. Сярэдні шматгадовы сцёк 33,7 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года каля 4 м. Выкарыстоўваецца для двухбаковага рэгулявання сцёку, арашэння зямель.