лінейнае функцыянальнае пераўтварэнне, якое пераводзіць неперыядычную функцыю сапраўднай пераменнай 𝑓(x) (арыгінал) у функцыю F(u) (вобраз). Узнікла ў тэорыі цеплаправоднасці, выкарыстоўваецца ў розных раздзелах матэматыкі і тэарэт. фізікі.
Вобраз зададзенай функцыі 𝑓(x) выражаецца формулай:
.
Кожнай аперацыі над функцыяй-арыгіналам адпавядае аперацыя над яе вобразам, якая часта значна прасцейшая за аперацыю над 𝑓(x), напр., аперацыі дыферэнцавання 𝑓(x) адпавядае аперацыя множання вобраза на яго аргумент. Адваротнае Ф.п. задаецца Фур’е інтэгралам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́БНАСЦЬ СРО́ДКАЎ ВЫМЯРЭ́ННЯЎ,
несупадзенне значэння фіз. велічыні, знойдзенага з дапамогай сродку вымярэнняў, з сапраўдным яе значэннем.
Бываюць Х.с.в. абсалютныя (рознасць паміж паказаннямі сродкаў вымярэнняў і сапраўдным значэннем велічыні) і адносныя (адносіны абсалютных хібнасцей да адпаведных сапраўдных значэнняў). Для кожнага тыпу сродкаў вымярэнняў устаноўлены межы дапушчальных хібнасцей. Ёсць сістэматычныя Х.с.в., якія не мяняюцца або мяняюцца заканамерна (напр., з-за няправільна нанесеных метак на шкале прылады) і выпадковыя (напр., што ўзнікаюць ад трэння рухомых частак прылады). Хібнасць мер — вынік несупадзення намінальнага значэння меры з сапраўдным значэннем узнаўляльнай ёю фіз. велічыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЯЛЬНІ́ЦКІ Цімафей (Цімох) Багданавіч (каля 1632—25.9.1653),
удзельнік вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648—54. Сын Б.Хмяльніцкага. Вясною 1648 быў пакінуты заложнікам у крымскага хана, з якім Б.Хмяльніцкі вёў перагаворы пра заключэнне саюза супраць Польшчы. З 1648 чыгірынскі сотнік, удзельнічаў у шматлікіх паходах і бітвах (пад Піляўцамі, Зборавам, Берасцечкам, Батагом); у 1650 — у паходзе ў Малдавію з мэтай разарваць яе саюз з Польшчай. У 1652, вясною і летам 1653 узначальваў паходы ў Малдавію. Загінуў у час аблогі валошскімі, венг. і польскімі войскамі занятага ім г. Сучава (Румынія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫЛІ́НДР (ад грэч. kylindros валік, каток),
1) геаметрычнае цела, абмежаванае замкнёнай цыліндрычнай паверхняй і дзвюма паралельнымі сякучымі яе плоскасцямі. Часткі плоскасцей, што абмяжоўваюць Ц., — асновы, адлегласць паміж імі — вышыня. Прамым наз. Ц., калі яго ўтваральная перпендыкулярная да асновы, кругавым — калі асновы кругі. Аб’ём прамога кругавога Ц.: V = 2πR2h, плошча бакавой паверхні: S = 2πRh, дзе R — радыус асновы, h — вышыня Ц.
2) Полая дэталь з цыліндрычнай унутр. паверхняй, у якой рухаецца поршань у поршневых машынах.
3) Высокі, цвёрды мужчынскі капялюш з невял. палямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́НЗАР (лац. censor ад censeo раблю вопіс, перапіс),
1) у Стараж. Рыме адзін з вышэйшых дзярж. саноўнікаў (магістратур). Ц. (былі 2) выбіралі на цэнтурыятных каміцыях на 5 гадоў. Яны сачылі за цэнзам, мараллю, складалі спісы сенатараў і коннікаў. Пасада Ц. з’явілася ў 443 да н.э.Яе займалі выключна патрыцыі, з 351 да н.э. права на Ц. дамагліся і плебеі. Пры Суле Ц. пазбаўлены сваіх правоў, з часоў Аўгуста іх паўнамоцтвы перайшлі да імператараў.
2) Службовая асоба, якая ажыццяўляе кантроль (цэнзуру) за друкам і сродкамі масавай інфармацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́НДРА Рамеш (н. 30.3.1919, Лайлпур, Індыя),
індыйскі паліт. дзеяч; адзін з кіраўнікоў сусв.Руху прыхільнікаў міру. Скончыў Лахорскі (цяпер Пакістан) і Кембрыджскі (Вялікабрытанія) ун-ты. З 1942 ген. сакратар Усеінд. федэрацыі студэнтаў. З 1952 у апараце Камуніст. партыі Індыі, у т. л.чл.Нац. сакратарыята яеНац. савета, рэдактар газ. «New age» («Новы век»). Ген. сакратар Усеінд. савета міру (1952—63); ген. сакратар (1966—77), прэзідэнт (1977—90), ганаровы прэзідэнт (з 1990) Сусветнага савета міру. Узнагароджаны Залатым медалём ААН (1982). Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫКА́ГСКАЯ ШКО́ЛАў палітэканоміі,
кірунак у эканам. думцы 20 ст., прадстаўнікі якога стаяць на пазіцыях неалібералізму. Узнікла ў сярэдзіне 1960-х г. у Чыкагскім ун-це. Заснавальнік М.Фрыдмен, гал. прадстаўнікі — Т.К.Сайманс, Ф.Найт, Дж.Стыглер. Выступае за неўмяшанне дзяржавы ў эканоміку, зыходзячы з таго, што рыначны механізм сам забяспечвае яе функцыянаванне. Гал. інструментам уздзеяння на эканоміку лічаць рэгуляванне грашовай масы — манетарызм. Спады вытв-сці прадстаўнікі Ч.м. звязваюць з парушэннямі ў крэдытна-грашовай сферы, цыклічныя хістанні вытв-сці і беспрацоўе разглядаюць як натуральнае праяўленне самарэгулявання рынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛАМЕ́НЦАВА (Шэламенцава) Людміла Сяргееўна
(н. 28.5.1937, г. Растоў-на-Доне, Расія),
бел. піяністка, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1998). Праф. (1996). Скончыла Бел. кансерваторыю (1962; кл. М.Бергера). З 1962 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі, адначасова з 1988 у муз. каледжы пры акадэміі (з 1995 заг. фартэпіяннага аддз.). Пра яе зняты тэлефільм «Людміла Шаламенцава» (1998) з серыі «Творцы».
Літ.:
Капуста А. Людміла Шаламенцава: «Мэта педагога — узгадаваць асобу...» // Мастацтва. 1999. №6;
Латушка Н. Калі вучні «перамагаюць» Амерыку... // Там жа. 2002. № 3/4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНСО́Н (ад франц. chanson песня),
1) поліфанічная франц. песня 15—16 ст., якой папярэднічалі балады, верыле, ронда. Распрацоўвалася франка-флам. кампазітарамі нідэрландскай школы; у 16 ст. дасягнула яскравай нац. характарнасці пры ўзмацненні гамафоннага пачатку ў творчасці буйнога прадстаўніка франц.муз. рэнесансу К.Жанекена, а таксама К.Гудымеля, Г.Катле, П.Мулю, К.Сермізі, П.Сертона і інш. У пач. 17 ст. выцеснена гамафоннымі песенна-рамансавымі жанрамі.
2) Франц. песня канца 19—20 ст. ва ўсіх яегіст. і жанравых разнавіднасцях; сучасныя эстр. песні з рэпертуару шансанье.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́МСКАЯ Лізавета Уладзіміраўна (12.4.1905, г. Іванава, Расія — 1988),
расійская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Нар.арт. Расіі (1951). Скончыла Іванаўскае муз. вучылішча (1934). Займалася ў Д.Бяляўскай у Маскве. З 1928 спявала на оперных сцэнах рас. гарадоў. З 1944 салістка Вял.т-ра ў Маскве. З 1959—75 выкладала ў Маскоўскай кансерваторыі. Адна з выдатных сав. спявачак. Яе выкананне вылучалася тонкасцю фразіроўкі, цеплынёй, задушэўнасцю. Сярод партый: Валхава, Снягурачка («Садко», «Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава), Антаніда («Іван Сусанін» М.Глінкі), Джульета («Рамэо і Джульета» Ш.Гуно). Дзярж. прэмія СССР 1950.