вёска ў Беларусі, у Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на Пд ад Касцюковічаў, 185 ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Бялынкавічы. 523 ж., 204 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
У 19 ст. вёска ў Клімавіцкім пав. Працавала царкоўнапрыходская школа, з 1909 — нар. вучылішча. Зкрас. 1919 Баронькі ў Гомельскай губ. РСФСР, зсак. 1924 зноў у складзе БССР. З 17.7.1924 у Бялынкавіцкім раёне, з 20.8.1924 цэнтр сельсавета. З 4.8.1927 у Касцюковіцкім раёне. У жн. 1941—вер. 1943 вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1970 было 627 ж., 180 двароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗЛІ́ФТ (ад газ + англ. lift падымаць),
прыстасаванне для падымання кропельнай вадкасці сціснутым газам, што змешваецца з ёй. Сціснуты кампрэсарам газ змешваецца з вадкасцю з утварэннем газавадкаснай сумесі, якая пасля пад’ёму раздзяляецца ў сепаратары. Прадукцыйнасць да 500 м³/гадз; ккдз да 36%. Выкарыстоўваецца для пад’ёму вады (на выш. да 1000 м) і нафты (да 2000 м) з буравых свідравін з дапамогай спадарожнага газу з нафтаносных пластоў (газліфт, дзе выкарыстоўваецца атм. паветра, наз.эрліфтам), а таксама розных раствораў і вадкасцей у хім. вытв-сці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЮ́Н Сяргей Фёдаравіч (1866, Пецярбург — ?),
адзін з кіраўнікоў першых с.-д. арг-цый на Беларусі. Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1891). Працаваў у Гродзенскім ваен. шпіталі. З 1892 чл., з 1893 кіраўнік Гродзенскага рэв. гуртка 1887—94. Прапагандаваў ідэі марксісцкага кірунку, асуджаў ідэалогію і тактыку «Народнай волі». У 1894 арыштаваны, у 1895 выключаны зваен. ведамства і на 3 гады высланы ў Архангельскую губ. Уцёк з ссылкі і да вер. 1900 жыў за мяжой (паводле інш. звестак — адбыў тэрмін да канца). З 1901 урач у Варонежскай, Цвярской і Пецярбургскай губ. У 1917 канд. на выбарах у Пецяргофскую гар. думу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЬЯЧЭ́НКА Ніна Мікалаеўна (н. 23.7.1944, г. Чыта, Расія),
артыстка балета, балетмайстар. Засл. арт. Расіі (1973). Скончыла Пермскае харэаграфічнае вучылішча (1963), выкладала ў ім (1965—85). Працавала ў Львоўскім (з 1963) і Пермскім (з 1965) т-рах оперы і балета [сярод партый: Мерседэс («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізе—Р.Шчадрына)]. З 1986 педагог-рэпетытар Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1988 педагог Бел. харэаграфічнага вучылішча, з 1992 балетмайстар, з 1993 гал. балет-майстар Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі. Сярод пастановак: балеты «Іспанскі дывертысмент», «Зачараваны прынц» на муз. П.Чайкоўскага, харэаграфія спектакляў «Хэло, Долі!» Дж.Германа, «Халопка» М.Стрэльнікава. «Вясёлая ўдава» Ф.Легара, «Капялюш Напалеона» О.Штрауса, «Цыганскі барон» І.Штрауса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЛУ́СКІ (Dłuski) Астап [сапр.Лангер
(Langer) Адольф; 31.10.1892, г. Бучач Цярнопальскай вобл., Украіна — 12.2.1964], польскі дзярж. і паліт. дзеяч, публіцыст. Скончыў Венскі ун-т (1918). З 1911 чл. Польскай с.-д. партыі. Адзін з заснавальнікаў (1918) кампартыі Аўстрыі. З 1918 чл. кампартыі Польшчы і кампартыі Усх. Галіцыі (з 1923 кампартыі Зах. Украіны). Рэдагаваў парт. выданні. У 1929—33 у СССР, чл.ВКП(б). У 1936—45 у Францыі, у час 2-й сусв. вайны ўдзельнічаў у Руху Супраціўлення. Пасля вяртання ў Польшчу чл.ЦК Польскай рабочай партыі (з 1948 ПАРП),
дырэктар Польскага ін-та па міжнар. справах (з 1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСІМІЛЯ́ЦЫЯў мовазнаўстве,
распадабненне ў межах аднаго слова або словазлучэння аднаго з двух артыкуляцыйна блізкіх ці аднолькавых гукаў іншым, менш падобным. Узнікае паміж гукамі аднаго тыпу — галоснымі (вакальная Д.) ці зычнымі (кансанантычная Д.)і звычайна скіравана на аблягчэнне вымаўлення. Бывае Д. сумежных гукаў (кантактная Д., напр., «трахтар» з «трактар») і гукаў, раздзеленых інш. гукамі (дыстактная Д., напр., «більзін» з «бензін»), Адрозніваецца Д. прагрэсіўная (змяненне гука пад уплывам папярэдняга: «пролубка» з «прорубка») і рэгрэсіўная (змяненне гука пад уплывам наступнага: «канбайн» з «камбайн»). Пашырана Д. ў гаворках, прастамоўі, дзіцячым маўленні, сустракаецца ў літ. мове, дзе асобныя яе формы замацаваліся як нарматыўныя: «калідор» з «карыдор» і г.д. Д. процілеглая асіміляцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕПАРХІЯ́ЛЬНЫЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ,
сярэднія жаночыя навуч. ўстановы ў Рас. імперыі. Засн. паводле Статута 1843 пераважна для дачок праваслаўнага духавенства. Утрымліваліся на сродкі збораў з цэркваў, свечачных з-даў і інш. Падпарадкоўваліся Сіноду. Навучальны курс (6 кл., з 1900 спец. дадатковы 7-ы пед.кл.) набліжаўся да курса жаночых гімназій. Выпускніцы атрымлівалі права хатніх настаўніц і настаўніц пач., пераважна сельскіх, школ (з 1884 — царкоўнапрыходскіх). Пры некаторых Е.в. існавалі пач. школы, у якіх выхаванкі старэйшых класаў праходзілі практыку. У Беларусі існавалі Е.в.: Спаса-Ефрасіннеўскае каля Полацка (з 1844), у Парычах (з 1860), Мінску і Магілёве (1863), Віцебску (1864). Ліквідаваны паводле пастановы СНК ад 24.12.1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБО́ЙСТВА,
наўмыснае або неасцярожнае пазбаўленне жыцця чалавека. У крымін. праве Рэспублікі Беларусь адказнасць за З. настае з 14 гадоў. За наўмыснае З. пры абцяжваючых акалічнасцях (з карыслівымі матывамі, пры выкананні пацярпелым службовага або грамадскага абавязку, цяжарнай жанчыны, учыненае асабліва небяспечным рэцыдывістам ці асобай, якая раней была асуджана за наўмыснае З., і інш.) закон прадугледжвае доўгатэрміновае або пажыццёвае пазбаўленне волі або пакаранне смерцю. Законам прадугледжана крымін. адказнасць за З., учыненае ў стане моцнага душэўнага хвалявання, выкліканага неправамернымі паводзінамі пацярпелага, пры перавышэнні межаў неабходнай абароны і па неасцярожнасці, пазбаўленнем волі да 5 гадоў або папраўчыя работы на тэрмін да 2 гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГАТО́ВАЧНЫ СТАН,
адзін з відаў пракатных станаў, на якім блюмы або зліткі пракатваюць у загатоўкі, што потым апрацоўваюцца на сартавых, трубапракатных і інш. спецыялізаваных станах. Адрозніваюць З.с. неперарыўныя, лінейныя і з паслядоўным размяшчэннем клецей; загатовачныя сартавыя і трубазагатовачныя.
Найб. пашыраны неперарыўныя З.с., якія ўстанаўліваюцца непасрэдна за блюмінгамі. На іх метал абціскаецца пачаргова ў клецях зверт. і гарыз. валкамі, атрымліваюць квадратныя, часам плоскія і круглыя загатоўкі. Станы аўтаматызаваны, кіруюцца з дапамогай ЭВМ, маюць прадукцыйнасць да 5 млн.т. загатовак за год. Лінейныя З.с. выкарыстоўваюцца пераважна для пракаткі загатовак з высакаякасных сталей, станы з паслядоўным размяшчэннем клецей — для пракаткі круглых трубных загатовак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКІ Аляксандр Ксаверавіч (1891, в. Баяры Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 24.11.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. З 1913 у арміі. У кастр. 1917 удзельнік узбр. паўстання ў Харкаве, потым старшыня ЧК пры Харкаўскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 1918 у Беларусі, адзін з арганізатараў падп. бальшавіцкай арг-цыі, партыз. атрадаў у Навагрудскім пав., старшыня Замір’еўскага падп. падрайкома РКП(б), Сноўскага рэўкома. З 1919 старшыня Навагрудскага пав.ВРК, чл. Навагрудскага пав.к-та КП(б)ЛіБ, у Чырв. Арміі. З 1924 у Наркамаце земляробства БССР, з 1936 нам. наркома. Беспадстаўна рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957. Аўтар успамінаў.