Існавала ў Гродне ў 18—19 ст. Пабудавана ў 1726 у двары Гродзенскага Новага замка, злучалася з ім 2-павярховымі П-падобнымі ў плане драўлянымі карпусамі, якія абкружалі вял. двор. Пабудова ўключала вял. базілікальную залу, уваходны вестыбюль з лесвіцай і памяшканне для кур’ераў. У глыбіні залы на ўзвышэнні знаходзілася крэсла караля. Унутраная аздоба залы характэрная для архітэктуры стылю ракако — сцены чляніліся высокімі пілястрамі, філёнгамі, былі ўпрыгожаны размалёўкай і скульптурнымі рэльефамі ў мудрагеліста выгнутых рамах, вокны аформлены ліштвамі складанай формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́МЕЛЬ,
(Hummel) Іаган Непамук (14.11.1778, Браціслава — 17.10.1837), аўстрыйскі кампазітар, піяніст, дырыжор, педагог. Вучань В.А.Моцарта і А.Сальеры. Прыдворны капельмайстар у Айзенштаце, Штутгарце, Веймары. Як піяніст-віртуоз выступаў у многіх краінах Еўропы. Лёгкі, бліскучы стыль Гумеля-піяніста ўласцівы і яго творам дляфп. (7 канцэртаў з аркестрам, фантазія дляфп. з аркестрам, фп. санаты, у т. л. ў 4 рукі, варыяцыі, капрычыо, ронда, эцюды). Сярод інш. твораў: 9 опер, 5 балетаў, кантаты, месы, камерна-інстр. творы. Сярод вучняў: Ф.Гілер, К.Чэрні, А.Гензельт і інш. Аўтар муз.-тэарэт.прац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУМІ́НАВЫЯ КІСЛО́ТЫ,
сумесь прыродных арган. злучэнняў, найважнейшая састаўная частка гумусу, торфу (25—50%), бурых і каменных вуглёў (да 60%), глеб (да 10%).
Гумінавыя кіслоты — высокамалекулярныя аксікарбонавыя араматычныя к-ты, у сухім стане — аморфны цёмна-буры парашок. Элементны склад гумінавых кіслот: 50—70% вугляроду, 25—35% кіслароду, 4—6% вадароду. Утвараюцца пры біяхім. пераўтварэнні прадуктаў раскладання арган. рэшткаў у гумус (гуміфікацыя). Выкарыстоўваюць як кампанент раствораў для бурэння нафтавых і газавых свідравін, арганамінер. угнаенняў; як кіслотаўстойлівыя напаўняльнікі акумулятараў, стымулятары росту раслін; для паляпшэння структуры глебы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАШКО́ЛЬНЫЯ ЎСТАНО́ВЫ (Прызначаны для выхавання дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту. На 1.1.1997 у Рэспубліцы Беларусь 4511 Д.у.) (444,3 тыс. дзяцей),
у т. л. 3875 устаноў агульнага тыпу (яслі, дзіцячыя сады, яслі-сад), 27 санаторных, 28 кампенсуючых для дзяцей з адхіленнямі ў псіхафіз. развіцці, 13 з паглыбленымі кірункамі ў рабоце, 3 цэнтры развіцця дзіцяці; 54,1 тыс.пед. работнікаў, у т. л. 42,1 тыс. выхавацеляў, каля 5 тыс.муз. кіраўнікоў, 974 лагапеды, 993 кіраўнікі фіз. культуры, 87 настаўнікаў замежнай мовы (гл. таксама Дашкольнае выхаванне і навучанне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́МБА (Мар’ян) (парт.псеўд. Я н ; каля 1885 — люты 1921),
рэвалюцыянер, удзельнік барацьбы за сав. ўладу ў Беларусі. З 1906 чл.РСДРП. За рэв. дзейнасць зняволены ў турму. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Маскве. У жн. 1919 пакінуты ЦК КП(б)ЛіБдляпадп. работы ў Мінску, акупіраваным польск. войскамі. Адзін з кіраўнікоў Мінскага падп.к-та КП(б)ЛіБ, вёў работу па арганізацыі камуніст. ячэек і партыз. атрадаў у Мінскай губ. 3 крас. 1920 на падп. рабоце ў Вільні. У канцы 1920 арыштаваны. Памёр у лагеры для інтэрніраваных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́МАГК ((Domagk) Герхард) (30.10.1895, Лагаў, каля г. Штэрнберг, Германія — 24.4.1964),
нямецкі патолаг і мікрабіёлаг. Скончыў Кільскі ун-т (1921) і працаваў у ім. З 1924 у Ін-це паталогіі ў Грайфсвальдзе, з 1925 у Мюнстэрскім ун-це (з 1928 праф.). Адначасова з 1927 дырэктар лабараторыі канцэрна «І.Г.Фарбэніндустры» у г. Вуперталь. Навук. працы па хіміятэрапіі бактэрыяльных інфекцый. Распрацаваў першы эфектыўны прэпарат для лячэння ганарэі (1934), новыя прэпараты для хіміятэрапіі туберкулёзу і пухлін. Абгрунтаваў антыбактэрыяльнае ўздзеянне і ўвёў у лячэбную практыку сульфаніламідныя прэпараты. Нобелеўская прэмія 1939.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́НЕР ((Donner) Георг Рафаэль) (24.5.1693, Эслінг, цяпер у межах Вены — 15.2.1741),
аўстрыйскі скульптар. Вучыўся ў Гайлігенкройцы. Працаваў у Вене (з 1715), Зальцбургу (1725—28), Браціславе (1728—38). Д. захоўваў уласцівую пластыцы барока дынаміку і адначасова імкнуўся да класічнай выразнасці формаў. Яго творы ў галіне манум.-дэкар. скульптуры адметныя дынамікай і эфектыўнасцю кампазіцыі, строгай вытанчанасцю формаў (гал. алтар сабора св. Марціна ў Браціславе 1732—34, алегарычныя фігуры для фантана на Новым рынку ў Вене 1737—39 і інш.).
Р.Донер. «Бажаство ракі Энс». Фігура для фантана на Новым рынку ў Вене. 1738.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЁД,
прылада з аднабаковай праводнасцю эл. току. Бываюць электравакуумныя, іонныя і паўправадніковыя. Выкарыстоўваецца ў радыёэлектроніцы, энергетыцы для пераўтварэння (выпрамлення) пераменнага току ў пастаянны, для пераўтварэння ваганняў або частот, пераключэння эл. ланцугоў і інш.
Электравакуумныя і іонныя Д. маюць катод (крыніцу электронаў) і анод (прыёмнік электронаў). Пры дадатным напружанні на анодзе паміж электродамі праходзіць эл. ток, пры адмоўным — току няма. Асн. разнавіднасці сілавых Д.: кенатрон і газатрон. Работа паўправадніковых дыёдаўзасн. на нелінейных уласцівасцях электронна-дзірачнага пераходу або кантакту метал—паўправаднік. Гл. таксама Гана дыёд, Шоткі дыёд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫМЕТЫЛФОРМАМІ́Д (ДМФА),
N,N-дызамешчаны амід мурашынай к-ты, HCON(CH3)2. Бясколерная гіграскапічная вадкасць, tкіп 153 °C, шчыльн. 944,5 кг/м³ (25 °C). Змешваецца з вадой і з большасцю арган. растваральнікаў, за выключэннем алканаў. Слабая аснова, утварае няўстойлівыя солі з моцнымі мінер. к-тамі, гідралізуецца ў прысутнасці к-т і асноў. Выкарыстоўваюць як растваральнік у вытв-сці сінт. валокнаў, лакафарбавых матэрыялаў, штучнай скуры, поліамідаў, для вывучэння ацэтыленавых і дыенавых вуглевадародаў з газаў піролізу, для экстракцыі арэнаў. Раздражняе слізістыя абалонкі вачэй, ГДК 10 мг/м³. Гл. таксама Аміды кіслот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́МНІК,
1) адтуліна ў столі курной хаты для выхаду дыму. Часам меў дымаход (драўляны або сплецены з лазы атынкаваны комін), завершаны 2-схільнай стрэшкай, аформлены яруснымі карнізамі і інш. элементамі аздобы.
2) Невял. франтончык, звычайна трохвугольны, у завяршэнні тарцовага схілу вальмавага даху. Першапачатковае функцыянальнае прызначэнне для выхаду дыму ад курной печы. Пашыраны пераважна на З і ПдЗ Беларусі ў жылых, культавых, гасп. будынках. Паступова ператварыўся ў дэкар. элемент даху, часам аздабляўся вільчыкамі, разьбой, у культавых збудаваннях — аб’ёмнай скульптурай.
Дымнік на даху царквы ў вёсцы Ялова Пружанскага раёна Брэсцкай вобл.