гіпотэза Ч. Дарвіна (1868) аб механізме ўзнаўлення ў патомстве прыкмет папярэдніх пакаленняў. Яе сутнасць у тым, што ўсе клеткі арганізма вылучаюць найдрабнейшыя часцінкі (зародкі) — гемулы, якія збіраюцца ў палавых органах і ўтвараюць палавыя клеткі, за кошт чаго і адбываецца перадача ў спадчыну прыкмет, у т. л. і зноў набытых. Гэтай гіпотэзай Дарвін карыстаўся пры тлумачэнні з’явы размнажэння (палавога і бясполага) і рэгенерацыі. У 1871 англ.вучоны Ф.Гальтан эксперыментальна даказаў неабгрунтаванасць гіпотэзы П. Прынцыпова інш. тэорыю, унутрыклетачнага П., прапанаваў Г. Дэ Фрыз (1889), паводле якой у ядры клеткі знаходзяцца «пангены», якія вызначаюць усе прыкметы арганізма; у пратаплазму выходзяць толькі тыя «пангены», якія вызначаюць тып клетак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНКЕ́ВІЧ Павел Якаўлевіч (16.2.1895, г. Невель Пскоўскай вобл., Расія — 28.6.1938),
бел.вучоны ў галіне педагогікі. Акад.АН Беларусі (1931), д-рпед.н., праф. (1929). Скончыў Віцебскі ін-тнар. адукацыі (1922), Маскоўскія вышэйшыя пед. курсы (1924). З 1924 у Акадэміі камуніст. выхавання ў Маскве. З 1925 у Камуністычным ун-це Беларусі, БДУ, дырэктар НДІ педагогікі, неадменны сакратар, заг.пед. кабінета АН Беларусі. Чл.ЦВКБССР у 1931—35. Навук. працы па праблемах політэхн. адукацыі, пытаннях гісторыі педагогікі і псіхалогіі. У 1937 арыштаваны і прыгавораны да выключнай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв.:
Основные вопросы фабзавуча. М., 1926;
Политехническая школа в связи с развитием современной крупной индустрии. Мн., 1928.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСПЕ́ЛАЎ Рыгор Яўхімавіч (н. 11.9.1916, г. Бежацк Цвярской вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1962), праф. (1963). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1977). Скончыў Сярэднеазіяцкі індустр.ін-т (1940). З 1963 у БПА (у 1963—90 заг. кафедры). Навук. працы па перадачы электраэнергіі і рэжымах работы электраэнергет. сістэм і сетак. Абгрунтаваў магчымасць электраперадачы пераменнага току ў рэжыме чвэрці хвалі.
Тв.:
Электрические системы: Режимы работы электрических систем и сетей. М., 1975 (разам з В.А.Венікавым, Л.А.Жукавым);
Потери мощности и энергии в электрических сетях. М., 1981 (разам з М.М.Сычом);
Компенсирующие и регулирующие устройства в электрических системах. Л., 1983 (разам з М.М.Сычом, В.Ц.Федзіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ Васіль Васілевіч (10.1. 1857, в. Сямёнавічы Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 14.7.1939),
бел. і расійскі вучоны ў галіне пладаводства, адзін з заснавальнікаў навук. садоўніцтва на Беларусі. Акад. УАСГНІЛ (1935). Д-рбіял. і с.-г. навук (1934). Скончыў Пецярб.ун-т (1882). З 1894 у дэпартаменце земляробства Мін-ва земляробства і дзярж. маёмасцей, з 1922 праф. Ленінградскага с.-г. ін-та. Навук. працы па вывучэнні пладовых культур і іх роданачальных форм, біялогіі цвіцення і плоданашэння, падборы апыляльнікаў. У 1926—31 кіраваў абследаваннем садоў на Беларусі, зборам і сістэматызаваннем мясц. сартоў. Даў пачатак пародасартавому раянаванню пладова-ягадных культур, культываванню лек. раслін на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́КУЛЬ Міхаіл Іванавіч (н. 5.7.1946, г. Жлобін Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне фізікі плазмы і тэхналогіі мікраэлектронікі. Канд.фіз.-матэм.н. (1976), праф. (1994). Скончыў Харкаўскі ун-т (1968). З 1970 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1995 у Мінскім ін-це кіравання (з 1997 прарэктар). Навук. працы па плазменнай тэхналогіі. Распрацаваў метады вызначэння параметраў плазмы металаў, тэхнал. працэсы вытв-сці вырабаў мікраэлектронікі з выкарыстаннем дасягненняў у галіне фізікі плазмы. Дзярж. прэміі Беларусі 1982, 1996.
Тв.:
Плазменная металлизация в вакууме. Мн., 1983 (у сааўт.);
Технология производства ЭВМ. Мн., 1994 (разам з А.П.Дастанкам, А.А.Хмылем);
Конструирование и технология производства ЭВМ. Мн., 1996 (разам з І.М.Русаком, М.А.Цыральчуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ЎЧАНКА Пётр Рыгоравіч (н. 2.1.1947 г.п. Хоцімск, Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне анатоміі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974), працуе ў ім (з 1979 дэкан, у 1979—84 прарэктар). Навук. працы па структурна-функцыян. арганізацыі шэрага рэчыва спіннога мозга, уплыве рэнтгенаўскага выпрамянення на перыферычную нерв. сістэму, рэгенерацыі нерв. ствалоў, аднаўленні інервацыі ўнутр. органаў, эмбрыянальным развіцці і будове храмафіннай тканкі (парагангліяў), інфарм. аналізе. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Структура серого вещества спинного мозга человека и экспериментальных животных // Здравоохранение Беларуси. 1993. №10;
Закономерности регенерации подчревного нерва собаки при его трансплантации в стенку толстой кишки // Морфология: архив анатомии, гистологии и эмбриологии. 1997. Т. 111, №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІШЧЫМУ́КА Пётр Сямёнавіч (4.2.1879, г. Лубны Палтаўскай вобл. Украіна — 2.5.1965),
вучоны ў галіне арган. хіміі. Чл.-кар.АН Беларусі (1940), д-рхім.н. (1939), праф. (1917). Скончыў Новаалександрыйскі с.-г.ін-т (1904), Брэслаўскі ун-т (1914, Германія). З 1904 у Новаалександрыйскім, з 1916 у Харкаўскім с.-г. ін-тах, у 1928—33 заг. аддзела Ін-та лясной гаспадаркі ў г. Харкаў, у 1943—50 і 1957—63 заг. кафедры Харкаўскага с.-г. ін-та. Устанавіў, што пры зброджванні амінакіслот дражджавымі і плесневымі грыбкамі атрымліваюцца спірты і складаныя эфіры (як прамежкавыя прадукты). Распрацаваў сінтэз алкалоіду гардэніну.
Тв.:
Материалы по вопросу об анализе живицы (разам з Л.І.Каркузакі) // Лесохим. промышленность. 1934. №8 (20).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РУБАЎ Мікалай Іванавіч (н. 19.7.1932, г. Туапсэ, Краснадарскі край, Расія),
бел.вучоны-юрыст; адзін з заснавальнікаў бел.навук. школы крыміналістыкі. Д-рюрыд.н. (1978), праф. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Маскоўскі ун-т (1955). Працаваў следчым у органах пракуратуры. З 1976 нач. кафедры Мінскай Вышэйшай школы міліцыі. З 1992 у Акадэміі МУС Беларусі. Навук. працы па крыміналістыцы і юрыд. псіхалогіі, крыміналістычнай тактыцы і методыцы расследавання і прадухілення асобных відаў злачынстваў.
Тв.:
Психологические основы допроса. Мн., 1966;
Допрос в советском уголовном судопроизводстве. 2 изд. Мн., 1973;
Криминалистика. Мн., 1997 (разам з І.С.Андрэевым, Г.І.Грамовічам);
Тактика допроса на предварительном следствии. М., 1998;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКАПЕ́НКА Мікалай Фёдаравіч (н. 17.12.1923, в. Гейдзіна Аляксандраўскага р-на Данецкай вобл., Украіна),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1981), праф. (1985). Скончыў Харкаўскі аўтадарожны ін-т (1951). З 1952 дырэктар МТС, старшыня Плешчаніцкага райвыканкома, 1-ы сакратар Старобінскага райкома КПБ, сакратар Мінскага абкома КПБ. З 1976 у Бел.НДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (у 1976—85 дырэктар). Навук. працы па праблемах навук.-тэхн. прагрэсу, эфектыўнасці, рэнтабельнасці і спецыялізацыі сельскай гаспадаркі. Распрацаваў тэарэт. асновы, механізм фарміравання і кіравання якасцю с.-г. прадукцыі ў рыначных умовах.
Тв.:
Специализация и рентабельность сельскохозяйственного производства. Мн., 1972;
Экономические проблемы качества сельскохозяйственной продукции. М., 1980;
Агропром: науч.-технич. прогресс и качество. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКУЛЕ́ВІЧ Уладзімір Антонавіч (н. 5.4.1949, с. Новасысоеўка Якаўлеўскага р-на Прыморскага краю, Расія),
бел.вучоны ў галіне мікрабіялогіі і генетыкі мікраарганізмаў. Д-рбіял.н. (1989), праф. (1995). Скончыў БДУ (1971), з 1984 працуе ў ім (з 1989 заг. кафедры). Навук працы па вывучэнні працэсаў рэкамбінацыі і рэпарацыі ў бактэрый, стварэнні сістэм генет. аналізу і вывучэнні арганізацыі геномаў фітапатагенных бактэрый, пабудове кальцавых генет. карт бактэрый, малекулярна-генет. характарыстыцы плазмід грамстаноўчых бактэрый, распрацоўцы і ўкараненні ў вытворчасць вет. прэпаратаў новага пакалення.
Тв.:
Генетический контроль УФ-резистентности у Erwinia chrysanthemi // Молекулярные механизмы генетических процессов. М., 1991;
Генетическая организация хромосомы Erwinia chrysanthemi (разам з Ю.К.Фамічовым) // Успехи современной генетики. 1993. Вып. 18.