старажытны горад, першая балгарская сталіца (7 — канец 9 ст.). Руіны знаходзяцца за 25 км на ПнУ ад сучаснага г. Шумен у Балгарыі. Агульная плошча П. каля 23 км², у цэнтры знаходзілася цытадэль з магутнымі абарончымі сценамі, Вялікім і Малым палацамі, якія былі складзены звял. каменных блокаў. Горад абкружалі земляны вал і роў. Археал. даследаванні П. вядуцца з канца 19 ст. Знойдзены рэшткі зброі, прылады працы, упрыгожанні, кераміка, арх. дэталі. Для культуры больш характэрны слав. рысы, сустракаюцца і элементы, характэрныя для культуры цюркаў-пратабалгар, якія прыйшлі на тэр. Балгарыі з Прыазоўя. У 893 сталіца з П. перанесена ў Прэслаў; з 17 ст. — руіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ Леанід Рыгоравіч (12.6.1902, г.п. Шчарбінаўка Данецкай вобл., Украіна — 17.8.1941),
савецкі военачальнік, ген.-лейт. (1941), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Сын Р.І.Пятроўскага. Скончыў Акадэмію РСЧА (1922). З 1917 у Чырв. гвардыі, у 1918—38 і з 1940 у Чырв. Арміі. У маі—снеж. 1937 камандзір корпуса ў БВА. У 1938—40 быў звольнены зЧырв. Арміі, выключаны з партыі. У Вял.Айч. вайну 63-і стралк. корпус на чале з П. правёў Рагачоўска-Жлобінскую аперацыю 1941. Пры прарыве з акружэння смяротна паранены. У в. Старая Рудня Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. на магіле П. помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЗІНЬ, Радзіня (Radziņa; па мужу Шалконе,
Šalkone) Элза Янаўна (н. 10.2.1917, г. Харкаў, Украіна), латвійская актрыса. Нар.арт.СССР (1976). З 1936 у Елгаўскім, з 1953 у Валміерскім т-рах, з 1954 у Латвійскім т-ры драмы імя А.Упіта (з 1989 Нац.т-р Латвіі). З 1949 здымалася ў кіно: «Райніс» (1949), «Гамлет» (1964), «Эдгар і Крысціна» (1966), «Кароль Лір» (1971), «Вей, ветрык!» (1974), «Насуперак лёсу» (1975), «Тэатр» (1978), «За шклянымі дзвярыма», «Інспектар Гул» (абодва 1979), «Сяргей Іванавіч ідзе на пенсію» (1981), «Тайна «Чорных драздоў» (1983), «Апошні візіт» (1984), «Фотаздымак з жанчынай і дзіком» (1987), «Мая і Пая» (1990) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎ Уладзімір Сяргеевіч (н. 20.5.1926, в. Чыстыя Лужы Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лесазнаўства і экалогіі. Д-рс.-г.н. (1986), праф. (1980). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1952). З 1957 дырэктар запаведна-паляўнічай гаспадаркі Белавежская пушча, з 1966 нам. міністра лясной гаспадаркі Беларусі, з 1973 у Бел.тэхнал. ун-це (да 1987 рэктар). Навук. працы па лесазнаўстве, паляўніцтвазнаўстве, ахове прыроды, адукацыі аб навакольным асяроддзі.
Тв.:
Природные ресурсы БССР, использование и охрана. М., 1985;
Охрана природы. Мн., 1986 (разам з Н.З.Харытонавай);
Охрана окружающей среды Могилевской области. Мн., 1998 (разам з Т.А.Раманавай, Ч.А.Раманоўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́У (Rau) Іаганес (н. 16.1.1931, г. Вуперталь, Германія),
германскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў школу кніжнага гандлю ў г. Кёльн (1952). З 1952 чл. Агульнагерм. нар. партыі, у 1957 перайшоў у С.-д. партыю Германіі (СДПГ). З 1958 дэп. ландтага зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія. З 1969 обер-бургамістр Вуперталя, з 1970 міністр навукі, у 1978—98 прэм’ер-міністр зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія. Кандыдат у федэральныя канцлеры на выбарах 1987 і ў федэральныя прэзідэнты ФРГ на выбарах 1994. Старшыня парт. арг-цыі СДПГ у зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія (з 1977), нам. федэральнага старшыні СДПГ (1982 — чэрв. 1999). Зліп. 1999 федэральны прэзідэнт ФРГ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЖО́Ў Іван Паўлавіч (24.4.1890, в. Ілева Ардатаўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 11.5.1941),
партыйны і прафсаюзны дзеяч БССР. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 на парт. рабоце. З мая 1923 сакратар Полацкага, зкрас. 1924 сакратар Віцебскага пав., са жн. 1925 акр.к-таКП(б)Б. З 1927 заг. аддзела ЦККП(б)Б. Зчэрв. 1928 да мая 1932 старшыня Цэнтр. савета прафсаюзаў Беларусі. З 1932 у ВЦСПС, з 1934 старшыня савета прафсаюзаў Усх.-Сібірскага краю. У 1924—32 чл.ЦК, у 1927—32 чл. Бюро ЦККП(б)Б. Чл.ЦВКБССР (1924—25, 1927—32) і Прэзідыума ЦВКБССР (1929—32).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЗАЎСКІ Людвіг Пятровіч (24.4.1887, г. Елгава, Латвія — 1980),
удзельнік барацьбы за сав. ўладу ў Беларусі і на Зах. фронце. У рэв. руху з 1905. З 1915 на Зах. фронце, чл. Мінскай латышскай секцыі РСДРП. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Мінскага Савета, нам.заг. Мінскай газетнай экспедыцыі, якая забяспечвала фронт бальшавіцкай л-рай, удзельнік выпуску газ. «Звязда». Зліст. 1917 камісар нар. асветы, унутр. спраў СНКЗах. вобласці і фронту. У 1918 старшыня Смаленскай губ. надзвычайнай камісіі, нам. старшыні Казанскага губвыканкома. З мая 1919 у НКУС РСФСР, злют. 1920 у ВЧК, з 1921 у Наркамаце асветы РСФСР. У 1924—25 на адм.-гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛО́ДКІ Уладзімір Іванавіч (н. 1.9.1956, чыг. ст. Галынец Магілёўскага р-на),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1990). Муж С.А.Салодкай. Скончыў Мінскі ін-т культуры (1985). З 1979 артыст Дзярж.нар. хору Беларусі, з 1984 — ансамбля нар. музыкі «Свята». З 1985 спявае ў дуэце з Салодкай. З 1994 адзін са стваральнікаў і саліст ансамбля нар. песні «Вяселле», з 1996 саліст Дзярж. ансамбля танца Беларусі. Валодае голасам прыгожага тэмбру, шырокага дыяпазону. У рэпертуары бел., рус., укр.нар. песні, а таксама аўтарскія творы, у т. л. «А дзе ж ты, бурлак, валачыўся» (балада), «Чапурушачка», «У лузе каліна стаяла», «Кірыла Тураўскі» (У.Будніка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́МУЭЛЬСАН (Samuelsson) Бенгт Інгемар (н. 21.5.1934, г. Хальмстад, Швецыя),
шведскі біяхімік. Чл. Шведскай каралеўскай АН, замежны чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў мед. каледж Лундскага ун-та. З 1958 у Каралінскім ін-це (з 1972 праф., з 1982 рэктар), у 1967—72 праф. Стакгольмскага каралеўскага вет. каледжа. Вылучыў і ўстанавіў хім. структуру і біяхім. якасці некат. простагландзінаў і звязаных з імі біялагічна актыўных рэчываў. Паказаў іх утварэнне з арахідонавай к-ты, а таксама, што арахідонавая к-та і ферментатыўныя сістэмы ўтварэння простагландзінаў ёсць ва ўсіх ядз. клетках жывёльных арганізмаў. Нобелеўская прэмія 1982 (разам з С.Бергстрэмам і Дж.Р.Вейнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРКО́МА [ад грэч. sarx (sarkos) мяса + ...ома],
злаякасная пухліна чалавека і жывёл, якая развіваецца са злучальнай тканкі. На разрэзе падобная да сырога рыбінага мяса (адсюль назва). Адрозніваюць ангіясаркому (развіваецца з крывяносных сасудаў), лімфасаркому (з лімфатычных вузлоў), астэасаркому (з касцявой тканкі), ліпасаркому (з тлушчавай тканкі), нейрагенную С. (знерв. тканкі). Прыкметы С.: пухліна хутка расце і разбурае навакольныя тканкі, метастазуе па крывяносных сасудах.
Прыкметы С. мяккіх тканак — пухліна без акрэсленых межаў, зрэдку боль. Пры С. касцей парушаецца іх функцыя, з’яўляецца прыпухласць, боль, які не сціхае. Лячэнне хірург., прамянёвая тэрапія, проціпухлінныя сродкі. У жывёл часцей адзначаюцца ліпасаркома і фібрасаркома (пухліна з валакністай злучальнай тканкі).