ПАДСА́ДНІК Мікалай Георгіевіч (1.1.1922, в. Вуглы Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 24.11.1975),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Арэнбургскую школу пілотаў (1942), Маскоўскую вышэйшую школу прафруху ВЦСПС (1959). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Варонежскім, 1, 2 і 3-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі. Камандзір звяна лётчык-штурмавік лейт. П. зрабіў 106 баявых вылетаў на разведку, штурмоўку і бамбардзіроўку тэхнікі і жывой сілы ворага. Пасля вайны напарт., прафс. і адм. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНСПЕРМІ́Я (ад пан... + сперма),
гіпотэза пераносу жывых істот у касм. прасторы з аднаго цела на другое (напр., на Зямлю з космасу). Прапанавана ням. вучоным Г.Рыхтэрам (1865). Паводле гіпотэзы, жывыя зародкі занесены на Зямлю метэарытамі, касм. пылам або пад уздзеяннем ціску святла. Гіпотэза абапіраецца на звесткі пра высокую ўстойлівасць некат. мікраарганізмаў і іх спор да радыяцыі, глыбокага вакууму і інш. уздзеянняў. Аднак няма дакладных фактаў, якія б пацвярджалі пазаземнае паходжанне мікраарганізмаў, знойдзеных у метэарытах. Гл. таксама Абіягенез, Біягенез, Экзабіялогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЭ́ЛА (Porella),
род пячоначных імхоў сям. парэлавых. Каля 180 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі 1 від — П. пласкалістая (P. platyphylla) — занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў цяністых лясах, старых парках і аблесеных ярах на ствалах, на выступаючых з зямлі каранях шыракалістых дрэў.
П. пласкалістая — двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі плоскія, буравата-зялёныя. Сцябло даўж. 3—8 см, жорсткае, двойчы і тройчы перыстаразгалінаванае. Лісце густое, чарапічнае, двухлопасцевае. Каробачка шарападобная, на кароткай ножцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТЭРЫГІНА́НДРУМ (Pterigynandrum),
род брыевых імхоў сям. энтадонтавых. 3 віды. Пашыраны ў лясной паласе Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі вельмі рэдкі рэліктавы від П. ніткападобны (P. filiforme), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў разрэджаных хваёвых і мяшаных лясах на валунах, пнях, зрэдку на лугах.
Двухдомныя лістасцябловыя расліны. Дзярнінкі шчыльныя або рыхлыя, зялёныя, жоўта-зялёныя, бураватыя, бліскучыя. Сцёблы паўзучыя ці ўзыходныя, вілавата- або кусціста-разгалінаваныя. Лісце чарапічнае, каротказавостранае. Каробачка на ножцы, прамастойная, цыліндрычная, жаўтавата-карычневая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў Вячаслаў Мікалаевіч (4.2.1922, г. Яраслаўль, Расія — 5.4.1992),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Калінінскае пях. вучылішча (1942). На фронце з 1942. Узвод аўтаматчыкаў на чале са ст. лейтэнантам П. вызначыўся ў 1944 у баях пры фарсіраванні р. Бярэзіна і каля в. Шчаткава Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл., дзе за 14 гадз адбіў 10 атак акружанага праціўніка, не прапусціў яго да пераправы, чым садзейнічаў ліквідацыі варожай групы. Да 1972 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСКА́ТЫ,
у беларусаў чатырохколавы воз без кузава для перавозкі лесу. Пярэднія і заднія ходы з нізкімі падушкамі злучаліся рухома дышлем, на канцы восі задняга ходу насаджваліся дугі-жэрдкі (багулы, палонікі), скрыжаваныя паміж сабою канцамі. Пры пагрузцы лесу Р. разводзілі на даўжыню бярвён, паверх бярвён клалі багулы, якія служылі для трываласці ўкладкі і рэгулявання ходу на паваротах і ўхабах. У сял. гаспадарцы Р. шырока бытавалі ў канцы 19 — пач. 20 ст., пераважна наУ Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАКУНЫ́ (Cicindela),
род жукоў сям. жужаляў (вылучаюць і падсям. С. — Cicindelinae). Каля 200 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. Жывуць на травяністых месцах, на пяску. Перамяшчаюцца скачкападобнымі пералётамі (адсюль назва). На Беларусі адзіны від — С. пясчаны, або арэнарыя (C. arenaria), занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. 6,5—22 мм. Цела ярка афарбаванае, пераважна з белым малюнкам на надкрылах. Галава вял., вочы пукатыя, сківіцы серпападобныя. Дзённыя драпежнікі, кормяцца пераважна насякомымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́РАЎ,
рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Беседзь (бас.р. Дняпро). У верхнім цячэнні наз. Сураўка. Даўж. 49 км. Пл. вадазбору 215 км². Пачынаецца напаўн. ускраіне в. Завідаўка Клімавіцкага р-на, вусце ў в. Фёдараўка Касцюковіцкага р-на. Цячэ па паўд.-ўсх.ч. Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна выразная, пераважна трапецападобная, шыр. 0,5—1 км, месцамі да 1,5 км. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, ад вытоку на працягу 8,4 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЬЮДА́Д-ГУАЯ́НА (Ciudad Guayana),
горад наПнУ Венесуэлы. Утвораны ў 1961 у выніку зліцця 5 суседніх гарадоў. Каля 500 тыс.ж. (2001). Порт нар. Арынока пры ўпадзенні р. Карані (даступны для марскіх суднаў). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, цэлюлозна-папяровая, хімічная; у раёне здабыча жал. і марганцавых руд, баксітаў. Цэнтр асваення Венесуэльскай Гуаяны; вакол С.-Г. на базе буйных мінер., лясных і гідраэнергетычных (каскад ГЭСнар. Карані) рэсурсаў развіваецца прамысл. комплекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАТА́РСКІ ПРАЛІ́Ў.
Паміж мацерыком Азія і в-вам Сахалін. Злучае Японскае і Ахоцкае моры (праз Невяльскога праліў, Амурскі ліман і Сахалінскі зал.). Даўж. 663 км, шыр.наПд да 324 км, наПн да 40 км, у самым вузкім месцы (Невяльскога праліў) 7,3 км, найменшая глыб.на фарватэры 8 м. Зімой замярзае. Прылівы наПд паўсутачныя і мяшаныя (да 2,7 м), у Амурскім лімане няправільныя, сутачныя (больш за 2 м). Рыбалоўства. Гал. парты: Ваніна, Аляксандраўск-Сахалінскі, Невельск, Холмск (Расія).