серыя нар. выступленняў супраць яп. панавання ў Карэі (краіна была анексіравана Японіяй у 1910). Штуршком да адкрытага нар. выступлення паслужыла Парыжская мірная канферэнцыя 1919—20, якая выклікала ў кар. грамадстве надзеі на аднаўленне краіны. У лют. 1919 члены рэліг.-паліт. арг-цыі Чхандагё на чале з Сон Бёнхі выдалі дэкларацыю аб незалежнасці Карэі. 1 сак., напярэдадні пахавання б. імператара Карэі Каджона, у Сеуле, Пхеньяне і інш. гарадах адбыліся антыяп. дэманстрацыі ў падтрымку незалежнасці краіны. Рэпрэсіі ўлад выклікалі ў сак.—крас.ўзбр. супраціўленне амаль ва ўсёй Карэі. Паўстанне ахапіла 211 з 218 паветаў; у ім прынялі ўдзел больш за 2 млн.чал. У Шанхаі (Кітай) група кар. эмігрантаў стварыла часовы ўрад Карэі на чале з Лі Сын Манам. Яп. войскі і паліцыя задушылі паўстанне. Аднак каланізатары былі вымушаны замяніць яп.ваен. адміністрацыю цывільнай, дапусціўшы ў яе склад прадстаўнікоў кар. эліты.
Літ.:
Пак Б.Д., Пак Тхэгын. Первомартовское движение 1919 г. в Корее: Глазами российского дипломата. М.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́ШНІКАЎ Аляксандр Васілевіч (11.9.1890, г. Каломна Маскоўскай вобл. — 3.1.1980),
расійскі харавы дырыжор, муз. дзеяч, педагог. Нар.арт.СССР (1956). Герой Сац. Працы (1970). Скончыў муз.-драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага т-ва (1913). З 1921 кіраўнік хар. капэлы ў Палтаве. З 1923 заг.вак. часткі 1-й студыі Маск. Маст.акад.т-ра. З 1928 арганізатар і маст. кіраўнік вак. ансамбля (потым хору) Усерас. радыё. У 1936—37 і з 1941 узначальваў засн.імДзярж. хор рус. песні (цяпер Дзярж.акад.рус. хор Расіі), адначасова ў 1937—41 маст. кіраўнік Ленінградскай акад. капэлы. З 1944 арганізатар і маст. кіраўнік Маскоўскага хар. вучылішча, выкладчык Маскоўскай кансерваторыі (з 1946 праф., у 1948—74 рэктар). У яго творчасці спалучаліся шчырасць і непасрэднасць, уласцівыя рус.нар. песням, з багаццем і маляўнічасцю гучання акад. хору. Аўтар шматлікіх апрацовак нар. песень, кн. «Харавыя спевы — мастацтва сапраўды народнае» (1962) і інш. Сярод яго вучняў У.Мінін, В.Роўда, А.Юрлоў і інш.Дзярж. прэмія СССР 1946. Дзярж. прэмія Расіі імя М.Глінкі 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯ́ТА ЎРАДЖА́Ю,
святкаванне заканчэння ўборкі ўраджаю. Першыя С.ў. прымяркоўвалі да Пакроваў — стараж. земляробчага свята заканчэння палявых работ. У ім прымалі ўдзел калектыўныя і аднаасобныя гаспадаркі; праводзілі яго ў школах, хатах-чытальнях, нар. дамах, на плошчах. У падрыхтоўцы свята ўдзельнічалі выканкомы мясц. Саветаў, парт., камсамольскія, прафс. арг-цыі. Асн. мэта першых С.у. — прапаганда с.-г. вопыту. Суправаджалася выстаўкай узораў с.-г. прадукцыі, прылад працы, паказам прыёмаў апрацоўкі і ўгнаення глебы і інш. У час свята дэманстравалі апрацоўку глебы трактарам, арганізоўвалі выстаўку калгаснай прадукцыі, кірмашы. Састаўнымі элементамі С.ў. былі маст. інсцэніроўкі, канцэрты, танцы, гульні, спаборніцтвы (у прыватнасці, конныя), часам карнавальныя шэсці. Высокі эмац. настрой святу надавалі духавыя аркестры. Мастацкія рысы С.ў. ўзмацніліся ў 1960—90-я г. Яно ўзбагацілася традыц. сімваламі дажыначных абрадаў (апошні сноп жыта, ячменю, лёну, дажынкавы вянок, каравай з зерня новага ўраджаю; гл.Дажынкі). Своеасаблівасць свята выражаюць святочныя персанажы «Ураджай», «Колас», «Каласкі» і інш. Праводзяцца парады тэхнікі, выступленні ўдзельнікаў маст. самадзейнасці, спарт. выступленні, конкурсы, латарэі. Змяніліся сутнасць і значэнне свята. Яно стала святкаваннем заканчэння ўборкі ўраджаю, днём падвядзення вынікаў працы, ушанавання пераможцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕН-ЖЭРМЕ́НСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1919,
адзін з дагавораў, падпісаны дзяржавамі-пераможцамі (ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Італіяй, Японіяй і інш.) у 1-й сусв. вайне 1914—18 з Аўстрыяй 10 вер. ў г. Сен-Жэрмен-ан-Ле (каля Парыжа). Дагавор зафіксаваў распад Аўстра-Венгерскай імперыі пасля паражэння ў вайне і стварэнне на яе тэр. шэрагу самастойных дзяржаў: Аўстрыйскай рэспублікі, Венгрыі, Чэхаславакіі і Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 — Югаславія). Паводле дагавора Аўстрыі забаронена мець ваен. авіяцыю і ваен. флот, аб’яднанне з Германіяй; армія абмяжоўвалася колькасцю ў 30 тыс.чал. Аўстрыя абавязалася выплачваць рэпарацыі. Частка зямель імперыі перададзена Італіі (Паўд. Ціроль). Паўн. Букавіна — Румыніі, Закарпацце — Чэхаславакіі. С.-Ж.м.д. адлюстраваў змены ў Еўропе, што адбыліся ў выніку распаду Аўстра-Венгрыі. Разам з тым яго ўмовы, навязаныя дзяржавамі Антанты, стваралі падставы для міжнар. і міжнац. канфліктаў. Аншлюс Аўстрыі ў 1938 і інш. акты фаш. агрэсіі напярэдадні і ў час 2-й сусв. вайны 1939—45 азначалі гвалтоўную ліквідацыю ўмоў С.-Ж.м.д. і звязаных з імінш. дагавораў Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́КАЎСКАЯ СЯДЗІ́БА,
помнік палацава-паркавай архітэктуры барока ў в. Скокі Брэсцкага р-на. Створана ў 18 ст. ў маёнтку М.Нямцэвіча — бацькі пісьменніка Ю.Нямцэвіча Комплекс уключае палац (1770-я г.) і парк. Палац і 2 бакавыя сіметрычна пастаўленыя флігелі (афіцына і стайня, не захаваліся) утваралі парадны двор, замкнёны паўкруглай агароджай з брамай. Перад палацам на адной восі з ім стаяла драўляная родавая капліца-пахавальня. 2-павярховы прамавугольны ў плане мураваны палац, накрыты ламаным вальмавым дахам, фланкіраваны вуглавымі алькежамі, якія завяршаліся ў мінулым барочнымі фігурнымі купаламі.
Цэнтр ч. вылучана падвойнымі пілястрамі і вынаснымі балконамі на слупах. Парк мяшанага рэгулярна-пейзажнага тыпу, высаджаны на раўнінным рэльефе. У паўн.ч. знаходзяцца партэр, 2 невял. лужкі, уязная алея, у паўд. — густая грабавая алея, абапал якой лужкі, якія чаргаваннем, памерамі і формай нагадваюць баскеты рэгулярнага тыпу. Па перыметры ідзе кальцавая алея. У парку растуць экзоты: хвоя веймутава, лістоўніца еўрап., конскі каштан звычайны, акацыя белая, біручына, лох вузкалісты і інш.
В.Р.Анціпаў, А.М.Кулагін.
Скокаўская сядзіба. Агульны выгляд (з малюнка Н.Орды) і план палаца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНАПКО́ЎСКАЯ Святлана Валянцінаўна (н. 20.11.1954, Мінск),
бел. гісторык і педагог. Д-ргіст.н. (1999), праф. (2000). Скончыла БДУ (1979) і з 1980 працавала ў ім. У 1992—2001 заг. лабараторыі гісторыі адукацыі і этнапедагогікі Нац. ін-та адукацыі, адначасова ў 1997—2000 заг. кафедры педагогікі і псіхалогіі Бел.дзярж. ін-та ўдасканалення ўрачоў, з 2000 у Бел.пед. ун-це імя М.Танка. Даследуе гісторыю палітыкі царызму ў галіне адукацыі на Беларусі, педагогікі і асветы Беларусі ў 2-й пал. 19 ст. — 1917. Адзін з рэдактараў калект. прац «Асвета і педагагічная думка на Беларусі: Бібліягр. паказ» (ч. 1—3, 1995—2001), «Народная педагогіка беларусаў» (1996).
Тв.:
Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі: З гісторыі школы і пед. думкі Беларусі канца XIX — пачатку XX ст.Мн., 1995;
Шляхі развіцця школы на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст.Мн., 1997;
Адукацыйная палітыка і школа на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стст. Мн., 1998;
Гісторыя адукацыі і педагагічнай думкі Беларусі (60-я гг. XIX—пачатак XX ст.). Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ТУС САЦЫЯ́ЛЬНЫ,
суадноснае становішча (пазіцыя) індывіда або групы ў сац. сістэме, якое вызначаецца па шэрагу эканам., прафес., этн. і інш. спецыфічных для дадзенай сістэмы адзнак (пол, узрост, прафесія, адукацыя, даход і інш.). Упершыню паняцце «С.с.» выкарыстаў у канцы 19 ст.англ. гісторык Г.Мэн. К.Маркс і Ф.Энгельс лічылі, што аб’ектыўнай асновай становішча індывідаў у грамадстве з’яўляецца грамадская практыка, іх сумесная дзейнасць, якая набывае ў ходзе развіцця асаблівыя гіст. формы. М.Вебер сцвярджаў, што стратыфікацыя грамадства і становішча індывіда ў ім вызначаюцца не толькі эканам. кампанентамі (доступ да сродкаў вытв-сці, грамадскіх багаццяў), але і сац. ролямі і пазіцыямі. Кожны індывід мае некалькі статусных характарыстык Вылучаецца гал.статус, які і вызначае становішча асобы ў грамадстве. У залежнасці ад таго, якую пазіцыю займае чалавек у грамадстве дзякуючы спадчынным адзнакам (сац. паходжанне, раса, нацыянальнасць і інш.) або асабістым намаганням (адукацыя, кваліфікацыя і г.д.), адрозніваюць прыродны і дасягальны С.с. Суадносіны іх у сац. структуры грамадства з’яўляюцца паказчыкамі характару эканам. і паліт. улады, якая і вызначае адпаведную структуру С.с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАФАНО́ВІЧЫ,
бел. музыканты 19 ст., браты. Дамінік Рыгоравіч (Восіпавіч; 21.5.1797 — каля 1870), піяніст, педагог, дырыжор. У 1820—37 кіраўнік Мінскага гарадскога аркестра, у 1848—65 выкладаў музыку і хар. спевы ў Мінскай гімназіі і прыватным узорным жаночым пансіёне, адначасова з 1856 наладжваў сімф. канцэрты. Сярод вучняў С.Манюшка, К.Марцінкевіч, Ф.Міладоўскі. Вікенцій Рыгоравіч (16 8.1804 — ?), дырыжор, педагог. У 1837—62 і ў 1869 кіраўнік Мінскага гар. аркестра, пры ім арганізаваў муз. школу для сірот і дзяцей беднякоў, дзе навучаў іх ігры на розных інструментах. Удзельнічаў у паст. аперэт «Рэкруцкі набор» (1841) і «Сялянка» («Ідылія», 1852) Манюшкі і К.Кжыжаноўскага на лібрэта В.Дуніна-Марцінкевіча.
Літ.:
Кісялёў Г. Настаўнік Станіслава Манюшкі // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982;
Ахвердова Е.И. Из истории фортепианного искусства Белоруссии XIX в. // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Мн., 1984. Вып. 3;
Яе ж. Пачынальнікі беларускага піянізму // Мастацтва Беларусі. 1985. № 2;
Коротеев А.Л. Из истории духовых оркестров Белоруссии XIX в. // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Мн., 1986. Вып. 5.
легальнае рабочае т-ва ў С.-Пецярбургу ў 1903—05. Засн. з дазволу ўлад і пры тайным удзеле паліцыі на ўзор зубатаўскіх арг-цый (гл.Зубатаўшчына) святаром Г.А.Гапонам. Паводле Статута (зацверджаны 28.2.1904) яго членамі маглі быць рабочыя толькі рус. паходжання і хрысц. веравызнання. Т-ва мела 11 раённых аддзяленняў, аб’ядноўвала да 10 тыс.чал. Яно вяло сярод рабочых культ.-асв. работу, прапагандавала ідэі адданасці цару і царкве, класавага міру і хрысц. сацыялізму, імкнулася скіраваць барацьбу рабочых за свае правы ў мірнае рэчышча. Аднак пад уплывам эканам. крызісу і выкліканага імрэв. ўздыму дзейнасць «Сходу» насуперак волі яго кіраўнікоў паступова палітызавалася. У студз. 1905 яго аддзяленні сталі цэнтрамі агульнагар. стачкі. Па ініцыятыве Гапона была выпрацавана петыцыя да цара, куды пад уплывам сацыял-дэмакратаў уключаны паліт. і эканам. патрабаванні (скліканне Устаноўчага сходу, увядзенне дэмакр. свабод, 8-гадзіннага рабочага дня і інш.) і 9(22). 1.1905 арганізавана мірнае шэсце да Зімняга палаца, якое скончылася масавым расстрэлам рабочых (гл.«Крывавая нядзеля»); «Сход» распушчаны ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛСТО́ЎСТВА,
рэлігійна-філасофскі утапічны кірунак у грамадскай думцы Расіі канца 19 — пач. 20 ст. Узнікла пад уплывам рэліг.-філас. ідэй Л.М.Талстога. выкладзеных ім у творах «Споведзь». «У чым мая вера?» абодва 1884), «Крэйцарава саната» (1891) і інш. Талстоўцы прапаведавалі «ўсеагульную любоў», «несупраціўленне злу насіллем», планавалі пераўтварэнне грамадства шляхам рэліг.-маральнага самаўдасканалення, вялі асветную дзейнасць. Створанае ў 1884 талстоўцамі У.Р.Чартковым і П.І.Біруковым выд-ва «Пасрэднік» выдавала масавымі тыражамі кнігі для народа: творы Талстога, А.П.Чэхава, Г.І.Успенскага і інш., дапаможнікі па аграноміі, ветэрынарыі, гігіене. У Цвярской, Сімбірскай, Харкаўскай губ., у Закаўказзі ўзніклі абшчыны талстоўцаў (т.зв. «культурныя скіты»), Т. мела паслядоўнікаў у Зах. Еўропе, Японіі, Індыі (М.К.Гандзі); спробы стварэння талстоўскіх абшчын рабіліся ў 1880—1900-я г. ў Англіі і Паўд. Афрыцы. Крытыка талстоўцамі правасл. царквы, афіц. рэлігіі, пропаведзь ураўняльных прынцыпаў і збліжэнне з сектамі (малаканамі, духаборамі, штундызмам) выклікалі незадавальненне царквы і ўлады. У 1897 Т. было абвешчана шкоднай сектай, у 1901 Талстой адлучаны ад царквы, а яго паслядоўнікаў арыштоўвалі і высылалі. У хуткім часе талстоўцы спынілі сваю дзейнасць.