неалітычнае пасяленне на палях 2-й пал. 3-га тыс. да н.э.нар. Мадлона ў Валагодскай вобл. (Расія). Выяўлены рэшткі 4 дамоў на палях і кладкі, якія іх звязвалі. Знойдзены каменныя і касцяныя прылады працы, гліняны і драўляны (з разьбой і скульптурай) посуд, бурштынавыя, шыферныя і касцяныя падвескі. М.п. з’яўляецца іншародным помнікам сярод неалітычных культур паўн.-еўрап. часткі Расіі. Аналагічныя пасяленні былі пашыраны ва ўсх. Латвіі, Пскоўскай вобл. Расіі і на Верхняй Волзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСЕ́ЕЎ Іван Цімафеевіч (16.8.1910, в. Вялюнь Брэсцкага р-на — 12.2.1976),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1938), «Выстрал» (1942). У Чырв. Арміі з 1928. З 1943 на 2-м Укр. фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Румыніі, Чэхаславакіі. Капітан М. вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні р. Ціса натэр. Венгрыі: 6 ліст. батальён на чале з М. пад варожым агнём пераправіўся цераз раку, выбіў праціўніка з траншэй, прайшоў з баямі 18 км, захапіў у палон 180 гітлераўцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НЗУЛЬНАЯ ЗДЫ́МКА адзін з відаў тапаграфічнай здымкі, якая выконваецца з дапамогай мензулы і кіпрэгеляна мясцовасці. Пры М.з. адлегласці і перавышэнні вымяраюць кіпрэгелем або дальнамерам (гл.Геадэзічныя прылады і інструменты), гарызантальныя вуглы атрымліваюць графічна на планшэце. Пры М.з. план ствараецца непасрэдна на мясцовасці ўмоўнымі тапаграфічнымі знакамі, больш дакладна праводзяцца гарызанталі. Праводзіцца ў маштабах 1:5000, 1:2000, 1:1000, 1:500. Выкарыстоўваецца на невял. пл. і ў выпадках, калі інш. метады не мэтазгодны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁРТВАЯ ЗО́НАрадыёпрыёму, зона маўчання,
зона ў наваколлі радыёперадатчыка, дзе адсутнічае радыёпрыём. Шырыня М.з. залежыць ад магутнасці перадатчыка, вугла ўзвышэння максімуму яго выпрамянення адносна паверхні Зямлі і стану іанасферы.
Найб. часта ўзнікае на дэкаметровых хвалях і тлумачыцца асаблівасцямі іх распаўсюджвання. Паверхневыя хвалі, якія распаўсюджваюцца ўздоўж зямной паверхні, затухаюць на адносна невял. адлегласці (некалькі дзесяткаў кіламетраў) ад перадатчыка, а адбітыя ад іанасферы вяртаюцца на паверхню Зямлі на значна большай адлегласці (сотні і тысячы кіламетраў), што вядзе да ўтварэння М.з.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛАВІ́ДСКАЯ МЕМАРЫЯ́ЛЬНАЯ КАПЛІ́ЦА,
помнік архітэктуры неакласіцызму на Брэсцкай шашы, за 1,5 км ад в. Мілавіды Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Пабудавана ў 1930—33 у памяць» пра Мілавідскую бітву 1863 у час паўстання 1863—64. Капліца — цэнтрычнае збудаванне: на квадратным у плане цокалі ўстаноўлены 4 калоны, якія нясуць пліту антаблемента; у завяршэнні сферычны гранёны купал з ажурным крыжам. Унутр. прастора абмежавана міжкалоннымі арачнымі прасценкамі. На цокалі і пастаменце — памятныя надпісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ,
зімовы сорт яблыні селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Раянаваны па рэспубліцы з 1967.
Дрэва сярэднярослае з разгалістай і рэдкай кронай. Пладаносіць пасля пасадкі на насенных прышчэпах на 4—6-ы, на клонавых — на 2—3-і год. Зімаўстойлівы, устойлівы да шкоднікаў і грыбных захворванняў. Плады буйныя (каля 200 г), правільнай круглавата-канічнай формы. Афарбоўка зеленавата-жоўтая з чырв. румянцам у выглядзе палос і штрыхоў. Мякаць светла-жоўтая, дробназярністая, сакаўная, кісла-салодкая. Захоўваюцца да 3 месяцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЬТЫПЛІКА́ТАРу эканоміцы,
каэфіцыент, які характарызуе сувязь паміж павелічэннем (змяншэннем) інвестыцый і зменай велічыні даходу. Інвестыцыйны М. — уздзеянне капіталаўкладанняў вузкай накіраванасці на сумарны даход (невял. інвестыцыі праз эфект М. могуць аказваць уздзеянне на ўсю эканоміку, таму што паслядоўна закранаюць розныя яе галіны). Дэпазітны (крэдытны) М. — павышанае ўздзеянне невял. змен у банкаўскіх дэпазітахна грашовую масу і аб’ём крэдытавання праз шматразовае выкарыстанне адных і тых жа грошай у банкаўскай сістэме і на крэдытных рынках. Выкарыстоўваецца разам з акселератарам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ВЕЖА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сосніца, за 35 кмнаПнУ ад г. Полацк. Пл. 0.93 км², найб.шыр. 1 км, даўж. 1,5 км, найб.глыб. 3 м, даўж. берагавой лініі больш за 4,5 км. Пл. вадазбору 79,2 км². Катлавіна выцягнутая з ПннаПд. Схілы выш. да 13 м, сярэдне стромкія; наЗ і Пнвыш. да 5 м, спадзістыя, пясчаныя, пад хмызняком. Праточнае. НаПнУ упадае р. Жэльцанка, выцякае р. Невежа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЁГРА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., бас.р. Аўсянка (цячэ праз возера), за 25 кмнаПнУ ад г. Гарадок, за 1 кмнаЗ ад в. Бярозна. Пл. 0,3 км². Даўж. 800 м. Найб.шыр. 490 м. Найб.глыб. 2,5 м. Даўж. берагавой лініі 2,66 км. Пл. вадазбору 45,1 км². Схілы катлавіны невыразныя, наПдУ і ПнЗвыш. 5—7 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі сплавінныя, наПдУ нізкія, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РДЭР (ням. Order ад лац. ordo рад, парадак, шэраг),
1) афіцыйны дакумент, які змяшчае загад, прадпісанне, распараджэнне (напр., на ўсяленне ў жылое памяшканне, на атрыманне тавару, грузу і да т.п.).
2) У бухгалтэрыі дакумент на ажыццяўленне аперацый з грашовымі або матэрыяльнымі сродкамі (наяўнымі — касавыя О., безнаяўнымі разлікамі — мемарыяльныя О.).
3) Рэгламентаванае камандуючым (камандзірам) узаемнае па напрамках і дыстанцыях размяшчэнне ваен. караблёў на пераходзе морам і ў час бою. Ствараецца з мэтай абароны ад магчымых атак праціўніка.