ЗАВУ́ЛІЧНЫ Яўген Рыгоравіч (н. 23.2.1937, в. Пшанаі Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне цеплафізікі і газадынамікі. Д-ртэхн.н. (1985), праф. (1991). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1960). У 1961—89 у Сібірскім аддзяленні АНСССР. З 1989 у Ін-це праблем энергетыкі АН Беларусі. Навук. працы па механіцы вадкасці, газу і плазмы, газадынаміцы і цепламасаабмене пры вонкавым і ўнутр. абцяканні цел рознай канфігурацыі, па ракетных рухавіках на цвёрдым паліве і ахаладжальна-награвальных сістэмах на сціснутым паветры. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.:
Продольные вихревые структуры и теплообмен в области присоединения сверхзвукового турбулентного пограничного слоя (разам з В.М.Трафімавым) // Журн. прикладной механики и техн. физики. 1991. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛА́ШКА Міхаіл Валянцінавіч (н. 21.11.1929, г. Грозны, Чэчэнская Рэспубліка),
бел.вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рбіял.н. (1972), праф. (1974). Засл. дз. н. Беларусі (1990). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1953). З 1965 у Ін-це мікрабіялогіі Нац.АН Беларусі, у 1975—82 адначасова ў Бел.тэхнал. ін-це. Навук. працы па фізіялогіі мікраарганізмаў і біятэхналогіі ў галіне ліпідагенезу дражджэй. Распрацаваў навук. асновы атрымання новых кармавых і лячэбна-прафілакт. прэпаратаў, абгрунтаваў тэарэт. канцэпцыю пра ўмовы сінтэзу ліпідаў 2 тыпаў у клетцы. Дзярж. прэмія Эстоніі 1985.
Тв.:
Биосинтез липидов дрожжами. Мн., 1971;
Экстрацеллюлярные продукты метаболизма дрожжей. Мн., 1979 (разам з Г.А.Підоплічка);
Биотехнология переработки молочной сыворотки. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЯЦ Мікалай Емяльянавіч (н. 4.1.1943, в. Страдзечы Брэсцкага р-на),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1991), праф. (1993), чл.-кар. Акадэміі агр.н. (1996). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1969). Працаваў у Мінфіне, Бел.НДІ эканомікі сельскай гаспадаркі. З 1978 у Бел.эканам. ун-це, з 1991 прарэктар і заг. кафедры фінансаў. Даследуе праблемы рэгулявання эканам. адносін АПК, функцыянавання фін. і цэнавага механізмаў, рэнтных даходаў, бюджэтна-фін. і падатковага рэгулявання. Аўтар падручнікаў па тэорыі фінансаў, дзярж. бюджэту, міжнар. валютна-фін. адносін.
Тв.:
Экономические взаимоотношения колхозов и совхозов в межхозяйственных объединениях. Мн., 1982 (разам з Г.З.Захаравым);
Управление хозрасчетно-финансовым механизмом в сельском хозяйстве. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВІ́ЦКІ Андрэй Ігнатавіч (13.6.1904, в. Светазер’е Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 3.5.1992),
бел.вучоны ў галіне меліярацыі. Чл.-кар.АН Беларусі (1961), Акадэміі с.-г. навук БССР (1959—61), д-ртэхн.н. (1958), праф. (1960). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Горацкі с.-г.ін-т (1925). З 1931 ва Усесаюзным НДІ балотнай гаспадаркі ў Мінску, з 1948 у Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. Устанавіў залежнасць выпарэння тарфяной глебы ад кліматычных і інш. фактараў, распрацаваў метад вызначэння часу наступлення перадпасяўнога перыяду і метад разліку перадпасяўнога сцёку, прынцыпы асушальнай меліярацыі, прапанаваў новы падыход да ўстанаўлення норм (інтэнсіўнасці) асушэння балот.
Літ.:
Библиография научных трудов члена-корреспондента АНБССР А.И.Ивицкого. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЦІНА Ларыса Вівіянаўна (н. 24.7.1926, г. Новасібірск, Расія),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека і жывёл. Д-рбіял.н. (1973). Скончыла Ленінградскі ун-т (1949). У 1954—86 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі. Навук. працы пра ролю блукаючага і чэраўнага нерваў у рэгуляцыі працэсаў стрававання, уплыў ц. н. с. на рэцэпторную функцыю тонкага кішэчніка.
Тв.:
Рецепторная функция тонкой кишки. Мн., 1972;
Изменения активности симпатических нейронов при раздражении афферентных волокон желудка (разам з В.А.Пазняк) // Физиол. журн. СССР им. И.М.Сеченова. 1982. Т. 68, № 12;
Импульсация чревного и блуждающего нервов при изменении температуры слизистой оболочки желудка (разам з В.М.Гурыным) // Там жа. 1992. Т. 78, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЖЭ́ЎНІКАЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 11.11.1923, р.п. Локаць Брасаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне лесаводства. Д-рс.-г.н. (1976), праф. (1994). Засл. лесавод Рэспублікі Беларусь (1991). Скончыў Бранскі лесагасп. ін-т (1949). З 1960 у Ін-це лесу Нац.АН Беларусі (у 1964—92 заг. лабараторыі). Навук. працы па асновах высечак догляду ў лясах, правядзенні высечак абнаўлення і перафарміравання, вядзенні гаспадаркі ў дубровах Беларусі. Аўтар распрацоўкі матэм. мадэлі і табліц ходу росту ствалавой драўніны і надземнай фітамасы хвойных культур, адзін з аўтараў стратэг. плана развіцця лясной гаспадаркі Беларусі (1997).
Тв.:
Постепенные и выборочные рубки в лесах Белоруссии. Мн., 1969 (разам з В.А.Феафілавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў Валерый Паўлавіч (н. 3.8.1941, в. Баравое Кемераўскага р-на, Расія),
бел.вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1990). Скончыў Ленінградскі ін-т дакладнай механікі і оптыкі (1964). З 1966 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі, н.-д. і праектна-тэхнал. ін-це арганізацыі і тэхнікі кіравання СССР. З 1975 у выліч. цэнтрах Мінкамгаса і Мінбыта БССР, Ін-це эканомікі і эканоміка-матэм. метадаў планавання пры Дзяржплане БССР. З 1990 у БДУ. Навук. працы па метадах і прыладах неразбуральнага кантролю цеплафіз. уласцівасцей матэрыялаў. Распрацаваў новыя метады рашэння ўраўнення цеплаправоднасці пры змешаных гранічных умовах.
Тв.:
Двумерные осесимметричные нестационарные задачи теплопроводности. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАМІ́НСКІ Якаў Львовіч (н. 1.11.1934, г. Нароўля Гомельскай вобл.),
бел.вучоны-псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1981), праф. (1982). Засл. дз. н. Беларусі (1987). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1955), працаваў там з 1960 (з 1978 заг. кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі). З 1995 гал. рэдактар час. «Псіхалогія». Даследуе праблемы фарміравання псіхал. культуры асобы, развіцця міжасабовых адносін у навуч. калектывах. Распрацоўвае тэарэт. асновы пед.сац. псіхалогіі і сац. псіхалогіі развіцця. Многія яго творы перакладзены на польск., ісп., балг. і інш. мовы.
Тв.:
Психология взаимоотношений в малых группах: (Общие и возрастные особенности). Мн., 1976;
Психология детского коллектива: Система личных взаимоотношений. 2 изд. Мн., 1984;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАПЕ́ЛЬКА Пётр Якаўлевіч (н. 10.2.1922, в. Гнаткі Стараканстанцінаўскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1968), праф. (1970). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1974). Скончыў Ваенна-вет. акадэмію Сав. Арміі (1946). З 1954 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (у 1971—91 заг. кафедры). Навук. працы па этыялогіі, патагенезе, ранняй дыягностыцы, тэрапіі, прафілактыцы рахітаў і інш.унутр. незаразных хвароб с.-г. жывёл, парушэннях абмену рэчываў, па гісторыі ветэрынарыі. Адзін з аўтараў падручнікаў «Асновы ветэрынарыі» (2-е выд., 1985), «Клінічная дыягностыка ўнутраных незаразных хвароб жывёл» (2-е выд., 1988), «Даведнік па хваробах с.-г. жывёл» (2-е выд., 1990).
Тв.:
Эндемические болезни сельскохозяйственных животных М., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАПЛЯ́ Яўген Фёдаравіч (н. 1.3.1939, в. Межная Слабада Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне біяхіміі і радыебіялогіі. Акад.Нац.АН Беларусі (1991, чл.-кар. 1989), д-рмед.н. (1976). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1965 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі, з 1981 заг. сектара геранталогіі АН Беларусі, з 1987 дырэктар Ін-та радыебіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па мед. біяхіміі і пытаннях механізма дзеяння гармонаў, нейрагарманальнай рэгуляцыі, уплыву радыяцыі на жыццяздольнасць арганізма, па метадах карэкцыі аддаленых і бліжэйшых вынікаў пры апрамяненні.
Тв.:
Гормоны и старение: Мембранные механизмы гормональной регуляции. Мн., 1991 (разам з А.А.Мілюціным, Г.Р.Гацко).