канцэпцыі эвалюцыйнага пераўтварэння капіталізму пад уздзеяннем навук.-тэхн. рэвалюцыі. У адрозненне ад тэорый неакапіталізму, якія зыходзяць з магчымасці пераадолення ўнутр. супярэчнасцей капіталіст. грамадства, Т.к.т. абвяшчаюць часовы, гістарычна мінучы характар капіталізму, які ў выніку сац.-эканам. развіцця і навук.-тэхн. прагрэсу павінен пераўтварыцца ў больш дасканалую сац., эканам. і паліт. сістэму. Вытокі Т.к.т. у тэорыях 2-йпал. 19 ст.дзярж. і муніцыпальнага сацыялізму. Шырокае распаўсюджанне ў сацыялогіі і эканоміцы Т.к.т. атрымалі з 1930-х г. Да іх адносяцца тэорыі: індустрыяльнага грамадства, постіндустрыяльнага грамадства, грамадства дастатку (Дж.К.Голбрэйт), дзяржавы ўсеагульнага багацця (К.Боўлдынг, А.Хансен), пенсіённа-фондавага сацыялізму (П.Друкер), суперіндустрыяльнага, посткапіталіст., праграмавальнага, шматмернага грамадства, стагоддзя высокага масавага спажывання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́МЛЯ,
рака ў Гомельскай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 80 км, пл. вадазбору 769 км². Пачынаецца на ПдУ ад в. Раманішчы Акцябрскага р-на, цячэ па тэр. Калінкавіцкага, Петрыкаўскага і Мазырскага р-наў, пераважна па ўсх. ускраіне Прыпяцкага Палесся, вусце ў межах Мазырскага р-на, за 2,7 км на ПдЗ ад в. Міхнавічы Калінкавіцкага р-на. Асн. прытокі: р. Мядзведзь, канава Дубнянская, канал Плясецкі (злева). Даліна невыразная, схілы спадзістыя, пойма двухбаковая. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 73,5 км. Берагі стромкія, умерана стромкія, абрывістыя. Замярзае ў сярэдзіне снеж., веснавое разводдзе ў канцы 2-й дэкады сак., працягласць 39 сут. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 2,9 м³/с.
бел. гісторык, правазнавец. Паходзіў са шляхты Магілёўскай губ. У 1858—60 (?) перакладчык Магілёўскага дваранскага сходу. У пач. 1860-х г. у Іркуцкай губ., на пасадзе суддзі Ніжняудзінскага акр. суда. Далейшы лёс невядомы. Аўтар прац у галіне гісторыі права, а таксама выдадзенай у С.-Пецярбургу 1-й гісторыі Беларусі — «Агляд гісторыі Беларусі са старажытнейшых часоў» (1857). «Агляд...» даведзены да падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння Беларусі да Рас. імперыі ў канцы 18 ст., шмат увагі ў кнізе аддадзена асвятленню паліт. падзей.
Тв.:
О поземельной собственности и наследстве в Древней Руси. СПб., 1853;
История сельского хозяйства России от времен исторических до 1850 г. СПб., 1854.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРА́РСКАЯ ШКО́ЛА,
італьянская жывапісная школа эпохі Адраджэння. Цэнтрам школы, якая склалася пад уздзеяннем А.Мантэньі і П. дэла Франчэскі, часткова нідэрландскага жывапісу, быў двор герцагаў д’Эстэ ў г. Ферара. Творчасці майстроў Ф.ш., якая дасягнула росквіту ў 2-йпал. 15 ст. (К.Тура, Ф. дэль Коса і інш.), уласцівы спалучэнне познагатычных і раннерэнесансавых рысаў, вытанчаная дэкаратыўнасць і эмац. экспрэсія вобразаў, выразная напружанасць малюнка і пластычная дакладнасць форм. У пач. 16 ст. Ф.ш. наблізілася да венецыянскай школы, зазнала ўплыў рымскіх мастакоў, да сярэдзіны 16 ст. заняпала.
Да арт.Ферарская школа. А.Мантэньі. Маркіз Ладавіка з жонкай Барбарай Брандэнбургскай, дзецьмі і прыдворнымі. Фрагмент размалёвак. Камера дэльі Спозі ў Мантуі. Італія. 1471—77.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАНЦ ІО́СІФ I (Franz Joseph; 18.8.1830, Вена — 21.11.1916),
імператар Аўстрыі і кароль Венгрыі [1848—1916]. З дынастыі Габсбургаў. Пляменнік і пераемнік імператара Фердынанда I. Ураду Ф.І. I удалося ліквідаваць рэвалюцыі 1848—49 у Аўстрыі і Венгрыі, але быў вымушаны выдаць шэраг канстытуцыйных актаў (1851, 1860, 1861). У выніку паражэння Аўстрыі ў аўстра-італа-французскай вайне 1859 адмовіўся ад улады над Паўн. Італіяй, а пасля паражэння краіны ў аўстра-прускай вайне 1866 і пад націскам нацыяналіст. сіл Венгрыі пайшоў на ўтварэнне Аўстра-Венгрыі (1867). Заключыў аўстра-германскі дагавор 1879. Саперніцтва Аўстра-Венгрыі з Расіяй на Балканах стала адной з гал. прычын 1-йсусв. вайны. Яго імем наз.Франца Іосіфа Зямля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФРАНЦІРО́РЫ І ПАРТЫЗА́НЫ»
(Les Francs-Tireurs et Partisans),
найбуйнейшая ваен.арг-цыяруху Супраціўлення ў Францыі ў 1941—44 у час 2-йсусв. вайны. Створана па ініцыятыве Франц.камуніст. партыі для ўзбр. барацьбы супраць ням.-фаш. акупантаў і мясц.калабарацыяністаў, увайшлі «Спец.арг-цыя», «Батальёны моладзі» і атрады рабочых-эмігрантаў; з пач. 1942 назва «Ф. і п.». Іх дзеяннямі кіравалі Нацыянальны і дэпартаменцкія ваен. к-ты. Дзейнічалі рухомымі групамі па 3—4 чал., для буйных баявых аперацый злучаліся ва ўзводы, роты і батальёны. З лют. 1944 у складзе Франц.унутр. сіл пры захаванні паліт. і арганізац. самастойнасці. Летам 1944 «ф. і п.» (250 тыс.чал.) актыўна ўдзельнічалі ў вызваленні Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕЛМС (Helms) Сьюзен (н. 26.2.1958, г. Чарлстан, ЗША),
касманаўт ЗША. Магістр у галіне аэранаўтыкі. Скончыла Акадэмію ВПС ЗША (1980), Станфардскі ун-т (1985), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1988). З 1990 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніла 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 13—19.1.1993 — на КК «Індэвар», 9—20.9.1994 — на КК «Дыскаверы», 20.6—7.7.1996 — на КК «Калумбія», 19—25.5.2000 — на КК «Атлантыс» і Міжнар.касм. станцыі (МКС; як спецыяліст па палётах), 8.3—22.8.2001 — на КК «Дыскаверы» і МКС (як бортінжынер 2-йасн. экспедыцыі). У космасе правяла 211 сут 23 гадз; удзельнічала ў самым працяглым выхадзе ў адкрыты космас (9 гадз; 11.3.2001). 5 медалёў НАСА «За касмічны палёт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́ПІ (англ. адз. лік hippie),
групы моладзі, якія адмаўляюць некат. каштоўнасці і нормы паводзін сучаснай цывілізацыі ў духу контркультуры. Рух Х. ўзнік у 2-йпал. 1960-х г. у ЗША як мірна-пасіўны пратэст супраць грамадства матэрыяльнага дабрабыту і спажывання, прагматычных каштоўнасцей. Сімвалам руху стала кветка. Х. выступалі за свабоднае, натуральнае жыццё, аб’ядноўваліся ў абшчыны (адна з іх і цяпер дзейнічае ў Капенгагене). У пераносным сэнсе Х. — чалавек, які экстравагантна сябе паводзіць, разбэшчаны і неахайна апрануты. Ужо ў 1960-я г. пачалася камерцыялізацыя контркультуры Х., найперш у модзе.
Літ.:
Забриски Пойнт: [О движении хиппи 60-х гг.: Альманах]. М., 1993;
Рожанский Ф.И. Сленг хиппи: Материалы к словарю. СПб.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАМІ́РАЎ Уладзімір Андрэевіч (11.7.1921, в. Запруддзе Уладзімірскай вобл., Расія — 6.6.1976),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Харкаўскае ваен.мед. вучылішча (1941), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1945). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. У баі пад Нясвіжам цяжка паранены, трапіў у палон. Уцёк з лагера смерці, стварыў і ўзначаліў у Чэрвеньскім р-не партыз. групу, якая перарасла ў атрад; з сак. 1943 камандзір 12-й кавалерыйскай партыз. брыгады імя Сталіна Мінскай вобл. Удзельнік вайны з Японіяй 1945. Пасля вайны на парт. рабоце. Яго імем названа вуліца ў г.п. Чырвоная Слабада Салігорскага р-на Мінскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РВЕНЬСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Адкрыты 1.1.1992 у г.Чэрвень Мінскай вобл.Пл. экспазіцыі 294 м², каля 4,9 тыс. экспанатаў асн. фонду (2002). Мае раздзелы: стараж. Ігуменшчына, гісторыя пач. 20 ст. і 1-йсусв. вайны, міжваеннага часу, Вял.Айч. вайны, пасляваенны перыяд. Сярод экспанатаў археал. знаходкі з гарадзішчаў жал. веку каля вёсак Турэц і Гарадзішча, матэрыялы пра паўстанне 1863, устанаўленне сав. улады на Ігуменшчыне, дзейнасць партыз. руху і падполля ў Вял.Айч. вайну, пра землякоў Герояў Сав. Саюза, развіццё раёна ў пасляваенны перыяд; хатняе начынне 19 — пач. 20 ст. Музей праводзіць выстаўкі, прысвечаныя гісторыі Чэрвеня, творчасці М.Багдановіча, У.Караткевіча, мастака М.Станюты, твораў нар. мастакоў раёна.