РУБА́НАЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (н. 12.9.1936, г. Слуцк Мінскайвобл.),
бел. фізік. Акад.Нац.АН Беларусі (1996, чл.-кар. 1989), д-рфіз.-матэм.н. (1976), праф. (1981). Засл. дз. нав. Беларусі (1999). Сын С.Ф.Рубанава. Скончыў БДУ (1958). З 1958 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі (з 1978 заг. лабараторыі). Адначасова з 1996 старшыня савета Бел.рэсп. фонду фундаментальных даследаванняў. Навук. працы па лазернай фізіцы, кагерэнтнай оптыцы і галаграфіі. Распрацаваў фіз. асновы дынамічнай галаграфіі. Выявіў новую фіз. з’яву — абарачэнне хвалевага фронту святла пры чатыроххвалевым узаемадзеянні. Распрацаваў эфектыўныя метады пераўтварэння прасторавай структуры лазерных пучкоў, апрацоўкі аптычнай інфармацыі, вызначэння ўласцівасцей рэчыва, узбуджэння гіпергуку. Дзярж. прэмія Беларусі 1976. Дзярж. прэмія СССР 1982.
Тв.:
Методы расчета оптических квантовых генераторов. Т. 2. Мн., 1968 (у сааўт.);
Тепловой режим твердотельных оптических кванговых генераторов. М., 1973 (разам з Б.Р.Беластоцкім);
Некоторые вопросы динамической голографии // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЖА́ЎКА,
урочышча ў Дзяржынскім р-не Мінскайвобл., на месцы б. вёскі Рыжаўка, жыхары якой у 1930-я г. былі расселены ў калгасы; месца масавай загубы яўрэяў у Вял.Айч. вайну. За 4 км на З ад Дзяржынска, 2 км ад чыг. ст. Койданава на лініі Мінск—Баранавічы. Сюды па пракладзенай ням. фашыстамі чыгунцы Койданава—Станькава з ліст. 1941 да кастр. 1943 эшалонамі (да 40 таварных вагонаў кожны) прывозілі яўрэяў з Берліна, Брэмена, Брэслаў, Гамбурга, Гановера, Кёльна, Штутгарта (Германія), Брно, Прагі (Чэхаславакія), Варшавы, Вены і інш. гарадоў Зах. Еўропы. У ахвяр забіралі каштоўнасці і распранутых расстрэльвалі на краі ям, потым падпальвалі. Паводле ням. крыніц, толькі 1—3.3.1942 было расстраляна 3412 чал. У 10 магілах (даўж. 13—15, шыр. 4—5, глыб. 3 м) у кастр. 1944 выяўлены астанкі 10 541 чал. На месцы масавага расстрэлу помнік.
Літ.:
Трагедия евреев Белоруссии в годы немецкой оккупации (1941—1944): Сб. материалов и док. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫНКО́ВІЧ (Алена Васілеўна) (н. 30.9.1923, в. Лысая Гара Лагойскага р-на Мінскайвобл.),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыла студыю Бел.т-ра імя Я.Купалы (1948). З 1948 праце ў Нац. т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца драм. і характарных роляў. Творчасць адметная тонкім пранікненнем у сутнасць вобраза, мяккім гумарам і лірызмам. Шэраг яркіх роляў сыграла ў бел. рэпертуары: Агата («Паўлінка» Я.Купалы), Мякішава («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Наташа, Лідзія Сямёнаўна, Клава («Выбачайце, калі ласка!», «Таблетку пад язык», «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Марыя Фадзееўна («І змоўклі птушкі...» І.Шамякіна), Аня («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Марфа («Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава), Маці («Парог» А.Дударава). Сярод роляў у класічнай і сучаснай драматургіі: Ганна Паўлаўна, Глафіра Фірсаўна, Людміла («Даходнае месца», «Апошняя ахвяра», «Позняе каханне» А.Астроўскага), Карпухіна («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Любка Шаўцова («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева), графіня Русільёнская («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЛЕ́ЎСКІ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 11.12.1942, г. Жодзіна Мінскайвобл.),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў БПІ (1968). Працаваў у ін-тах «Белдзяржпраект», «Мінскпраект». З 1977 гал. архітэктар праектаў ін-та «Белдзяржпраект», адначасова кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. Асн. работы: у Мінску — будынкі ін-таў «Белдзіпрадор» і «Дзіпрасувязі» (1973—76), райвыканкома Партызанскага р-на (1978—80), эксперым. школа на 40 класаў з плавальным басейнам у мікрараёне Усход 1 (1978), забудова мікрараёна Сярова 1 (1977—82), вучэбна-лабараторны корпус інж.-фіз. факультэта БПІ (1985—90), гал. вучэбна-лабараторны корпус універсітэцкага гарадка і студэнцкі інтэрнат для замежных студэнтаў пры БДУ (1991—97); жылыя дамы ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл. (1998); аўтасэрвісны цэнтр у р-не Бараўлян (Мінскі р-н; 2000—01); у Расіі — жылыя мікрараёны, грамадскія будынкі ў г. Лангепас Цюменскай вобл. (1982—98), жылы пасёлак Сіпягіна Падольскага р-на Маскоўскай вобл. (1995—2000), спарт. комплекс у г. Цюмень (1998, усе ў сааўт.).
рэгіянальнае манапалістычнае аб’яднанне лесапрамыслоўцаў у Рас. імперыі ў пач. 20 ст. Створаны з мэтай процідзеяння спробам Саюза ўсх.-прускіх лесагандляроў і лесапрамыслоўцаў навязаць рас. лесаэкспарцёрам свае ўмовы экспарту лесу ў Германію. Саюз прадстаўляў інтарэсы лесапрамыслоўцаў Арлоўскай, Валынскай, Віленскай, Гродзенскай, Кіеўскай, Ковенскай, Мінскай, Магілёўскай і інш.губ., якія гандлявалі лесам і ляснымі матэрыяламі і транспартавалі іх па Вісле і Нёмане ў Кёнігсберг, Данцыг, Мемель, Бромберг і Торн (Германія). У 1909 аб’ём экспартных паставак саюза быў больш як на 30 млн.руб. Для абароны сваіх інтарэсаў перад герм. лесаімпартнымі арг-цыямі саюз выступаў за ўсталяванне спец. гавані ў Юрбургу, заснаванне ін-та прысяжных мершчыкаў, нарміраванне экспарту для Паўн.-Зах. краю. Саюз вёў перагаворы пра аб’яднанне з інш. рэгіянальнымі арг-цыямі (напр., Саюзам лесапрамыслоўцаў Віцебскай губ.) і стварэнне ўсерас. манапаліст. аб’яднання.
Літ.:
Довнар-Запольский М.В. Народное хозяйство Белоруссии, 1861—1914 гг.Мн., 1926.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТА́Я ВО́ЛЯ,
вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Івацэвічы—Целяханы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 33 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Івацэвічы, 169 км ад Брэста. 567 ж., 270 двароў (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1992). Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Вядома з 17 ст. як вёска ў Пінскім пав.; належала Дольскім, Вішнявецкім, Агінскім. 23.11.1724 кароль Аўгуст II надаў вёсцы правы мястэчка. З 1793 у складзе Рас. імперыі, мястэчка Пінскага пав.Мінскайгуб. У 1886 цэнтр воласці, 448 ж., 44 двары, школа, царква. У 1920—39 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Косаўскага пав. Палескага ваяв., 615 ж. (1921). З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета ў Целяханскім р-не Пінскай, з 1954 — Брэсцкай вобл., у 1959—62 і з 1965 у Івацэвіцкім р-не, у 1962—65 у Бярозаўскім р-не.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАНІ́МСКІ (Антон Антонавіч) (н. 13.10.1948, в. Салтанаўшчына Нясвіжскага р-на Мінскай вобл),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1988). Скончыў БДУ (1972). З 1982 нам. старшыні Бел.рэсп. праўлення Навук.-эканам.т-ва. З 1988 у Н.-д.эканам. ін-це Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1997 адказны сакратар «Беларускага эканамічнага часопіса». Навук. працы па праблемах навуказнаўства, рэгіянальнай эканомікі, развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Тв.:
Региональный научный комплекс: Формирование и организация управления. Мн., 1990;
Научный потенциал республики. Мн., 1991 (у сааўт.);
Теоретические и методологические основы структурной перестройки экономики Беларуси. Мн., 1996 (у сааўт.);
Малый бизнес в СНГ и Восточной Европе: трудности роста (середина — вторая половина 90-х гг.). М., 1997 (у сааўт.);
Наука стран Европы на пороге 111 тысячелетия. Киев, 1999 (у сааўт.);
Barriers for the development of small innovative enterprises in transition countries // Utilizing technology transfer to develop small and medium enterprises. Ser. 4. 2001. Vol. 27.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ АРХІТЭКТУ́РЫ І ПО́БЫТУ.
Засн. 9.12.1976. Музейны комплекс размешчаны за 12 км на ПдЗ ад Мінска, каля Воўчкавіцкага вадасховішча, у вярхоўях рэк Пціч і Менка, паміж вёскамі Азярцо, Воўчкавічы, Гарадзішча і Строчыца. У аснову музея пакладзены тэр.-этнічны, функцыянальна-падпарадкавальны, гіст. і сац. прынцыпы. Асаблівасці тэрыторыі і наяўнасць гіст. помнікаў (гарадзішча на Менцы, курганы-валатоўкі 9—11 ст., стараж.в. Строчыца з традыц. структурай, сядзібамі) вызначылі канцэпцыю музея як нац.арх.-этнагр. парку-запаведніка.
Пл. каля 210 га. Экспазіцыйная зона складаецца з сектараў, прысвечаных матэрыяльнай і маст. культуры асн.этнагр. рэгіёнаў Беларусі: «Цэнтральная Беларусь», «Паазер’е», «Падняпроўе», «Панямонне», «Усходняе Палессе», «Заходняе Палессе» і «Мястэчка» (нар. архітэктура і побыт бел. гарадоў 16—19 ст.). Ландшафт зямельных участкаў сектараў музея мае прыродна-ландшафтныя асаблівасці адпаведных рэгіёнаў Беларусі. Структурнай адзінкай сектараў і музея ў цэлым з’яўляецца сядзіба селяніна (двор) з поўным наборам пабудоў і адпаведным інтэр’ерам. 5—6 такіх двароў, дапоўненых малымі арх. формамі, кампануюцца ў паселішчы (або іх фрагменты), у планіровачную структуру якіх арганічна ўключаюцца культавыя і грамадскія пабудовы. Апрача калекцыі помнікаў нар. дойлідства ў музеі 23 калекцыі (знаходзяцца ў экспазіцыі, дэманструюцца на выстаўках, захоўваюцца ў фондах), у т. л. тканіны, адзенне, абутак, галаўныя ўборы, хатняе начынне, с.-г. інвентар і трансп. сродкі, муз. інструменты і гадзіннікі, кераміка, дакументы, кнігі. На 1.1.1996 сабрана каля 17 тыс. музейных прадметаў, з іх больш за 13 тыс. адзінак асн. захавання і больш як 3 тыс.навук.-дапаможнага фонду. У музеі дзейнічае рэстаўрацыйны аддзел. Складаюцца каталогі помнікаў драўлянага дойлідства і этнаграфіі Беларусі. Адкрыты для наведвання з 18 мая да 1 кастр.
Г.А.Ткацэвіч.
Да арт.Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Экспазіцыйны сектар «Цэнтральная Беларусь». Царква з в. Логнавічы Клецкага раёна Мінскайвобл. (18 ст.).Да арт.Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Экспазіцыйны сектар «Цэнтральная Беларусь». Жылы дом з в. Ісерна Слуцкага раёна Мінскайвобл. (канец 19 ст.).Да арт.Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Экспазіцыйны сектар «Паазер’е». Вятрак (пач. 20 ст.).Да арт.Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Экспазіцыйны сектар «Паазер’е». Царква са званіцай з в. Вялец Глыбоцкага раёна Віцебскай вобл. (18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯНЦЯ́НСКІЯ ГРА́ДЫ, Свянцянскае ўзвышша,
дугападобная сістэма (з прагінам на Пд) напорных краявых ледавіковых град на ПнЗ Беларусі; фізіка-геагр. раен Бел.-Валдайскай правінцыі (акруга Бел. Паазер’я). Назва дадзена ў 1930-я г. польскімі географамі ад г. Свянцяны (цяпер Швенчоніс, Літва). Працягнуліся ад воз. Дзіснай (Літва) на тэр. Беларусі, дзе накіраваны ў паўд.-ўсх. і паўн.-ўсх. напрамках у паўд.-зах.ч. Віцебскай і паўн.-зах.ч.Мінскай абласцей. Мяжуюць з Полацкай нізінай на Пн, Ушацка-Лепельскім узв. на У, Верхнебярэзінскай і Нарачана-Вілейскай нізінамі на ПдУ і Пд. Выш. да 228 м у межах Беларусі (288, каля г. Швенчоніс, Літва), працягласць з 3 на У 120—130 км, з Пн на Пд 35—45 км. Пл. 2,7 тыс.км². С.г. прымеркаваны да Беларускай антэклізы. Асадкавы чахол складзены з адкладаў дэвонскага, мелавога, палеагенавага ўзросту. Антрапагенавыя ўтварэнні (магутнасць больш за 100 м) дняпроўскага, сожскага і паазерскага зледзяненняў. Рэльеф буйнаўзгорысты і градава-марэнна-азёрны, сфарміраваўся пераважна пад уплывам ледавіка паазерскага зледзянення. У фарміраванні паверхні вял. ролю адыграў актыўны ледавік (марэны напору, гляцыядыслакацыі, адорвені, ледавіковыя лагчыны), а таксама пасіўны («мёртвы»), які ўплываў на ўтварэнне камаў, озаў, тэрмакарставых і падпрудных азёрных катлавін. Адносныя перавышэнні рэльефу да 50—60 м. У паніжэннях і лагчынах паміж марэннымі градамі шмат невялікіх, глыбокіх азёр, размешчаных групамі (Лучайская, Мядзельская, Доўгаўская, Глыбоцкая) і злучаны пратокамі і малымі рэчкамі.
Тут знаходзіцца самае глыбокае на Беларусі воз. Доўгае (глыб. 53,7 м). Па градах праходзіць водападзел паміж бас. рэк Зах. Дзвіна і Нёман. На паўн. схілах пачынаюцца рэкі Мядзелка, Галбіца, Бярозаўка, Мнюта, Авута; на паўд. — Страча, Сэрвач. Карысныя выкапні: гліны легкаплаўкія, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пясок, торф, сапрапель. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя слаба- і сярэднеападзоленыя; месцамі эрадзіраваныя, у паніжэннях глеістыя, часам карбанатныя. Лясы захаваліся невял. ўчасткамі, займаюць каля 25% тэрыторыі. Пашыраны мяшаныя драбналістыя маладнякі і субаравыя хвойнікі, месцамі дубовыя і шыракаліста-яловыя асацыяцыі. У паніжэннях зараснікі вярбы, бярозы, хвоі, чорнай вольхі. Пад ворывам больш за 40% тэрыторыі, характэрна драбнаконтурнасць с.-г. угоддзяў (пл. 3—4 га). Асаблівасці рэльефу садзейнічаюць праяўленню плоскаснага змыву глеб. У межах С.г. частка нац. парку Нарачанскі; заказнікі: ландшафтны Блакітныя Азёры, гідралагічныя Доўгае і Белае, біял.Некасецкі, Рудакова, Пасынкі.
В.П.Якушка.
Свянцянскія грады ў Мядзельскім раёне Мінскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВЫХ (сапр.Баранаў) Сымон Якаўлевіч
(1.9.1900, в. Рудкова Уздзенскага р-на Мінскай вобласці — 10.11.1942),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1931). У 1936 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1954. Друкаваўся з 1927. У апавяданнях (зб. «Злосць», 1930) узнавіў сцэны вясковага побыту, сял. працы, эпізоды барацьбы супраць польск. інтэрвентаў. У аповесцях «Чужая зямля» (друк. ў 1929 пад назвай «На абрэзках зямлі»; асобнае выд. 1930), «Межы» (1929—30) і «Новая дарога» (пад назвай «Два канцы», апубл. 1931—32; асобнае выд. 1936), адлюстраваў класавую барацьбу на вёсцы ў 1920-я г. і ў час калектывізацыі. На вострых сац. канфліктах пабудавана прыгодніцкая аповесць для дзяцей «Пастка» (1934) і раман «Калі ўзыходзіла сонца» (нап. 1935—36, выд. 1957), у якім паказана дзейнасць маладых рамантыкаў-падпольшчыкаў у бел. гарадку ў час акупацыі польск. войскамі.
Тв.:
Новая дарога: Апавяданні, аповесці, раман, лісты. Мн., 1989.
Літ.:
Пальчэўскі А. Сябар далёкіх гадоў // Пальчэўскі А. Выбр.тв.Мн., 1975. Т. 2;
Казека Я. Сымон Баранавых // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984;
Савік Л. Сымон Баранавых // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гадоў. Мн., 1985.