ЧАРНЫШО́Ў Васіль Яўхімавіч (26.8.1908, с. Краснае Арлоўскай вобл., Расія — 12.11.1969),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1943), Герой Сав. Саюза (1944), сав.парт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Арлоўскае ваен.пях. вучылішча (1927), Бранскі камуніст.ун-т (1930). У 1930-я г. 1-ы сакратар Жлобінскага, Васілішкаўскага райкомаў, Баранавіцкага абкома К.П(б)Б У Вял.Айч. вайну з 1942 упаўнаважаны ЦККП(б)Б і ЦШПР па Баранавіцкай вобл., зсак. 1943 сакратар Баранавіцкага падп. абкома КП(б)Б, адначасова камандзір Баранавіцкага партыз. злучэння Паўн. зоны. Пасля вайны 1-ы сакратар Брэсцкага, Мінскага абкомаў КП(б)Б, у 1950 сакратар ЦККП(б)Б. З 1951 1-ы сакратар Калінінградскага абкома, з 1959 — Прыморскага крайкома КПСС. З 1969 нам. старшыні парт. кантролю пры ЦККПСС. Чл.ЦККП(б)Б у 1949—52, чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1949—51, ЦККПССз 1952. Дэп. Вярх. СаветаСССРз 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РЫКАЎСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1773—1924. Цэнтр — г.Чэрыкаў. Утвораны 13.8.1773 у складзе Рагачоўскай правінцыі, з 3.4.1777 у Магілёўскай, з 3.1.1797 — у Беларускай губ. У 1796 частка Ч.п. на Пд перададзена ў Рагачоўскі пав., на У да Ч.п. далучаны амаль увесь скасаваны Клімавіцкі пав.З 10.3.1802 у Магілёўскай губ.з аднаўленнем межаў 1777. Меліся 4 мястэчкі: Краснаполле (Маластоўка), Крычаў, Маляцічы, Студзянец. З 1861 падзяляўся на 16 валасцей: Беліцкую, Брацькавіцкую, Доўгавіцкую, Даўжанскую, Дубраўскую, Камаровіцкую, Краснапольскую, Крычаўскую, Лабанаўскую, Маляціцкую, Мхініцкую, Наваельненскую, Палужскую, Саматэвіцкую, Старынскую, Студзянецкую. Пл. 4084 кв. вярсты, каля 150,3 тыс.чал. (1897), з іх 135,3 тыс. праваслаўных, 1,7 тыс. католікаў, 13 тыс. іудзеяў. З 26.4.1919 Ч.п. у складзе Гомельскай губ. РСФСР, 14.2.1923 да яго далучана Прапойская вол. скасаванага Быхаўскага пав. У выніку ўзбуйнення (1923) засталося 8 валасцей: Брацькавіцкая, Краснапольская, Крычаўская, Маляціцкая, Наваельненская, Прапойская, Саматэвіцкая, Чэрыкаўская. 3.3.1924 Ч.п. перададзены БССР, 2.6.1924 аб’яднаны з Клімавіцкім пав. пад назвай Калінінскі пав.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРО́Н Арыэль (н. ў 1928, Кфар-Малал, Ізраіль),
дзяржаўны і ваен. дзеяч Ізраіля. Ген.-маёр (1967). Ваен. адукацыю атрымаў у Вялікабрытаніі, скончыў Тэль-Авіўскі ун-т (1966). У 1940-я г. ўдзельнік яўр. самаабароны (Хаганы) у Палесціне. У час араба-ізраільскай вайны 1948—49 камандаваў брыгадай. Вызначыўся ў вайне з Егіптам 1956 (гл.Суэцкі крызіс 1956), араба-ізраільскіх войнах 1967 і 1973. З 1973 чл.паліт. аб’яднання «Лікуд», з 1999 яго лідэр. З 1975 саветнік прэм’ер-міністра І.Рабіна, з 1977 міністр сельскіх пасяленняў, у 1981—83 міністр абароны. Кіраваў уварваннем ізраільскіх войск у Ліван у 1982; у сувязі з абвінавачаннямі ў няздольнасці прадухіліць масавыя забойствы мірных жыхароў у Сабры і Шаціле пайшоў у адстаўку. З 1984 міністр прам-сці, у 1990—92 — буд-ва і жыллёвай гаспадаркі, у 1996—98 нац. інфраструктуры, у 1998—99 — замежных спраў. У вер. 1999 наведаў Храмавую гару ў Іерусаліме, што выклікала масавыя выступленні палесцінцаў. Злют. 2001 прэм’ер-міністр Ізраіля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАЙН (Stein) Генрых Фрыдрых Карл (26.10.1757, г. Насаў, — 29.6.1831),
нямецкі дзярж. дзеяч. Барон. З 1780 на дзярж. службе. З 1804 міністр дэпартамента акцыз, пошлін, фабрык і гандлю, з 1807 1-ы міністр прускага ўрада. Пасля паражэння прускай арміі ў Іена-Аўэрштэцкай бітве 1806 распачаў рэформы з мэтай мадэрнізацыі і ўзмацнення прускай дзяржавы (гл.Штайна — Гардэнберга рэформы). Вёў перагаворы з Францыяй па пытаннях павелічэння прускай арміі і змяншэння ваен. кантрыбуцыі (скончыліся падпісаннем Парыжскай канвенцыі 8.9.1808). Пад націскам Напалеона I звольнены ў адстаўку. З мая 1812 у Расіі, дарадчык імператара Аляксандра I. Узначальваў Ням.к-т, які адыграў значную ролю ў вызваленні Германіі ад франц. панавання. У 1813—14 на чале цэнтр. камісіі па кіраванні вызваленымі тэр. Германіі. Прыхільнік ідэі стварэння нац.ням. дзяржавы (звер. 1812 планаваў заключэнне уніі паміж Прусіяй і Аўстрыяй і аб’яднанне пад іх кіраваннем інш.ням. дзяржаў). З 1827 чл. прускага Дзярж. савета. Заснавальнік ням.гіст.т-ва (1819).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́ЧАС (Jučas) Мечысловас (н. 26.4.1926, в. Вабаляй Шаўляйскага пав., Літва),
літоўскі гісторык-медыявіст. Д-ргіст.н. (1972), праф. (1976). Скончыў Вільнюскі ун-т (1951). У 1956—85 працаваў у Ін-це гісторыі АН Літвы (з 1972 нам. дырэктара). У 1958—66 і з 1972 выкладае ў Вільнюскім ун-це. Вывучае гісторыю, сац.-эканам. адносіны, летапісанне ВКЛ. Даследаваў архівы Літвы, Расіі, Польшчы і Швецыі. Адзін з аўтараў кн. «Вайна Літвы з крыжакамі» (1964), «Сялянскі рух у Літве ў 1861—1914 гг.» (1975), «Гісторыя Літоўскай ССР (З найстаражытных часоў да нашых дзён)» (1978). Выдаў зб. дакументаў «Літоўскія інвентары XVII ст.» (1962, з К.Яблонскісам), «Спрэчкі сялян і гараджан з упраўляючымі маёнткаў» (т. 3, 1968, з Р.Ясасам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЖО́Ў Мікалай Іванавіч (крас. 1895, С.-Пецярбург — 4.2.1940),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч; адзін з арганізатараў і кіраўнікоў рэпрэсій палітычных у СССР у 1930-я г. Генеральны камісар дзярж. бяспекі (1937). У 1917 працаваў у Віцебску ў артыл. майстэрнях, дэпутат Віцебскага Савета салдацкіх дэпутатаў. Удзельнік грамадз. вайны. З 1922 сакратар Марыйскага абкома, Сяміпалацінскага губкома, Казахскага крайкома ВКП(б). З 1927 у ЦКВКП(б). З 1934 нам. старшыні, з 1935 — старшыня Камісіі парт. кантролю пры ЦК і адначасова сакратар ЦКВКП(б). Чл. выканкома Камінтэрна (1935). З 1936 нарком унутр. спраў, з 1938 — воднага транспарту СССР. Член ВЦВК і ЦВКСССР, Дэп.Вярх. савета СССР (з 1937). 10.6.1939 арыштаваны і паводле пастановы Ваен. калегіі Вярх. суда СССР 3.2.1940 прыгавораны да расстрэлу. Не рэабілітаваны.
Літ.:
Кокурин А., Петров Н. Большая чистка. НКВД: структура, функции. кадры, 1938—1941 гг. // Правда. 1997. 30 мая — 6 июня;
Кузняцоў І. Узлёт і падзенне «жалезнага» наркома // Голас Радзімы. 1998. 2 сак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́БАК Іван Аляксеевіч (н. 12.1.1963, в. Новы Двор Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. псіхолаг, дзярж. дзеяч. Канд.псіхал.н. (2000). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1987) і Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь (1997). З 1987 на гасп. і камсамольскай рабоце. З 1990 у органах унутр. спраў Мінскай вобл., з 1993 у падраздзяленнях выхаваўчай работы, сац. абароны і прафес. падрыхтоўкі кадраў МУС Рэспублікі Беларусь. З 1997 у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. З 2000 дэп. Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь, нам. старшыні Пастаяннай камісіі па нац. бяспецы. Навук. працы па праблемах юрыд. псіхалогіі, псіхалогіі кіравання і заканатворчасці, псіхал. забеспячэння дзейнасці праваахоўных органаў.
Тв.:
Правоведение: Справ. по курсу высш. школы. Т. 2. Мн., 2000 (у сааўт.);
Вы — руководитель. Мн., 2001 (разам з М.І.Птухай, В.Р.Ступанавым);
Общая психология: Психические познавательные процессы. Мн., 2002 (разам з В.Р.Ступанавым);
Практическая психология для руководителя. Мн., 2003;
Ученые Пинщины. Мн., 2003 (разам з П.М.Сінкевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́КЦЕЎ Валянцін Рыгоравіч (н. 5.9.1944, в. Язвіны Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (2003). Канд.тэхн.н. (1986). Скончыў БПІ (1973). З 1966 працаваў на з-дзе, з 1972 нач. сектара Мінскага аддзела Цэнтр.н.-д.тэхн. ін-та Мін-ва абароннай прам-сці СССР, з 1985 нач. сектара, заг. лабараторыі Мінскага філіяла н.-д.тэхн. ін-та аптычнага прыладабудавання, з 1992 у НДІ працы (заг. аддзела, з 1995 нам. дырэктара), з 2003 заг. кафедры БДУ. Навук. працы па сац.-працоўных працэсах, матэм. мадэлях і выкарыстанні камп’ютэрнай тэхнікі, тэхн. падрыхтоўкі вытв-сці.
Тв.:
Автоматизированный расчет режимов резания и норм времени. Мн., 1990;
Формы и системы оплаты труда в условиях перехода к рыночным отношениям. Мн., 1996 (разам з А.Н.Заікіным, В.І.Матусевічам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЗАНО́ВІЧ Валянцін Пятровіч (28.5.1929, г. Магілёў — 2.1.1991),
бел.дзярж. дзеяч. Засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1979). Скончыў Мінскі юрыд.ін-т (1954). З 1954 на камсамольскай рабоце, з 1961 у ЦККПБ. З 1964 нам. старшыні савета Саюза спарт. т-ваў і арг-цый Беларусі, у 1978—90 старшыня К-та па фіз. культуры і спорце пры СМ Беларусі. Дэп. Вярх. Савета Беларусі (1980—90). У 1979—90 чл.Алімп.к-таСССР, чл.Міжнар.алімп. камітэта. З 1980 у Камісіі па ахове здароўя і сац. забеспячэнні Вярх. Савета Беларусі.
Тв.:
Спорту — всенародный размах. Мн., 1967 (разам з К.А.Кулінковічам, П.У.Піляком);
ГТО: Опыг, пробл., нерспективы. Мн., 1978 (разам з Г.П.Каваленкам, М.М.Еншыным);
Главное — массовость: Физ. движение Белоруссии на соврем. этапе. Мн. 1982 (разам з П.У.Піляком, В.С.Філіповічам);
Физическая культура и спорт Белоруссии: Сграницы летописи. Мн., 1988 (разам з К.А.Кулінковічам, В.С.Філіповічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́НЕК Казімір Францавіч (5.2.1895, в. Радашавічы Серадзскага ваяв., Польшча — лют. 1938),
дзяржаўны дзеяч БССР. У рэв. руху з 1912. З 1914 працаваў на заводах Украіны. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Маскве. Са снеж. 1918 на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі на Беларусі. У 1920—23 на парт. і сав. рабоце ў Магілёве, Гомелі, Барысаве. У час парт. чысткі (1921) абвінавачаны ў пралет. ненадзейнасці — «нацыяналістычных, сялянскіх ухілах», пазней — у шпіянажы. Нарком працы (1927—29), гандлю (1929—30), земляробства (1933—37) БССР, нам. старшыні СНКБССР (1930—34). Чл.ЦКз 1927 і Бюро ЦККП(б)Бз 1930. Чл.ЦВКБССРз 1924 і яго Прэзідыума з 1931. Чл.ЦВКСССРз 1931. 9.5.1937 арыштаваны органамі НКУС, 21.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1956.