разьбяр па дрэве 17 ст. Нарадзіўся ў г. Дуброўна Віцебскай вобл. Майстэрству разьбы вучыўся ў Куцеінскім Богаяўленскім манастыры пад Оршай. З 1654 працаваў у Іверскім (пад Ноўгарадам), з 1658 у Нова-Іерусалімскім (пад Масквой) манастырах. У 1666 пераведзены ў Аружэйную палату Маскоўскага Крамля. У 1667—68 удзельнічаў у аздабленні царскага Каломенскага палаца. Адзін са стваральнікаў разьбяных іканастасаў 3 цэркваў у Ізмайлаўскай сядзібе цара Аляксея Міхайлавіча. У 1686 удзельнічаў у стварэнні іканастаса царквы Пятра і Паўла ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕЯ́ДАЎ МЯЧЭ́ЦЬ, Вялікая мячэць Амеядаў у Дамаску,
помнік сярэдневяковай арабскай архітэктуры. Перабудавана ў 705—715 з царквысв. Іаана Хрысціцеля, пераробленай з ант. свяцілішча Юпітэра Дамаскага.
Прамавугольнае ў плане збудаванне (157 м х 100 м) з малельнай залай, да якой прымыкае двор, абнесены з трох бакоў галерэяй з 2-яруснымі аркадамі на калонах і слупах. Малельная зала — 3-нефавая з 2-яруснымі аркадамі на мармуровых калонах, перакрыжавана трансептам над сяродкрыжжам. Фасады ўпрыгожаны мазаікай 8 ст. (захаваліся часткова).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІСІ́ФАР (прозвішча Пятровіч-Дзевачка; ? — 1592 ці 1594),
мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсея Русі. Паходзіў з галіцкай шляхты. Пасля 1568 архімандрыт Лаўрышаўскага манастыра (каля Навагрудка). З 1579 мітрапаліт. Жыў пераважна ў Навагрудку. Садзейнічаў выданню ў віленскай друкарні Мамонічаў «Службоўніка» (1583). Дамогся ад польскага караля і вял.кн.ВКЛ Стафана Баторыя пацвярджэння незалежнай юрысдыкцыі правасл.царквы (1585) і дазволу спраўляць царк. святы паводле юліянскага календара (1586). У 1589 пазбаўлены сану за парушэнне кананічнага правіла (быў дваяжэнцам). Памёр у Лаўрышаўскім манастыры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАСТО́ЛІКІ, апостальскія браты,
сялянска-плебейская ерэтычная секта 13 — пач. 15 ст. ў Паўн. Італіі. Засн. ў 1260 у г. Парма рамеснікам Сегарэлі. Прапаведавалі вяртанне да сац. і маёмаснай роўнасці паводле вучэння раннехрысц. апосталаў (адсюль назва), выступалі супраць феад. дзяржавы і каталіцкай царквы. Секта асуджана як ерэтычная і забаронена II Усяленскім саборам (Ліён, 1274), Сегарэлі ў 1300 спалены. Яго пераемнік Дальчына ў 1304 узняў паўстанне, якое задушана ў 1307. Апастолікі прапаведавалі свае ідэі ў Паўн. Італіі, Паўд. Францыі, Іспаніі і Германіі да 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЛЬДЗЕ́ЙСКІЯ ШКО́ЛЫ,
пачатковыя школы, якія ствараліся ў гарадах Зах. Еўропы ў 13—14 ст. купецкімі гільдыямі. Выкладанне роднай мовы і арыфметыкі ў іх было пастаўлена значна лепш, чым у царкоўных. У школах павышанага тыпу выкладаліся таксама граматыка, геаметрыя і элементы рыторыкі. Гільдзейскія школы былі платныя, вучыліся ў іх звычайна дзеці заможных бацькоў. Каталіцкая царква ставілася да гільдзейскай школы варожа, паколькі іх стварэнне лічыла парушэннем манаполіі царквы ў школьнай справе. З заняпадам гільдый у 15—16 ст. гільдзейскія школы перайшлі ў падначаленне гар. кіраванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГАРЫЯ́НСКІ ХАРА́Л (ад лац. cantus gregorianus),
традыцыйнае літургічнае манадыйнае песнапенне рымска-каталіцкай царквы. Выконваецца ва унісон мужчынскім хорам або салістам ці групай салістаў (лац. schola) і хорам. Моўная аснова — латынь. Адбор і кананізацыя тэкстаў і напеваў пачаты ў канцы 6 ст. пры папе рымскім Грыгорыю I Вялікім (адсюль назва). Мелодыка падпарадкавана богаслужэбнаму тэксту, заснаванаму на нерэгулярным чаргаванні доўгіх і кароткіх працягласцей. Ладава-інтанацыйная аснова — 8 сярэдневяковых дыятанічных, т.зв. царкоўных, ладоў (модусаў). Грыгарыянскі харал стаў асновай ранніх формаў еўрап. поліфаніі (арганум, дыскант).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНО́СА (Canossa),
замак у Паўн. Італіі, за 18 км на ПдЗ ад г. Рэджа-нель-Эмілія, пабудаваны ў 10 ст. Тут у студз. 1077 адбылася значная падзея ў гісторыі барацьбы за інвестытуру. Адлучаны ад каталіцкай царквы і пазбаўлены прастола імператар «Свяшчэннай Рым. імперыі» Генрых IV (гл. ў арт.Генрых, герм. правіцелі) у рыззі і босы 3 дні прасіў тут даравання і літасці ў свайго праціўніка рым. папы Грыгорыя VII. З таго часу выраз «ісці ў К.» азначае згоду на зневажальную капітуляцыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДАЛЬЁН (франц. médaillon ад італьян. medaglione павелічальнае ад medaglia медаль),
1) выяўленчая ці арнаментальная кампазіцыя (ляпны або разны рэльеф, размалёўка, мазаіка) у авальным ці круглым абрамленні. Выкарыстоўваецца для аздаблення будынкаў, мэблі і інш. У бел. архітэктуры 18 — пач. 20 ст. вядомы М. з расл., антрапаморфнымі, рэліг. матывамі.
2) Ювелірнае ўпрыгожанне (нярэдка ў выглядзе авальнай ці круглай плоскай каробачкі на ланцужку) для захоўвання мініяцюрнага партрэта ці рэліквіі.
С.А.Сергачоў.
Медальён на фасадзе царквы Арсанмікеле ў Фларэнцыі, Італія. 1460. Мастак Л. дэла Робія. Маёліка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛЬМАСтарэйшы,
Пальма Век’ё (Palma Vecchio; сапр.Негрэці; Negretti) Якопа (каля 1480, Серына, каля г. Бергама, Італія — 30.7.1528), італьянскі жывапісец; прадстаўнік венецыянскай школы жывапісу эпохі Высокага Адраджэння. Вучыўся ў Дж.Беліні. Зазнаў уплывы Джарджоне, Тыцыяна, Л.Лота. Творы вызначаюцца мяккай, насычанай колеравай гамай, ідылічнасцю пейзажных фонаў, жыццярадаснасцю персанажаў: «Адам і Ева» (да 1512), «Тры сястры» (каля 1515—18), «Сустрэча Іакава і Рахілі» (каля 1520) і інш. Аўтар алтара царквы Санта-Марыя Фармоза ў Венецыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́ЎСКІ (Яўстафій Філарэтавіч) (26.4.1863, в. Славенск Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 15.12.1913),
гісторык, краязнавец і педагог. Скончыў Пецярбургскі гісторыка-філал.ін-т (1885), выкладаў гісторыю ў Гродзенскай гімназіі. Аўтар прац па гісторыі нас. пунктаў Гродзеншчыны, нар. адукацыі, правасл.царквы. Вывучаў ролю беларусаў у гісторыі ВКЛ. У дакладзе на 9-м археал. з’ездзе (Вільня, 1893) даказаў тоеснасць летапіснага Городенъ і сучаснага Гродна. Рабіў захады для археал. даследавання на Замкавай гары. У кн. «Гродзенская даўніна» (ч. 1, 1910) даследаваў гісторыю Гродна ад часоў заснавання да пач. 20 ст.