рака, левы прыток Паўн. Дзвіны, у Валагодскай і Архангельскай абл. Расійскай Федэрацыі. Даўж. 575 км, пл.бас. 44,8 тыс.км². Пачынаецца сярод балот, цячэ па лясістай мясцовасці. Асн. прытокі: Кулой, Вусця (справа), Вель (злева). Сярэдні расход вады каля с. Усць-Сюма 369 м³/с. Суднаходная на 355 км ад вусця. Сплаўная. На Вазе — г. Вельск, Шэнкурск.
грузінскі спявак (барытон). Нар.арт.СССР (1950). Бацька М.П.Аміранашвілі. Пасля сканчэння Тбіліскай кансерваторыі (1930) саліст Грузінскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Кіазо («Даісі» З.Паліяшвілі), Аўтандзіл («Сказанне аб Тарыэлі» Ш.Мшвелідзе, Дзярж. прэмія СССР 1947), Князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Яга («Атэла» Дж.Вердзі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РДЗІНА (Вольга Васілеўна) (н. 23.12.1932, г. Каршы, Узбекістан),
руская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар.арт.СССР (1978). Скончыла Ташкенцкую кансерваторыю (1959). У 1962—84 салістка Саратаўскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін» і «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Аіда («Аіда» Дж.Вердзі), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні). Выступае ў канцэртах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́САЎ (Ізраіль Мордухавіч) (7.10.1918, г. Мсціслаў Магілёўскай вобласці — 4.8.1994),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1951). Працаваў пераважна ў жанры гар. і індустр. пейзажа. Сярод твораў: «Восень» (1963), «Мінск, вул. Кірава» (1967), «Дрэвы і горад» і «Гарадскі рытм» (1967); карціны філас. кірунку: «Саперніцы» і «Успаміны» (1968), «Дзяўчына ў чырвоным» (1979), «Дзве жанчыны» (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́С»,
клуб рабочых-беларусаў у Маскве ў 1919. Адкрыты 23 лют.культ.-асветным аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыята і Маскоўскай бел. секцыяй РКП(б). Асн. мэты: правядзенне паліт. і культ.-асв. работы сярод беларусаў, падрыхтоўка кадраў для работы на Беларусі. Меў бібліятэку з чытальняй. У снеж. таго ж года пераўтвораны ў літоўска-бел. клуб, які дзейнічаў у 1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШМЯ́НСКІ КЛЯ́ШТАР ФРАНЦЫСКА́НЦАЎ.
Засн. ў 1505 у Ашмянахвял.кн.ВКЛ і каралём польскім Аляксандрам. Будынкі амаль на працягу ўсяго часу існавання былі драўляныя. У інвентары касцёла 1585 сярод кніг упамінаецца вельмі рэдкі антыфанар (літургічная кніга для спеваў антыфонам) на пергаменце. У 1659 збудаванні кляштара разбураны. У 1822 пабудаваны мураваны зальны касцёл. У 1832 кляштар закрыты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГУСЛА́ЎСКАЯ (Нінэль Захараўна) (н. 21.6.1935, г. Крывы Рог, Украіна),
бел. эстрадная спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыла муз. вучылішча ў Душанбе (1958). У 1962—87 салістка Бел. філармоніі. Яе выканальніцкая манера вылучаецца мяккасцю, шчырасцю, натуральнасцю. Сярод лепшых інтэрпрэтацый песні «Белая Русь» Ю.Семянякі, «Спадчына» І.Лучанка. Дыпламант 1-га Усесаюзнага конкурсу сав. песні (Масква, 1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУРАЛЮМІ́Н (ад ням. Düren — горад, дзе была распачата прамысл.вытв-сць сплаву, + алюміній),
дзюраль, дзюралюміній, назва групы сплаваў на аснове алюмінію. Мае дабаўкі (па масе) медзі (2,2—5,2%), магнію (0,2—2,7%), марганцу (0,2—1%). Найб. трывалы і найменш каразійнаўстойлівы сярод алюмініевых сплаваў, таму Д. часта плакіруюць чыстым алюмініем. Выкарыстоўваюць як канстр. матэрыял у авіяц. і трансп. машынабудаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСКРЫМІНА́НТ [ад лац. discriminans (discriminantis) які распазнае, раздзяляе] алгебраічнага ўраўнення, выраз, які складаецца з каэфіцыентаў ураўнення і ператвараецца ў нуль у тым і толькі ў тым выпадку, калі сярод каранёў ураўнення ёсць роўныя. Напр., Д. квадратнага ўраўнення x2 + px + q = 0 роўны p2−4q, кубічнага ўраўнення x3 + px + q = 0 роўны −4p3−27q2.