ДЫСКРЫМІНА́НТ [ад лац. discriminans (discriminantis) які распазнае, раздзяляе] алгебраічнага ўраўнення, выраз, які складаецца з каэфіцыентаў ураўнення і ператвараецца ў нуль у тым і толькі ў тым выпадку, калі сярод каранёў ураўнення ёсць роўныя. Напр., Д. квадратнага ўраўнення x2 + px + q = 0 роўны p​2−4q, кубічнага ўраўнення x3 + px + q = 0 роўны −4p​3−27q​2.

т. 6, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)