РАКІ́ТАЎКА, Кветанка,

рака ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл. і Крупскім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна. Даўж. 21 км. Вадазбор сярэднеўзгорысты, пл. 119 км². Пачынаецца за 2,3 км на У ад в. Гара Чашніцкага р-на, упадае ў воз. Сялява каля в. Калодніца Крупскага р-на. Рэчышча ад вытоку на працягу 13 км каналізаванае.

т. 13, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАКУТУ́Н, Рэкут, Рокут,

ручай у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Дняпро. Даўж. 20 км. Вадазбор раўнінны (пл. 112 км²). Пачынаецца за 2 км на У ад в. Ямнае, вусце за 1 км на З ад в. Свержань. Рэчышча на працягу 14 км (200 м ніжэй аўтадарогі Ямнае — Карма да аўтадарогі Рагачоў — Доўск) каналізаванае.

т. 13, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЖА́ЎКА, Беліца,

рака ў Чавускім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Будлянка (бас. р. Дняпро). Даўж. 20,4 км. Вадазбор (пл. 108 км²) у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Смолка, вусце на паўд.-ўсх. ускраіне в. Сутокі. Рэчышча на працягу 18 км (акрамя невялікіх участкаў у вытоку і каля вусця) каналізаванае.

т. 13, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́ВА,

рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас. р. Дняпро). Даўж. 29 км. Вадазбор на Пн Цэнтральнабярэзінскай раўніны (пл. 245 км²). Пачынаецца за 5 км на З ад р.п. Зялёны Бор Смалявіцкага р-на, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Навасёлкі Барысаўскага р-на. Рэчышча на трох участках каналізаванае.

т. 13, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУКА́Ў ракі,

адгалінаванне рэчышча ракі. Узнікае ў выніку намнажэння наносаў у рэчышчы ў выглядзе асяродка або вострава, а таксама пры прарывах лукавін (гл. Меандры). На горных рэках Р. фарміруюцца звычайна пры выхадзе вадацёкаў на перадгорныя раўніны і ў міжгорных паніжэннях, дзе здольнасць ракі пераносіць наносы паслабляецца; на раўнінных рэках Р. характэрны для дэльт. Другарадныя Р. часта называюць пратокамі.

т. 13, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СО́СНІЦА,

рака ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 39 км. Пл. вадазбору 394 км². Выцякае з воз. Сосна за 10 км на ПдЗ ад в. Труды, вусце каля в. Сосніца. Цячэ па Полацкай нізіне. Даліна невыразная. Рэчышча звілістае, шыр. ў вярхоўі 3—5 м, у ніжнім цячэнні 7—9 м.

т. 15, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАЎБУ́НКА,

рака ў Гомельскай вобл. Беларусі і Бранскай вобл. Расіі, левы прыток р. Беседзь (бас. р. Дняпро). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 192 км². Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Стаўбунка ў Бранскай вобл., вусце каля в. Жалезнікі Веткаўскага р-на. Рэчышча на працягу 17,3 км (ад мяжы з Расіяй да в. Стаўбун Веткаўскага р-на) каналізаванае.

т. 15, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УЛЬЯ́НКА,

рака ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Дняпро. Даўж. 20 км, пл. вадазбору 70 км². Пачынаецца за 1,2 км на ПдЗ ад в. Мікалаеўка, вусце каля ўсх. ускраіны в. Данькавічы. Цячэ на паўд.-ўсх. схілах Аршанскага ўзвышша. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,2 км каналізаванае. У верхнім і сярэднім цячэнні ў межань месцамі перасыхае.

т. 16, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УНГУ́З,

субшыротнае лагчынападобнае паніжэнне ў пустыні Каракумы, на мяжы Нізінных і Заунгузскіх Каракумаў, у Туркменістане. Даўж. 470 км. Складзены з ланцуга ўпадзін (даўж. да 15 км, шыр. да 4 км з плоскімі саланчаковымі і такырнымі днішчамі. Упадзіны аддзелены адна ад адной перамычкамі з карэнных пясчаністых парод або навеяных пяскоў. Мяркуюць, што У. — рэштка стараж. рачнога рэчышча, дэфармаванага тэктанічнымі рухамі.

т. 16, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРО́Х, Чарух (тур. Çoruh),

рака ў Турцыі і Грузіі. Даўж. 438 км (у Грузіі — ніжняе цячэнне, 26 км), пл. бас. 22 тыс. км². Большая ч. рэчышча — у тэктанічнай даліне паміж хр. Лазістанскім і Чарох, упадае ў Чорнае м. каля г. Батумі. Вясенне-летняе разводдзе. Сярэдні расход вады 285 м³/с. Выкарыстоўваецца пераважна для арашэння. На Ч. — г. Байбурт (Турцыя).

т. 17, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)