вёска ў Мінскім р-не, на правым беразе р. Свіслач. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 7 км на ПдУ ад Мінска, 5 км ад чыг. ст. Калядзічы. 945 ж., 316 двароў (2000). Мінскае прадпрыемства па вытв-сці ветпрэпаратаў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Свята-Міхайлаўская царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЕ́ЛІЧЫ,
вёска ў Хойніцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.-г.прадпрыемства. За 8 км на У ад горада і 14 км ад чыг. ст. Хойнікі, 111 км ад Гомеля. 312 ж., 111 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЎБІЧЫ,
вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім с/с Мінскага р-на. За 25 км на ПнУ ад Мінска. 180 ж., 75 двароў (2001). Каля вёскі Рэсп. унітарнае прадпрыемстваалімп.спарт. комплекс «Раўбічы», навуч. цэнтр Нац. банка. Базавая школа, клуб, б-ка. Каля вёскі помнік архітэктуры — Раўбіцкі касцёл, у якім знаходзіцца Музей беларускага народнага мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКІ ЗАВО́Д МЕХАНІ́ЧНАЙ АПРАЦОЎКІ ДРАЎНІ́НЫ.
Дзейнічаў у г.Рэчыца Гомельскай вобл. з 1903 як лесапільнае і фанернае прадпрыемства, з 1911 — з-дмех. апрацоўкі драўніны. З 1908 уваходзіў у акц.т-ва лесафанерных з-даў. Меў паравы рухавік. Вырабляў дошкі, з 1908 альховую клееную фанеру. У 1913 працавала ад 40 да 150 рабочых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́НЦЫЯ (ад лац. statio стаянне, стаянка),
1) пункт прыпынку сухапутнага транспарту, часцей за ўсё чыгуначнага, які мае спец. будынкі; таксама пункт размеркавання якіх-н. трансп. сродкаў (напр., трамвайная С.).
2) Спецыяльна абсталяванае прадпрыемства, якое абслугоўвае якую-н. галіну дзейнасці на вызначанай тэрыторыі, вядзе сістэматычныя назіранні і даследаванні, напр., метэаралагічная станцыя, санітарна-эпідэміялагічная С. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́НЦЫЯ ТЭХНІ́ЧНАГА АБСЛУГО́ЎВАННЯ,
прадпрыемства для тэхн. абслугоўвання і бягучага рамонту аўтамабіляў. Бываюць універсальныя (выконваюць комплексныя работы па абслугоўванні аўтамабіляў розных марак і мадэлей) і спецыялізаваныя (абслугоўваюць пэўныя мадэлі аўтамабіляў). Аўтамаб. з-ды таксама ствараюць С.т.а. (сервісныя аўтацэнтры), дзе акрамя тэхн. абслугоўвання аўтамабіляў дадзенага з-да выконваюць іх гарантыйны рамонт, замену агрэгатаў і інш. работы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРА́ДУБКА,
вёска ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 28 км на ПнЗ ад г.п. Лоеў, 72 км ад Гомеля, 39 км ад чыг. ст. Рэчыца. 570 ж., 244 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПА́НКІ,
вёска ў Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Жабінка—Арэпічы. Цэнтр сельсавета і с.-г.калект.прадпрыемства. За 10 км на Пн ад горада і чыг. ст. Жабінка, 36 км ад Брэста. 245 ж., 100 двароў (2002). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Свята-Міхайлаўская царква (да 1780).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УДА́РНАЯ,
вёска ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Лельчыцы—Новае Палессе. Цэнтр сельсавета і калект.с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 25 км на Пн ад г.п. Лельчыцы, 232 км ад Гомеля, 92 км ад чыг. ст. Ельск. 889 ж., 255 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́НСКАЯ ЗАПА́ЛКАВАЯ ФА́БРЫКА Дзейнічала ў 1863—85 у маёнтку Уна Аршанскага пав. (цяпер вёска ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл.). Першае на Беларусі прадпрыемства такога профілю. Належала Рыжскаму акц. т-ву. Вырабляла шведскія запалкі з асіны. У 1876 мела паравы рухавік. У 1881 выраблена больш за 5 млн. карабкоў запалак. У 1885 працавалі 74 чалавекі.