БАГДА́НАЎ (Мікалай Аляксандравіч) (н. 6.8.1944, в. Малюшына Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1970). З 1970 у Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі, з 1972 саліст Бел. філармоніі. У т-ры муз. камедыі выканаў партыі Эдвіна («Сільва» І.Кальмана), Арыфа («Каўказская пляменніца» Р.Гаджыева), Мікіты («Халопка» М.Стрэльнікава). У канцэртным рэпертуары Багданава арыі з опер Дж.Вердзі, аперэт І.Кальмана, рамансы П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, Г.Свірыдава, бел., рус., укр. і неапалітанскія нар.песні. Лаўрэат Рэсп. конкурсу маладых выканаўцаў (1976), Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне сав.песні (Масква, 1977, 1-я прэмія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСМАГІ́ЛАЎ (Загір Гарыпавіч) (н. 8.1.1917, с. Серменева Беларэцкага р-на, Башкортастан),
башкірскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1982). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1954). З 1968 рэктар (з 1978 праф.) Ін-та мастацтваў ва Уфе. З юнацтва спяваў старадаўнія нар.песні, выступаў як кураіст-імправізатар. Сярод твораў: оперы «Салават Юлаеў» (паст. 1955), «Шаура» (паст. 1963), «Гюльзіфа» (1967), «Хвалі Агідэлі» (1972), «Паслы Урала» (1982), «Акмула» (1988); муз. камедыя «Сваячка» (1959); араторыя «Мы пераможцы» (1985); кантата «Я — расіянін»; вак.-сімф. паэма «Бессмяротнасць» (1975); творы для сімф.арк.; інстр. п’есы, цыкл хароў «Слова маці» (1972); рамансы, песні, музыка да драм. спектакляў. Дзярж. прэмія Башкортастана 1967, Дзярж. прэмія Расіі 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАГО́Д, танок,
масавая нар. гульня, найб. пашыраная са стараж. часоў да пач. 20 ст. ў слав. народаў, у т. л. на Беларусі. Уключае танец, хар. спевы і элементы драм. дзеяння; драм. і танц. сцэны часцей за ўсё ілюструюць змест песні. К. бываюць адкрытыя і закрытыя, падвойныя і адзінарныя, павольныя і хуткія з прытанцоўваннем; іх удзельнікі трымаюцца за рукі, часам за рагі хустак. У бел. летапісах згадваюцца з 11 ст.Асн. сюжэты К. — выбар маладога і маладой, праводзіны ў войска, падзеі сямейнага жыцця і інш. У наш час на Беларусі карагодныя песні і танец звычайна выконваюцца прафес. і самадз.маст. калектывамі.
расійскі эстрадны спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Расіі (1977). Нар.арт. Расіі (1983). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1969). З 1969 саліст Цэнтр. тэлебачання і радыё, з 1983 — Дзярж. канцэртна-тэатр. гастрольнага аб’яднання «Масканцэрт». Арганізатар (1990) і маст. кіраўнік Дзярж.т-ра эстрадных паказаў «Музычнае агенцтва». У рэпертуары песні сучасных кампазітараў. Выканаў шэраг партый у араторыях, канцэртных пастаноўках опер «Ліпеньская нядзеля» У.Рубіна, «Асуджэнне Лукула» П.Дэсаў, «Поргі і Бес» Дж.Гершвіна і інш. Лаўрэат 4-га Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (1970, Масква), міжнар. фестываляў песні ў Сопаце (Польшча) і «Залаты Арфей» (Балгарыя; абодва 1972).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́ЛЬСКІ (Леанід Уладзіміравіч) (н. 9.1.1948, в. Гнеўчыцы Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыў Бел. кансерваторыю (1976). З 1976 саліст Мурманскай і Калінінскай філармоній. З 1984 саліст Ансамбля песні і танца Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. Валодае голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпазону. У рэпертуары творы бел. і інш. кампазітараў пераважна ваен.-патрыят. тэматыкі. Першы выканаўца многіх песень бел. кампазітараў, у т. л. І.Лучанка, У.Будніка, А.Чыркуна, А.Атрашкевіч і інш. Аўтар і выканаўца песень «Ты вясна мая», «Не сумуйце, дзяўчаты», «Асенняе каханне», «Поезд разлукі» і інш. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу выканаўцаў сав.песні (Ленінград, 1978).
расійскі спявак (тэнар). Унук В.Панінай. На эстрадзе з 1920-х г., выконваў цыганскія песні і рамансы, творы рус. кампазітараў, уласныя творы. У 1930-я г. рэпрэсіраваны. Жыў у Магадане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛГАКО́ЎСКІ (Дзмітрый Гаўрылавіч) (1845—1918?),
бел. этнограф, фалькларыст, краязнавец. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1869). У 1902 адмовіўся ад духоўнага сану. Працаваў настаўнікам рус. і царк.-слав. моў у Ваўкавыску. Друкаваў артыкулы, фальклорна-этнагр. творы ў газетах «Новое время», «Санкт-Петербургские губернские ведомости», «Минские губернские ведомости» і інш. Аўтар прац «Беларускія песні. Валачобныя» (1868), «Практычны дапаможнік па наглядным засваенні рускага правапісу» (1873), «Гістарычны нарыс Ваўкавыска, павятовага горада Гродзенскай губерні» (1881) і інш. У 1890 выдаў фальклорна-этнагр. зборнік «Пінчукі», прысвечаны духоўнай культуры насельніцтва цэнтр. часткі Палесся (уключае песні, загадкі, прыказкі, прымаўкі, а таксама апісанні вераванняў, абрадаў і звычаяў). Аўтар рамана «Блізняты» (1903), аповесці «У баку ад жыцця» (1909; на аўтабіягр. матэрыяле).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУДЖА́ВА (Булат Шалвавіч) (н. 9.5.1924, Масква),
расійскі пісьменнік, аўтар і выканаўца песень. Скончыў Тбіліскі ун-т (1950). Аўтар зб-каў вершаў «Лірыка» (1956), «Астравы» (1959), «Вясёлы барабаншчык» (1964), «Арбат, мой Арбат» (1976), «Песні і вершы» (1989), «Дары лёсу» (1993) і інш. Для іх характэрна зліццё размоўнай і песеннай інтанацый, празаізмаў і патэтыкі. Стваральнік своеасаблівага выканаўчага стылю — аўтарскай песні («Возьмемся за рукі, сябры», «Лёнька Каралёў», «Паўночны тралейбус», «Ах, Арбат, мой Арбат...» і інш.). Напісаў раманы «Падарожжа дылетантаў» (кн. 1—2, 1976—78), «Спатканне з Банапартам» (1983); «Скасаваны тэатр» (1994); аповесці «Будзь здаровы, шкаляр» (1961), «Бедны Аўросімаў» (1969), «Паходжанні Шыпава, ці Старадаўні вадэвіль» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБЗО́Н (Іосіф Давыдавіч) (н. 11.9.1937, г. Часаў Яр Данецкай вобл., Украіна),
расійскі эстр. спявак, педагог. Нар.арт. Расіі (1980), нар.арт. Украіны (1991), нар.арт.СССР (1987). Скончыў Муз-.пед. ін-т імя Гнесіных (1973; цяпер Рас. акадэмія музыкі), з 1984 выкладае ў акадэміі (праф.). З 1959 саліст Усесаюзнага радыё, з 1962 у Москанцэрце, з 1989 саліст, маст. кіраўнік канцэртнага аб’яднання «Масква». Прапагандыст і першы выканаўца песень А.Пахмутавай, А.Астроўскага, А.Фельцмана, Я.Фрэнкеля, Э.Калманоўскага, М.Тарывердыева і інш. 1-я прэміі на міжнар. фестывалях эстр.песні ў г. Сопат (Польшча, 1964) і «Залаты Арфей» (Балгарыя, 1968), Міжнар. конкурсу сав.эстр.песні (Будапешт, 1966). Дзярж. прэмія СССР 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СІЧ (Марыя Мікалаеўна) (1850, с. Расуха Унецкага р-на Бранскай вобл., Расія — ?),
бел. фалькларыстка, этнограф і пісьменніца. Адукацыю атрымала ў Пецярбургу. Аўтар фалькл. працы «Ліцвіны-беларусы Чарнігаўскай губерні, іх побыт і песні» (1901), прысвечанай вуснай нар. паэзіі і духоўнай культуры беларусаў. У прадмове да зборніка характарызуюцца жыццё і побыт сялян, іх вераванні, паданні, песні, асаблівасці гаворкі і спеваў. Пісала пра матэрыяльную культуру беларусаў (арт. «Аб пабудовах беларускага селяніна Чарнігаўскай губерні...», 1906). Сярод інш. твораў паэма «На перасяленне. Расказ цёткі Домны з Палесся» (1903), байкі, вершы. На бел. мову пераклала байкі І.Крылова («Пералажэнне некаторых баек Крылова на беларускую мову», 1903).
Тв.:
У кн.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1971.