АСВЕ́ТНАЕ ТАВАРЫ́СТВА БЕЛАРУ́САЎ (АТБ) у Варшаве. Існавала ў 1936—39 (да афіц. рэгістрацыі ў 1937 дзейнічала пад назвай «Арганізацыйны камітэт беларускага т-ва ў Варшаве»). Т-ва мела на мэце правядзенне культ.-асв. і выдавецкай дзейнасці, арганізацыю б-к, клубаў, аказанне матэрыяльнай дапамогі і маральнай падтрымкі беларусам, якія жылі ў Варшаве. У яго ўваходзілі прадстаўнікі бел. інтэлігенцыі, работнікі, студэнты варшаўскіх ВНУ (каля 1 тыс.чал.). Сярод актывістаў А.Бычкоўскі, С.Казура, Б.Руткоўскі, А.Шыдлоўскі, М.Забэйда-Суміцкі, Л.Панько, В.Чарняўская і інш. Пры АТБ працавалі курсы бел. мовы, гурткі маст. самадзейнасці. Дзейнасць спынена ў першыя дні нападу фаш. Германіі на Польшчу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАМБАРДЗІРО́ЎШЧЫК,
баявы самалёт, прызначаны для паражэння наземных і марскіх аб’ектаў праціўніка бомбамі ці ракетамі. Першыя бамбардзіроўшчыкі створаны напярэдадні 1-й сусв. вайны, у Расіі першы бамбардзіроўшчык — «Ілья Мурамец» (1913). Найб. тыповыя бамбардзіроўшчыкі на пач. 2-й сусв. вайны: сав. Пе-2, ням. Ю-87, англ. «Галіфакс», амер. «Ліберэйтар» і інш. Паводле канструкцыі сучасны бамбардзіроўшчык — суцэльнаметалічны манаплан (часам з крылом зменнай стрэлападобнасці), мае 2—8 рэактыўных рухавікоў. Палётная маса 35—227 т, скорасць больш за 1000 км/гадз, далёкасць палёту без дазапраўкі да 18 тыс.км. Узбраенне: пушкі, да 20 ракет, бомбы да 23 т. Абсталяваны дапаможнымі сістэмамі і прыстасаваннямі для жыццезабеспячэння і выратавання экіпажа ў аварыйных умовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГІНА́ЛЬНАЯсям’і ліній,
лінія, якая ў кожным сваім пункце датыкаецца да адной лініі сям’і. Напр., усякая крывая з’яўляецца агінальнай для сям’і сваіх датычных; агінальная сям’і акружнасцяў аднолькавага радыуса R з цэнтрамі на адной прамой — пара прамых, кожная з якіх ляжыць на адлегласці R ад лініі цэнтраў (гл.рыс.). Ураўненне агінальнай сям’і ліній на плоскасці, якія вызначаюцца ўраўненнем 𝑓(x, y, C) = 0, можна знайсці з сістэмы 𝑓(x, y, C) = 0, 𝑓c (x, y, C) = 0 выключэннем параметра C пры ўмове, што 𝑓(x, y, C) мае неперарыўныя першыя частковыя вытворныя па ўсіх пераменных.
Агінальныя сям’і акружнасцяў з цэнтрамі на адной прамой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ЕЎ (Віктар Міхайлавіч) (6.2.1888, г. Ніжнеўральск — 16.2.1968),
рускі музыказнавец, фалькларыст. Д-р мастацтвазнаўства (1944), праф. (1919). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1914). Працы па сав. і зарубежнай музыцы, старарус. муз. пісьменнасці. Распрацоўваў тэарэт. праблемы муз. фальклору народаў СССР і зарубежных краін, стварыў першыя сістэматызацыі муз. інструментарыя рус., бел. і інш. народаў. Аўтар манаграфіі па муз. фальклоры беларусаў «Беларуская народная музыка» (1941). Падрыхтаваў і выдаў шэраг зборнікаў нар. песень.
Тв.:
Пауль Хиндемит. Л., 1927;
Афганская народная музыка. М., 1960;
Очерки по истории музыки народов СССР. Вып. 1—2. М., 1962—63;
Персидские теснифы. М., 1964;
О музыкальном фольклоре и древней письменности. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЎРЫС (Іван Трафімавіч) (1890, в. Кухчыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 4.11.1937),
бел. жывапісец, графік, педагог. Скончыў у Віцебску настаўніцкі ін-т, маст.-практычны ін-т (1922, у 1922—23 яго рэктар). Зазнаў уплыў К.Малевіча. У 1920—30-я г. выкладаў маляванне ў навуч. установах Віцебска. Уваходзіў у групу УНОВІС. Удзельнік выставак УНОВІС (Масква, 1921) і ўсебеларускіх (1925, 1927, 1930, 1936, 1937). Сярод работ: «Партрэт дачкі», «Затока», «Маёўка ў 1905» і інш. Аўтар успамінаў пра Віцебскую мастацкую школу ў першыя гады сав. улады. У 1937 беспадстаўна рэпрэсіраваны і расстраляны. У 1962 рэабілітаваны.
Тв.:
Вобразнае мастацтва ў г. Віцебску // Віцебшчына. Віцебск, 1928. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАЗКО́ЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура пач. бронзавага веку (мяжа 3—2-га тыс. да н.э. — 1200 г. да н.э.) на тэр. Прыбайкалля, Прыангар’я, у вярхоўях Лены і нізоўях Селенгі. Назва ад пахаванняў у б. Глазкоўскім прадмесці г. Іркуцка. Вядома па невял. могільніках (ад 1 да 8 пахаванняў). Пахавальны абрад — у неглыбокіх ямах на спіне ў выцягнутым становішчы, радзей з сагнутымі нагамі; на апошнім этапе ў скурчаным становішчы. Асаблівасць пахаванняў — арыентацыя ўздоўж ракі, часцей галавой уверх па цячэнні. Асн. занятак — рыбалоўства. Насельніцтва карысталася каменнымі і касцянымі прыладамі і зброяй. З’явіліся першыяметал. вырабы: нажы, рыбалоўныя кручкі, іголкі, шылы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́СКІНІНКАЙ (Druskininkai),
гораду Літве, на р. Нямунас (Нёман). Вядомы з 1635, да 1939 наз. Друскенікі. 21,8 тыс.ж. (1997). Чыг. станцыя. Суднаходства па р. Нёман да Гродна.
Бальнеагразевы і кліматычны курорт. Першыя купальні пабудаваны ў 1837. Мяккі клімат з цёплым летам, мясц.мінер. воды і тарфяныя гразі — асн.лек. фактары пры хваробах страўнікава-кішачнага тракту, печані і жоўцевых шляхоў, нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм, лёгачных (нетуберкулёзнага паходжання), органаў апоры і руху, гінекалагічных, абмену рэчываў. У Д. каля 10 санаторыяў (у т. л. санаторый «Беларусь»), пансіянаты, бальнеагразелячэбніца, пітная галерэя, аэрасалярыі, каскадныя купальні і інш. Мемар. музей М.К.Чурлёніса, музей лесу, ландшафтны заказнік у даліне Рэйгардас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАМЫ́ЙКА (ад назвы г. Каламыя, Украіна),
1) жанр укр.нар. паэзіі, кароткая песенька накшталт прыпеўкі. Пашырана пераважна ў зах. абласцях Украіны. Узнікла ў 15 ст., першыямуз. запісы з 17 ст. Страфа К., як правіла, — трохкаленнае 14-складовае двухрадкоўе (гл.Каламыйкавы верш). Найб. поўны зб. «Каламыйкі» (т. 1—3, 1905—07) выдаў У.М.Гнацюк. Трапляецца ў бел.нар. творчасці: «Чые пчолы лятуць ў поле, // А мае ў садочку. // А хто любіць далёкую, // А я сусядочку». На ўзор укр. М.Багдановіч стварыў бел. К.
2) Укр.нар. масавы танец гуцулаў.
3) Нар. інструментальная п’еса.
Літ.:
Шумада Н. Песенні мініатюри українського народу // Коломийки. Київ, 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́ЧЫЦ (Алена Генадзеўна) (н. 12.3.1940, г. Нальчык, Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка),
бел. археолаг. Д-ргіст.н. (1995). Скончыла БДУ (1964). З 1971 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі, з 1996 вядучы навук. супрацоўнік. Вывучае матэрыяльную культуру плямён каменнага і бронзавага вякоў на тэр.ўсх. і паўд.-зах. Беларусі, пытанні палеагеаграфіі, палеаэкалогіі, сац.-эканам. развіцця стараж. насельніцтва. Асн. даследаванні праводзіла ў бас. рэк Сож і Ясельда (Бердыж, Гронаў, Моталь, Струмень і інш.). Аўтар прац «Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі» (1984), «Помнікі каменнага і бронзавага вякоў Усходняй Беларусі» (1987), «Першыя людзі на зямлі Беларусі» (1997), адзін з аўтараў кніг «Беларуская археалогія» (1987), «Археалогія Беларусі» (т. 1, 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬВІ́НА ((Calvino) Італа) (15.10.1923, г. Сант’яга-дэ-лас-Вегас, Куба — 19.9.1985),
італьянскі пісьменнік. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік руху Супраціўлення, пад уплывам якога напісаў першыя аповесці «Сцежка да павучыных гнёздаў» (1947), «Апошнім прылятае крумкач» (1949) і інш. Творы 1950-х г. філасофска-алегарычныя (трылогія «Нашы продкі», 1952—59). Тонкім гумарам, фантастычнасцю вызначаюцца зб-кі апавяданняў «Маркавальда, або Поры года ў горадзе» (1963), «Касмакомікі» (1965), «Нябачныя гарады» (1972), «Паламар» (1983). Аўтар філас. рамана «Замак перакрыжаваных лёсаў» (1973), аповесці «Калі зімовай ноччу падарожнік...» (1979). Збіраў і апрацоўваў нар. казкі. Даследаваў праблемы л-ры 20 ст., перакладаў з франц. мовы.