кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў супраць партызан і насельніцтва ў Ганцавіцкім, Жыткавіцкім, Чырвонаслабодскім, Ленінскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Слуцкім, Старобінскім р-нах, на тэр.партыз. злучэнняў Пінскага і Слуцкай зоны ў лютым 1943 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі 3 паліцэйскіх палкоў і 5 батальёнаў, у т. л. асобым батальёнам СС Дырлевангера. Партызаны стварылі штаб (камандзір В.З.Корж), на чале з якім некалькі дзён стрымлівалі націск гітлераўцаў, потым асн. сілы партызан выйшлі з-пад удараў праціўніка. У час аперацыі здзейснілі подзвіг браты І. і М. Цубы. Карнікі ўчынілі масавае знішчэнне грамадзян у Слуцку, потым пачалі прачэсваць міжрэчча Случ—Морач—Цна і спалілі шэраг вёсак з жыхарамі. У выніку аперацыі карнікі загубілі больш за 10 тыс. грамадзян, захапілі 16 700 галоў жывёлы, 222,8 т збожжа і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́РКАЎШЧЫНСКАЯ ПАДПО́ЛЬНАЯ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ «ЗА РАДЗІ́МУ» ў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў ліп. 1941 — ліп. 1944 на тэр. Шаркаўшчынскага р-на. Налічвала 31 чал. (кіраўнікі Г.К.Лысёнак, П.А.Балай, І.А.Гінько). З вясны 1943 дзейнасць арг-цыі накіроўвалі Вілейскія падп. абкомы КП(б)Б і ЛКСМБ. Падпольшчыкі вялі агітац. работу сярод насельніцтва, зрывалі мерапрыемствы акупац. улад, збіралі і перадавалі партызанам зброю, звесткі разведкі пра варожыя гарнізоны ў Варапаеве, Глыбокім, Паставах, Шаркаўшчыне, бланкі дакументаў, пісчую паперу. Летам 1943 напярэдадні адыходу ў партызаны падпольшчыкі падпалілі ў Варапаеве будынак біржы працы і знішчылі дакументы. Сумесна з партызанамі патрыёты знішчалі лініі сувязі, палілі масты на шашэйных дарогах і чыгунцы, удзельнічалі ў нападах на гарнізоны акупантаў. У барацьбе супраць фаш. захопнікаў загінула 9 падпольшчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШО́ШЫНСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942,
аперацыя партызан па знішчэнні чыг. моста цераз р. Шоша на чыг. лініі Маладзечна—Полацк у Глыбоцкім р-не 17.9.1942 у Вял.Айч. вайну. Яе праводзілі 1-ы і 3-і партыз. атрады брыгады «Смерць фашызму» (камандзір У.В.Мельнікаў) і партыз. група М.З.Умінскага, што ў ліп. 1942 прыбыла з-за лініі фронту. Мост (даўж. 35 м) ахоўваў ням. гарнізон, абапал моста знаходзіліся дзоты, акопы, загароды з дроту. У бліжэйшых гарнізонах праціўніка на ст. Падсвілле і Зябкі было каля 170 гітлераўцаў. У ноч на 17 вер.партызаны выставілі заслон з боку казармаў, захапілі дзот і кулямётным агнём скавалі дзеянні праціўніка, чым далі магчымасць падрыўнікам замініраваць і ўзарваць мост. У выніку аперацыі рух паяздоў быў спынены на 15 сутак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФРЭ́МЕНКА Аляксей Антонавіч (17.3.1910, в. Грыбы Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 27.11.1977),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). З 1935 працаваў у калгасна-саўгасных Барысаўскім, з 1938 у Заслаўскім, у 1939—41, 1946—54 Пінскім, з 1954 у Магілёўскім абл.драм. т-рах. Акцёр вострахарактарнага плана. Створаныя ім вобразы вызначаліся яркасцю сац. характарыстык, сакавітым нар. гумарам, трапнымі дэталямі, жыццёвай верагоднасцю. Сярод лепшых роляў: Батура («Партызаны» К.Крапівы), Пустарэвіч («Паўлінка» Я.Купалы), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Барадач («Гады навальнічныя» К.Губарэвіча), Вярэніч («Трывога» А.Петрашкевіча), Сілан («Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Трубач («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Шчукар («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Скварэц («Ленінградскі праспект» І.Штока), Валодзька Хірамант («Канец Хітрова рынку» паводле А.Бязуглава і Ю.Кларава), Дон Луіс («Каханне не жарты» П.Кальдэрона) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБО́РСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну,
састаўная частка Расонскага патрыятычнага падполля. Дзейнічала ў жн. 1941 — крас. 1942 (кіраўнік У.В.Петрачэнка) на тэр. Віцебскай вобл. Мела 3 групы (23 чал.): у вёсках Аўсюкова і Забор’е (А.Дз.Цітоў, І.Ф.Лапатка), Лакці і Пакоціна (Я.А.Каган, А.І. і Н.І.Папляцеевы), Баканіха і Шарстова (М.Ф.Максіменка). Падпольшчыкі дзейнічалі ў кантакце з партызанамі, збіралі для іх зброю, разведданыя, харчаванне, медыкаменты. Разам з партызанамі ўдзельнічалі ў падрыве моста цераз р. Дрыса, 6 мастоў на шашэйных дарогах, спалілі будынак ням. камендатуры ў в. Забор’е, здзейснілі шэраг дыверсій па знішчэнні баявой тэхнікі, аўтатранспарту і жывой сілы ворага. Вясной і летам 1942 амаль усе падпольшчыкі пайшлі ў партызаны. Дзейнасць падполля ўвекавечана ў Музеі баявой садружнасці бел., рус., латв. і літ. партызан у г.п. Расоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЖАКЕ́ВІЧ Іван Сідаравіч (18.1.1864, с. Вішнапаль Чаркаскай вобл., Украіна — 19.1.1962),
украінскі мастак. Нар. мастак Украіны (1951). Вучыўся ў іканапіснай школе Кіева-Пячэрскай лаўры (1876—82, выкладаў там у 1905—07), у Кіеўскай школе малявання М.Мурашкі (1882—84), у Пецярбургскай АМ (1884—88). У 1883 прымаў удзел у аднаўленні фрэсак 12 ст. Кірылаўскай царквы ў Кіеве, у 1904—08 працаваў над размалёўкамі трапезнай і царквы Усіх святых Кіева-Пячэрскай лаўры. Аўтар карцін на быт. і гіст. тэмы («Кіева-Пячэрская лаўра. Від на корпус архітэктара Сцяпана Коўніра», 1905—06; «Кій, Шчэк і Хорыў і сястра іх Лыбідзь», «Маці ідзе!..», абедзве 1907; цыкла «Краявіды старога Кіева», 1913; «Бунт сялян», «На паншчыне», «Уманская разня», усе 1926—28; «Партызаны ў засадзе», 1944, і інш.), ілюстрацый да твораў Т.Шаўчэнкі, М.Гогаля, Лесі Украінкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́МБЕРГ Якаў Мікалаевіч (16.12.1909, г. Адэса, Украіна — 27.1.1993),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1967). Скончыў драм. курсы пры кінастудыі «Масфільм» (1937). З 1938 у бабруйскіх калг.-саўгасным і абл.драм. т-рах, у 1947—73 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Выканаўца драм., камед. і характарных роляў. Акцёрскай рабоце К. ўласцівы псіхал. выразнасць і лаканізм сцэн. сродкаў. Сярод роляў: у калг.-саўгасным т-ры — Батура («Партызаны» К.Крапівы), Елеся («Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага); у Бабруйскім абл.драм. т-ры — Мілер («Каварства і каханне» Ф.Шылера); у Гродзенскім абл.драм. т-ры — Цярэшка («Трыбунал» А.Макаёнка), Шыковіч («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Шмага, Аркашка («Без віны вінаватыя» і «Лес» Астроўскага), Шальменка («Шальменка-дзяншчык» Р.Квіткі-Аснаўяненкі), Труфальдзіна («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЮКЕ́ВІЧ Уладзімір Маркавіч (н. 1.3.1931, г. Капыль Мінскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Маскоўскі маст.ін-т імя В.Сурыкава (1960). З 1963 выкладае ў Бел.АМ. Творам уласцівы выразная дакладнасць пластычнай мовы, гарманічная каларыстычная будова, глыбокая перспектыва. Сярод твораў тэматычныя карціны «На рубяжы Радзімы» (1965), «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1968), «Беларусь, 1944 год» (1969), «Родныя пагоркі» (1973), «Народны мсцівец», «Партызанская быль» (1979), «Вечар на Прыпяці» (1980), трыпціх «Вечна жывы» (1981), «Старыцкія партызаны» (1985), «Памяць» (1989); партрэты М.Савіцкага (1976), маці (1977), «Свіцязянская балада (А.Міцкевіч)» (1975—78), «У краіне светлай... М.Багдановіч» (1983), «Я.Купала і Ц.Гартны ў Капылі» (1982), Я.Скрыгана (1986), «Бабка Насця» (1988), малюнкі. З 1990 піша пейзажы: серыі «Поры года», «На прасторах Капыльшчыны» і інш.
Літ.:
Буйвал В.Я. Уладзімір Пасюкевіч: [Альбом]. Мн., 1987.
Г.А.Фатыхава.
У.Пасюкевіч. У краіне светлай... М.Багдановіч. 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў Ілія (9.6.1903, г. Разград, Балгарыя — 1975),
балгарскі жывапісец і графік. Нар.маст. Балгарыі (1963). Герой Сац. Працы (1967). Акад. Балгарскай АН. Вучыўся ў АМ у Сафіі (1921—26; з 1941 яе праф.) і Мюнхене (з 1926). Творы вызначаюцца суровай экспрэсіяй вобразаў, лаканізмам кампазіцыі, стрыманасцю і напружанасцю каларыту: партрэты жанчыны (1941) і дзіцяці (1942), карціны «Партызаны ў дзеянні» (1947), «Гітарыст» (1951), «Мастак» (1952), «Расстрэл» (1954), «Салдацкі бунт каля Добрага-Поля ў 1818 г.» (1956—58), «Партызанская песня» (1959), серыя малюнкаў «Выпрабаванні» (1938), цыкл гравюр, прысвечаных Вераснёўскаму паўстанню 1923 у Балгарыі і грамадз. вайне ў Іспаніі (1936—39) і інш. Аўтар манум. размалёўкі «Дзевятае верасня» ў кінатэатры «Дзімітр Благоеў» у Сафіі (1947). Працаваў таксама як скульптар. Дзмітраўская прэмія 1953, 1961, 1971.
Літ.:
Божков А. Илия Петров. София, 1972.
І.Я.Пятроў.І.Пятроў. Беспрацоўныя. З серыі «Выпрабаванні». 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў кастр. 1941 — лютым 1943 у Слуцку і яго ваколіцах пад кіраўніцтвам падп. Мінскага абкома КП(б)Б і Слуцкага міжрайкома КП(б)Б (з жн. 1942). Складалася з 3 груп (кіраўнікі М.І.Багуноў, М.І.Відзякін, Дз.В.Каўшоў, П.Я.Маглыш, А.Дз.Фамін). Падпольшчыкі трымалі сувязь з партыз. атрадамі В.З.Каржа і імя Фрунзе, вялі агітацыю сярод насельніцтва, прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, здабывалі партызанам разведданыя пра ням. гарнізоны, мерапрыемствы акупантаў, збіралі зброю, дакументы, здабылі і перадалі ім друкарскі шрыфт, фарбу, паперу, праводзілі дыверсіі, у т. л. на электрастанцыі, мэблевай ф-цы. Да сак. 1943 большасць падпольшчыкаў пайшла ў партызаны. У барацьбе з акупантамі загінула 9 патрыётаў.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 566.